№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кожны другі тыдзень у свеце знікае адна мова

13 чэрвеня 2012

Кожны другі тыдзень у свеце знікае адна мова
Паміранне мовы — гэта доўгатэрміновы і ціхі працэс. Аднак усё часцей свет пачынае яго заўважаць. Брытанскія СМІ паведамілі, што ў Непале знікае чарговая мова — кусунда. На ёй размаўляе адзін чалавек. Лінгвісты працуюць над тым, каб запісаць і расшыфраваць яе, бо гэта адна з найбольш таямнічых моваў свету, не падобная ні да адной з існых. Дзякуючы гэтаму мова кусунда можа выжыць. Такога шчасця не мела мова племені бо з горных раёнаў Індыі. У лютым 2010 году памёр яе апошні носьбіт. Заканчваецца таксама жыццё мовы аяпанэка — адной з 68 моваў карэнных жыхароў Мексікі.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што сёння найчасцейшыя прычыны смерці мовы — культурная асіміляцыя і працоўная эміграцыя. Такія лінгвістычныя трагедыі разыгрываюцца ва ўсім свеце. Паводле дадзеных ЮНЕСКА, за апошнія 70 гадоў знікла больш за 200 моваў.
паводле radyjo.net

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

іншыя навіны
196