№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Буккросінг Максіма Багдановіча

15 чэрвеня 2012

Буккросінг Максіма Багдановіча
Ідэя яе пазычаная з буккросінгу — сусветнага руху па “вызваленні” кніг. Рух аб’ядноўвае людзей, якія пасля прачытання кнігі вырашылі пакінуць яе ў якім-небудзь грамадскім месцы, каб іншы чалавек мог гэтую кнігу знайсці і прачытаць. Апошні, у сваю чаргу, павінен зрабіць з ёю тое самае. На сённяшні дзень прасачыць “падарожжа” пакінутай кнігі можна праз спецыяльныя сайты, дзе ёй прысвойваецца нумар, а ў розных гарадах ствараюцца так званыя “бяспечныя” паліцы, дзе кожны можа пакінуць сваю кнігу і не перажываць, што яна можа трапіць да недасведчаных людзей і апынуцца папросту ў сметніцы. У Мінску існуе некалькі такіх паліцаў. Найбольш вядомыя з іх — паліца ў офісе партала TUT.BY, паліца ў кнігарні “логвінаЎ”, паліца ў кавярні “Лондан”.

Што да Максіма Багдановіча, то класік беларускай літаратуры, быў сапраўды апантаным чытальнікам: бацька, Адам Ягоравіч, так і называў сына — Максім-кніжнік, і, што цікава, гэтая мянушка пазней стала адным з псеўданімаў паэта.

Каб узяць удзел у “Кнігазвароце з Максімам-кніжнікам”, неабходна наступнае:

а) выбраць любую беларускамоўную кнігу з уласнай бібліятэкі;

б) прыйсці з ёю да помніка Максіму Багдановічу 15 чэрвеня 2012 у 17.00.

в) узяць у супрацоўніка музея адмысловую закладку;

г) адвезці кнігу ў месца з “бяспечнай” паліцай, зрабіўшы фотафіксацыю.

Кожны, хто возьме ўдзел у акцыі, атрымае бясплатны квіток на канцэрт гурта “Нельга забыць” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, які адбудзецца 15 чэрвеня 2012 у 19.00.
паводле nn.by

Чытайце таксама

425