№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Траціна ўладальнікаў букрыдэраў бавіцца эратычным чытвом

15 чэрвеня 2012

Траціна ўладальнікаў букрыдэраў бавіцца эратычным чытвом
Кіраўнік даследавання паведаміў, што сучасныя тэхналогіі электронных кніг значна спрашчаюць жыццё людзей, якія не хочуць дэманстраваць на публіцы свае прыхільнасці ў чытанні. Аднак для многіх сталі адкрыццём цяперашнія густы дарослых чытачоў.

Іншае апытанне, праведзенае раней, паказала, што больш чым траціна чытачоў наогул саромеецца паведамляць, што менавіта яны чытаюць. А кожны пяты заявіў, што калі ён страціць сваю калекцыю кніг, то яму будзе сорамна патрабаваць іх назад.

71% кніг, выстаўленых на паліцах крамаў, складаюць аўтабіяграфіі, мемуары палітычных дзеячаў і іншыя навукова-папулярныя творы. Але толькі 14% апытаных чытачоў аддаюць перавагу такой літаратуры. Між тым як самымі папулярнымі электроннымі кнігамі застаюцца трылеры, рамантычныя навелы, фантастыка і фэнтэзі.

Прычым збольшага людзі бяздумна запампоўваюць сабе кнігі, не чытаючы нават траціны з іх. А кожны дзясяты кніг увогуле не запампоўвае, чытаючы адзін і той жа тэкст, што захоўваецца ў памяці рыдэра. У асноўным гэта эратычная літаратура, а зусім не біяграфіі ці палітычныя мемуары, якія прапануюць крамы ў немалых колькасцях.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

387