№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уручылі прэмію International Impac Dublin Literary Award

15 чэрвеня 2012

Уручылі прэмію International Impac Dublin Literary Award
За свой трэці раман Макгрэгар атрымае прэмію ў памеры 100 тысяч еўра, абышоўшы ў ліку 147 удзельнікаў конкурсу лаўрэатку Пулітцэраўскай прэміі Джэніфер Іган.

Кандыдатуры прэтэндэнтаў на прэмію вылучаюць бібліятэкі з усяго свету.

Раман “Нават сабакі” прысвечаны гісторыі п'яніцы, які памірае паміж Калядамі і Новым годам, і яго сяброў-нарказалежных.

Міжнароднае журы назвала раман “бясстрашным эксперыментам” і “шэдэўрам аповеду”, які заклікае чытачоў “закасаць рукавы і самім зрабіцца аўтарамі кнігі, перажываючы разам жыцці яе герояў”.

Першы раман Макгрэгара “Калі ніхто не кажа пра адметнае” (If Nobody Speaks of Remarkable Things) намінаваўся на прэмію Букера ў 2002 годзе, калі пісьменніку было 26 гадоў.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

311