№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Раён Лондана памылкова славіўся Байранам

19 чэрвеня 2012

Раён Лондана памылкова славіўся Байранам
На такі крок раённая рада пайшла пасля таго, як высветлілася, што Байран нарадзіўся не на поўдні Лондана, а на поўначы — у раёне Мэрылебан. Да Кройдана паэт ніякага дачынення не меў і хутчэй за ўсё нават ніколі там не быў.

Блытаніна ў гістарычных дадзеных паўстала праз тое, што ў Кройдане амаль адначасова з паэтам жылі яго далёкія сваякі, якія таксама насілі прозвішча Байран.

У 1850 годзе гэтая сям'я пабудавала ў Кройдане гатэль, які мясцовыя жыхары пачалі называць гатэлем Байрана, хоць знакаміты паэт памёр за 26 гадоў да заканчэння будаўніцтва.

Нягледзячы на ​​гэты факт, гарадскі міф пра тое, што Байран нарадзіўся ў Кройдане, развіваўся. У апісанні раёна, у прыватнасці, гаварылася, што “Байран — адзін са шматлікіх самародкаў, якімі так слаўны Кройдан”. У радзе ўжо прызналі, што знакамітага паэта давядзецца выключыць з ліку мясцовых “самародкаў”.

Мясцовы гісторык Ен Скейлс падтрымаў гэтае рашэнне, заявіўшы, што спасылкі на сувязь паміж Кройданам і Байранам — “поўная лухта”.

Апытаныя выданнем жыхары раёна паставіліся да аднаўлення гістарычнай справядлівасці па-філасофску, адзначыўшы, што ўсё яшчэ могуць ганарыцца іншымі землякамі — фотамадэллю Кейт Мос і акторам-комікам Роні Корбетам.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

У 2017 годзе Скарына выдаваў бы Біблію праз краўдфандынг: 5 фактаў да 500-годдзя ад кніжнай серыі "Амерыканка"

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

Кніжная серыя "Амерыканка" шукае чытачоў праз краўдфандынг: Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд па-беларуску

Падчас краўдфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай” на платформе ulej.by, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца сабраць 30 тысячаў беларускіх рублёў на выпуск чатырох пілотных кніг серыі. У малым, кішэнным…

іншыя навіны
129