№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дзесяцігоддзе сайта, які дазваляе паэзіі гучаць

30 кастрычніка 2009

Дзесяцігоддзе сайта, які дазваляе паэзіі гучаць
“Вершы не дастаткова проста чытаць, – кажа Крысціянэ Ланге з Берлінскай літаратурнай майстэрні. – Верш валодае сваім рытмам, ён дыхае. Калі ты чуеш яго, асабліва ў выкананні паэта, то амаль фізічна адчуваеш яго прысутнасць”.

Менавіта з гэтай прычыны Ланге і Берлінская літаратурная майстэрня заснавалі сайт lyrikline.org, дзе карыстальнікі атрымалі магчымасць не толькі насалоджвацца чытаннем больш чым 5 500 паэтычных твораў, але і слухаць іх у запісе.

“Мы пачыналі з 16 паэтаў, і праект усё разрастаўся, – кажа Крысцінэ, – цяпер жа ў нас партнёры з 41 краіны свету”.

Берлінская літаратурная майстэрня разам з партнёрамі вырашае, якія вершы змясціць на сайце. І ў гэтым плане якасць нашмат важнейшая, чым колькасць, заяўляюць арганізатары. Яны хочуць, каб паэты, чые вершы ёсць часткаю праекту, успрымалі гэта як гонар.

Творы на сайт трапляюць рознымі шляхамі. Некаторых паэтаў далучыцца да сайта і запісаць вершы запрашаюць стваральнікі сайта. Іншыя самі дасылаюць свае творы, а ўжо кіраўніцтва праекту вырашае, ці вартыя яны заняць сваё месца на Lyrikline. Але яшчэ адзін важны шлях ляжыць праз пераклад.

“Супольнасць нашых партнёраў ёсць і супольнасцю перакладчыкаў таксама. Любы можа спрычыніцца да перакладу вершаў паэтаў з іншых краінаў на сваю мову і наадварот”, – сказала Крысцінэ.

Нямецкі паэт Ніко Блойтге, пераможца прэстыжнага літаратурнага конкурсу, браў удзел у дзвюх перакладніцкіх майстэрнях з гішпанцам Вінсэнтам Луісам Морай. Паэты перакладалі вершы адзін аднаго.

“У вас ёсць магчымасць асабіста запытацца ў паэта пра ўсе драбніцы яго вершаў, пра іх рытм, і ў той жа час вы самі шмат чаго дазнаецеся пра свае тэксты. Вы чуеце вялізную колькасць пытанняў ад іншых паэтаў, і гэта прымушае крытычна ацаніць напісанае вамі”, – дзеліцца ўражаннямі Ніко Блойтге.

Шчыльнае супрацоўніцтва паэта і перакладчыка такім чынам робіць якасць іх супольнай працы даволі высокай. На сайце пераклад верша можна тут жа параўнаць з арыгінальным тэкстам.

На Lyrikline сучасная беларуская паэзія прадстаўленая такімі імёнамі, як Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Вера Бурлак, Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Андрэй Хадановіч, Марыйка Мартысевіч, Вальжына Морт, Глеб Лабадзенка, Анатоль Івашчанка, Міхась Скобла, Сяргей Прылуцкі, Віка Трэнас, Ніна Мацяш, Віктар Жыбуль. Творчасць айчынных літаратараў увасобленая па-нямецку і па-латышску.
паводле dw-world.de

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Сталі вядомыя імёны фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі...

Новыя кнігі з серыі "Паэты планеты": Катул, Каханоўскі, Кітс, Гайнэ

19 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе прэзентацыя новых кніг з серыі "Паэты планеты".

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

іншыя навіны
116