№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Біблію ў гатэлі замянілі на Kindle

4 ліпеня 2012

Біблію ў гатэлі замянілі на Kindle
Пастаяльцы гатэля змогуць бясплатна “заліць” на чыталку і іншыя працы рэлігійнага характару пры ўмове, што іх кошт у інтэрнэт-краме не перавышае пяці брытанскіх фунтаў. Купіць творы мастацкай літаратуры для чытання на Kindle таксама будзе магчыма.

Адмовіцца ад папяровых Біблій гатэль вырашыў у парадку эксперыменту. Чыталкі будуць знаходзіцца ў нумарах ў перыяд з 2 па 16 ліпеня. Калі вопыт прызнаюць паспяховым, прылады застануцца на месцы і, магчыма, з’явяцца ў іншых гасцініцах сеткі.

Кіраўнік Hotel Indigo Адам Мандэй (Adam Munday) распавёў, што натхненнем для эксперыменту паслужыла літаратурная спадчына Ньюкасла. У горадзе знаходзіцца найбуйнейшая ў Вялікабрытаніі (не лічачы Лондана) незалежная бібліятэка, а ў 18 стагоддзі Ньюкасл быў адным з найбуйнейшых цэнтраў кнігадрукавання.

Папяровыя Бібліі гатэлю прадастаўляе кампанія The Gideons International. Яна бясплатна распаўсюджвае ў свеце асобнікі кнігі на 94 мовах, супрацоўнічаючы ў асноўным з гасцініцамі і інтэрнатамі.

Чыталкі Kindle выпускае інтэрнэт-крама Amazon. Усе яны, за выключэннем мадэлі Kindle Fire, абсталяваныя чорна-белымі экранамі на электронных чарнілах. Некаторыя Kindle могуць выходзіць у інтэрнэт праз 3G.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

400