№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Брат Габрыэля Гарсіі Маркеса расказаў пра цяжкае захворванне пісьменніка

9 ліпеня 2012

Брат Габрыэля Гарсіі Маркеса расказаў пра цяжкае захворванне пісьменніка
“У яго праблемы з памяццю. Часам я плачу, разумеючы, што губляю яго”, — сказаў брат пісьменніка, дадаўшы, што праз праблемы са здароўем Габрыэль Гарсія Маркес больш не можа пісаць.

Брат пісьменніка таксама паведаміў, што Маркес знаходзіцца ў здавальняючай фізічнай форме і “захоўвае уласцівае яму пачуццё гумару і энтузіязм”.

У калумбійскіх СМІ, паведамляе BBC News, раней неаднаразова з’яўляліся паведамленні пра цяжкае захворванне знакамітага пісьменніка, аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтых звестак да цяперашняга моманту не было.

Габрыэль Гарсія Маркес – адна з ключавых фігур лацінаамерыканскага “літаратурнага феномену” 1960-х гадоў. Найбольш вядомым творам калумбійскага пісьменніка лічыцца раман “Сто гадоў адзіноты”.

На беларускую мову перакладзены раман “Каханне падчас халеры” (“El amor en los tiempos del cólera”, пер. К. Шэрман, ARCHE, 2005, № 4, 5), урывак з рамана “Успамін пра маіх сумных бл.дзей” (“Memoria de mis putas tristes”, пер. Б. Арлоў, Наша Ніва, 2005), некалькі навэлаў з кнігі “Дванаццаць дзіўных навэлаў” (пер. В. Буйвала, Дзеяслоў, № 8).
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

587