Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Вашынгтан Ірвінг (анг. Washington Irving, памёр 28 лістапада 1859), амерыканскі пісьменнік-рамантык, якога часта называюць бацькам амерыканскай літаратуры. Найбольшую вядомасць яму прынеслі апавяданні “Рып ван Вінкл” (Rip van Winkle, 1819) і “Легенда пра Сонную Лагчыну” (The Legend of Sleepy Hollow, 1820).
Памёр Эрык Юхан Стагнэліюс (шведск. Erik Johan Stagnelius, нар. 14 кастрычніка 1793), шведскі пісьменнік-рамантык. Сам ён выдаў толькі малую частку сваіх паэтычных твораў, сярод якіх ананімны верш “Уладзімір Вялікі” (Wladimir den store), напісаны гекзаметрам, зборнік “Лілеі ў Шароне” (Liljor i Saron) і драму “Вакханкі, або Апантанасць” (Bacchanterna eller Fanatismen). Для яго твораў характэрная пачуццёвасць, выкарыстанне міфічных і казачных вобразаў, нярэдкі матыў непрадказальнасці будучыні. У апошнія гады жыцця Стагнэліюса яго рамантызм набывае выразныя рысы містыцызму.
Памёр Юльюш Славацкі (польск. Juliusz Słowacki, нар. 4 верасня 1809), польскі паэт і драматург, адзін з найвялікшых польскіх паэтаў эпохі рамантызму. Нягледзячы на тое, што Славацкі пражыў усяго 40 гадоў, яго літаратурная спадчына багатая і рознабаковая; паэт пакінуў пасля сябе 13 драмаў, каля 20 паэмаў, сотні вершаў, лістоў і адзін раман. Стварыў таксама аформленую філасофскую сістэму, якую назваў “генезійскай філасофіяй”. На беларускую мову паэму Ю. Славацкага "Міндоўг, кароль Літоўскі" пераклаў Серж Мінскевіч.
Нарадзіўся Мішэль дэ Гельдэродэ (фр. Michel De Ghelderode, памёр 1 красавіка 1962), бельгійскі франкамоўны драматург фламандскага паходжання. Яго п’есы — гратэскныя драмы-прыпавесці на тэмы Бібліі і сярэднявечнай гісторыі Еўропы, напісаныя для тэатра марыянетак, напоўненыя элементамі масленічных святаў, цыркавой клаўнады, бязлітаснай і безвыходнай апакаліптычнай гульні; яны развіваюць традыцыі фламандскага высокага мастацтва і народнай культуры.
Нарадзіўся Аляксандр Ганчар (укр. Олександр (Олесь) Гончар, памёр 14 ліпеня 1914), украінскі савецкі пісьменнік, літаратурны крытык, грамадскі дзеяч. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў украінскай мастацкай прозы другой паловы XX стагоддзя.
Нарадзіўся Юрый Нагібін (руск. Юрий Нагибин, памёр 17 чэрвеня 1994), рускі празаік, журналіст. Працаваў у малой форме (апавяданні, зрэдку аповесці), пісаў кінасцэнары, па якіх знята больш за 40 фільмаў. Шмат працаваў у газетах. Часам Нагібіну даводзілася выдумляць артыкулы і выдаваць іх за аповеды пра рэальныя падзеі, каб хоць неяк выжыць: “Адзін раз пратрымаўся на тым, што пісаў месяц для газеты аб Сталінскай выбарчай акрузе. (Гэта было ў 1950 годзе). А там у мяне нейкія цыганы табарам прыходзяць галасаваць за Сталіна з песнямі-скокамі, а іх не пускаюць. Яны крычаць, што хочуць аддаць свае галасы за любімага правадыра... Грузінскі лётчык-інвалід, збіты ў баі, прыпаўзае на абрубках ... Рэдактар пытаецца: "Скажыце, што-небудзь з гэтага ўсё-такі было?". Я кажу: "Як вы лічыце, магло быць?". Ён: "Але мы ж маглі сесці!". Але не толькі не селі, а яшчэ і прэміяльныя атрымалі!” (з дзённіка пісьменніка). Сябар рэдкалегіі часопісаў “Знамя” (1955 — 1965), “Наш современник” (1966 — 1981).
Памёр Грэм Грын (анг. Henry Graham Greene, нар. 2 кастрычніка 1904), амерыканскі пісьменнік, супрацоўнік брытанскай выведкі. Грэм Грын шмат разоў намінаваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, аднак так і не атрымаў яе праз шматлікія прэтэнзіі крытыкаў. Шведскі акадэмік, паэт і раманіст Артур Лундквіст заявіў, што “гэты дэтэктыўны аўтар атрымае прэмію толькі праз мой труп”. Па іроніі лёсу Лундквіст памёр праз сем месяцаў пасля смерці Грэма Грына.