Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр Джозэф Адысан (анг. Joseph Addison, нар. 1 траўня 1672), публіцыст, драматург, палітык і паэт, які стаяў ля вытокаў ангельскага Асветніцтва. Разам з Рычардам Стылам і Даніэлем Дэфо лічыцца адным з заснавальнікаў журналістыкі. Таксама вядомы як аўтар папулярнай у XVIII ст. трагедыі “Катон” (Cato, a Tragedy, 1713), заснаванай на апошніх днях старажытнарымскага палітычнага дзеяча Марка Порцыя Катона.
Нарадзіўся Генры Лоўсан (анг. Henry Lawson, памёр 2 верасня 1922), аўстралійскі празаік, паэт, класік нацыянальнай літаратуры. Вядомасць яму прынеслі апавяданні, у якіх адлюстроўвалася жыццё простых аўстралійцаў, гарадскіх рабочых і сельскіх жыхароў. Найбольш папулярным зборнікам яго прозы лічыцца кніга “Пакуль кіпіць чыгунок” (While the Billy Boils, 1896).
Нарадзіўся Міхаіл Святлоў (руск. Михаил Светлов, сапр. Шэйнкман; памёр 28 верасня 1964), рускі савецкі паэт і драматург, лаўрэат Ленінскай прэміі (1967). Усенародную славу і любоў яму прынёс верш “Грэнада” (1926). Многія кампазітары напісалі музыку на гэты верш, а Маякоўскі чытаў яго на памяць на сваіх канцэртах. Яшчэ адзін верш, які ператварыўся ў песню і хутка стаў папулярным у 1930-х гадах, — “Кахоўка”. Найбольш вядомыя ваенныя творы Святлова — “Італьянец” і паэма “Дваццаць восем”. За кнігу “Вершы апошніх гадоў” паэту пасмяротна прысудзілі Ленінскую прэмію. У ліку апошніх яго твораў — таксама п’есы “Чужое шчасце” (1953) і “Любоў да трох апельсінаў” (1964).
Памёр Барыс Мікуліч (псеўд. Б. Міхайлаў, Барыс М.; крыпт. Б.М., БаМ, Б.М-ч, М.Б нар. 19 жніўня 1912), беларускі пісьменнік, празаік, крытык. Быў сябрам “Маладняка”, Саюза пісьменнікаў Беларусі. Да 1936 году выдаў сем мастацкіх кніг. Арыштаваны ў 1936, асуджаны на 10 гадоў зняволення. Арыштаваны паўторна ў 1949 і высланы ў Сібір, дзе памёр. Рэабілітаваны праз тры месяцы пасля смерці.
Памёр Аляксей Кручоных (руск. Алексей Кручёных, нар. 21 лютага 1886), рускі паэт. Пачынаў як мастак, быў адным з тэарэтыкаў рускага футурызму. З’яўляецца заснавальнікам “заумнай” мовы і паэзіі. Згодна з тэорыяй “заумі”, слова самацэннае незалежна ад свайго сэнсу і нават можа не мець яго. У 1920-х Кручоных самастойна аформіў і выдаў сваімі сіламі сто дваццаць чатыры зборнікі вершаў. Але з 1934 г. яго практычна нідзе не друкавалі і да канца 1980-х яго творчасць была вядомая вельмі вузкаму колу чытачоў. Паэт жыў з продажу рэдкіх кніг і рукапісаў. Кручоных — адзіны паэт з плеяды футурыстаў, які памёр сваёй смерцю на роднай зямлі.
Памёр Юрый Нагібін (руск. Юрий Нагибин, нар. 3 красавіка 1920), рускі празаік, журналіст. Працаваў у малой форме (апавяданні, зрэдку аповесці), пісаў кінасцэнары, па якіх знята больш за 40 фільмаў. Шмат працаваў у газетах. Часам Нагібіну даводзілася выдумляць артыкулы і выдаваць іх за аповеды пра рэальныя падзеі, каб хоць неяк выжыць: “Адзін раз пратрымаўся на тым, што пісаў месяц для газеты аб Сталінскай выбарчай акрузе. (Гэта было ў 1950 годзе). А там у мяне нейкія цыганы табарам прыходзяць галасаваць за Сталіна з песнямі-скокамі, а іх не пускаюць. Яны крычаць, што хочуць аддаць свае галасы за любімага правадыра... Грузінскі лётчык-інвалід, збіты ў баі, прыпаўзае на абрубках... Рэдактар пытаецца: “Скажыце, што-небудзь з гэтага ўсё-такі было?” Я кажу: “Як вы лічыце, магло быць?” Ён: “Але мы ж маглі сесці!” Але не толькі не селі, а яшчэ і прэміяльныя атрымалі!” (з дзённіка пісьменніка). Сябар рэдкалегіі часопісаў “Знамя” (1955—1965), “Наш современник” (1966—1981).