№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 2 верасня

  • 1800

    Памёр Мацей Радзівіл (нар. 10 лістапада 1749), вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кампазітар, драматург. Як драматург Мацей Радзівіл дэбютаваў у 1784, калі да прыезду караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Нясвіжы была пастаўленая опера “Агатка, або Прыезд пана” (лібрэта М.Радзівіла, музыка Я. Д. Голанда). У 1786 да імянін К. С. Радзівіла ў Альбе пад Нясвіжам пастаўленая опера “Войт альбанскага сялення” (лібрэта і музыка Мацея Радзівіла), дзе асуджалася жорсткае абыходжанне з сялянамі. Пісаў вершы. У творчасці Мацея Радзівіла сентыменталізм і класіцызм спалучаліся з перадрамантычнымі тэндэнцыямі.

  • 1805

    Нарадзіўся Эстэбан Эчэверыя (гішп. José Esteban Antonio Echeverría, памёр 19 студзеня 1851), аргентынскі паэт, празаік, культурны і палітычны дзеяч. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў рамантызму ў літаратуры Лацінскай Амерыкі ХIX стагоддзя.

  • 1852

    Нарадзіўся Поль Буржэ (фр. Paul Bourget, памёр 25 студзеня 1935), французскі крытык і раманіст, які здабыў шырокую вядомасцю дзякуючы сваім псіхалагічным раманам “Цяжкая таямніца” (Cruelle Enigme), “Непапраўны” (L’irréparable), “Любоўнае злачынства” (Crime d’Amour), “Падман” (Mensonges, 1888), “Вучань” (Le Disciple, 1889), “Жаночае сэрца” (Coeur de femme).

  • 1894

    Нарадзіўся Ёзэф Рот (ням. Moses Joseph Roth, памёр 27 траўня 1939), аўстрыйскі пісьменнік. У 1932 годзе дапісаў свой самы доўгі і самы знакаміты раман “Марш Радзецкага”, раман-хроніку Габсбургскай эпохі. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў эміграваў у Францыю. У траўні 1939 году, даведаўшыся пра самагубства свайго сябра Эрнста Толера, Ёзэф Рот упаў на зямлю і неўзабаве памёр.

  • 1922

    Памёр Генры Лоўсан (анг. Henry Lawson, нар. 17 чэрвеня 1867), аўстралійскі празаік, паэт, класік нацыянальнай літаратуры. Вядомасць яму прынеслі апавяданні, у якіх паказвалася жыццё простых аўстралійцаў, гарадскіх рабочых і сельскіх жыхароў. Найбольш папулярным зборнікам яго прозы лічыцца кніга “Пакуль кіпіць чыгунок” (While the Billy Boils, 1896).

  • 1973

    Памёр Джон Рональд Руэл Толкін (анг. John Ronald Reuel Tolkien, нар. 3 студзеня 1892), брытанскі пісьменнік і мовазнаўца. Аўтар знакамітай трылогіі “Уладар пярсцёнкаў”, казкі “Хобіт” і іншых твораў пра Сярэдзінныя Землі. На беларускую мову перакладзеная трылогія “Уладар Пярсцёнкаў” (К. Курчанкова і Дз. Магілёўцаў), казкі “Хобіт” (К. Курчанкова і Дз. Магілёўцаў) і “Каваль з Вялікага Вутану” (А. Ф. Брыль), а таксама апавяданне “Ліст Нігла” (І. Кулікоў).

  • 1998

    Памёр Мікола Гайдук (нар. 29 траўня 1933), беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, педагог. Дэбютаваў у друку вершам на беларускай мове ў 1957 (газета “Ніва”). Аўтар зборніка вершаў на беларускай мове “Ціш” (Беласток, 1988), апавяданняў, аповесцяў і гістарычных эсэ “Трызна”, “Паратунак”, “Брэсцкая унія”, казак. На польскай мове выдаў “Белавежскія паданні” (Беласток, 1990). Выступаў як публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык паэзіі з польскай на беларускую мову. Узнагароджаны Кавалерскім крыжам Ордэна адраджэння Польшчы, Залатым крыжам і Срэбным крыжам заслугі і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1986).