Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Бальдасарэ Касцільёнэ (іт. Baldassare Castiglione, памёр 2 лютага 1529), італьянскі пісьменнік эпохі Адраджэння. Аўтар трактату “Пра прыдворнага”, аднаго з самых знакамітых твораў Рэнесансу. Кніга, напісаная ў надзвычай папулярным тады жанры дыялогу, расказвае пра гутаркі, што вяліся пры ўрбінскім двары ў сакавіку 1507. Яна аб’ядноўвае рысы мемуараў і маральнага трактату.
Нарадзіўся Антон Пурцэладзэ (груз. ანტონ ფურცელაძე; памёр 3 лістапада 1913), грузінскі пісьменнік, публіцыст, крытык, сацыёлаг, гісторык і эканаміст, які пакінуў прыкметны след у грузінскай літаратуры XIX стагоддзя.
Памёр Сіманас Даўкантас (літ. Simonas Daukantas, польск. Szymon Dowkont, нар. 28 кастрычніка 1793), літоўскі гісторык і пісьменнік-асветнік, збіральнік фальклору, адзін з першых ідэолагаў літоўскага нацыянальнага адраджэння. Аўтар першых працаў па гісторыі Літвы, напісаных на літоўскай мове.
Памёр Энтані Тролап (анг. Anthony Trollope, нар. 24 красавіка 1815), ангельскі пісьменнік, адзін з найбольш паспяховых аўтараў віктарыянскай эпохі. У сваіх творах Тролап адлюстроўваў праблемы свайго часу — палітычныя, сацыяльныя і сямейныя.
Нарадзіўся Аляксандр Увядзенскі (руск. Александр Введенский, памёр 19 снежня 1941), рускі паэт, драматург. Быў актыўным удзельнікам аб’яднання “ОБЭРИУ” (Аб’яднанне рэальнага мастацтва), блізкім сябрам Данііла Хармса. Як і Хармс, Увядзенскі за савецкім часам быў вядомы сваімі дзіцячымі кнігамі, і толькі ў 1993 годзе быў выдадзены двухтомны збор іншых яго твораў. Па-сапраўднаму яго цікавілі тры тэмы: час, смерць і Бог. Гэтыя тэмы закранаюцца ў філасофскай паэме “Вакол магчыма бог” (Кругом возможно бог, 1931) і нататкавых запісах “Шэрага сшытка” (“Серая тетрадь”). Найбольш вядомая п’еса Увядзенскага — “Ёлка ў Івановых” (“Ёлка у Ивановых”, 1938). Паводле твора “Пацец” (Потец, 1936—1937) у 1991 годзе зняты мультфільм.
Памёр Оскар Эрнст Бернхарт (ням. Oskar Ernst Bernhardt, нар. 18 красавіка 1875), нямецкі пісьменнік і філосаф. Пачынаў як аўтар падарожных эсэ, апавяданняў, таксама быў вядомым драматургам. Першая сусветная вайна заспела яго ў Лондане, адкуль яго як нямецкага падданага інтэрнавалі на востраў Мэн. Перыяд ізаляцыі, трагічныя лёсы людзей і асабістыя перажыванні падштурхнулі да разважанняў пра сэнс жыцця, мэты чалавека, стаўленне да Бога і пошукаў выйсця з усеагульнага хаосу і духоўнага крызісу. З 1923 г. пад псеўданімам Абд-ру-шын (Сын Святла) пісьменнік пачаў запісваць і выдаваць “Лісткі Грааля” (Gralsblatter), якія пазней былі дапоўненыя і аб’яднаныя ў кнігу “У святле Ісціны. Пасланне Грааля” (Im Lichte der Wahrheit. Gralsbotschaft, 1931). Яго сістэма светаўспрымання знайшла шмат прыхільнікаў, хоць Бернхарт не ставіў сабе за мэту заснаваць новую царкву, секту або рэлігію. Нацысцкія ўлады забаранілі яму ўсялякую дзейнасць, а жорсткае абыходжанне гестапа прывяло да смерці. Аднак пасля Другой сусветнай вайны яго ўдава заснавала “Міжнародны рух Грааля”, які існуе да гэтага часу.
Нарадзіўся Петэр Хандке (ням. Peter Handke), аўстрыйскі пісьменнік-авангардыст. Вядомы сваімі сімпатыямі да Сербіі і Слабадана Мілошавіча. У сувязі з тым, што ён прыязджаў на пахаванне Мілошавіча, у 2006 годзе Хандке вымушаны быў адмовіцца ад прэстыжнай Прэміі Генрыха Гайнэ.