№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 29 снежня

  • 1884

    Памёр Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (нар. 4 лютага 1808), беларускі драматург, паэт, заснавальнік нацыянальнай драматургіі і тэатру. Арганізаваў тэатральную трупу — першы беларускі тэатр, які ладзіў спектаклі ў фальварку Люцынка, а таксама ў Мінску, Бабруйску і іншых месцах. Напісаў камедыі “Залёты”, “Сялянка” (“Ідылія”), “Пінская шляхта” (аўтарства аспрэчваецца) і інш. Значная частка яго твораў, у тым ліку камедыі, не ўбачылі свету пры жыцці аўтара. Распрацаваў у беларускай літаратуры новыя жанры: вершаваныя аповесць і апавяданне.

  • 1894

    Памерла Крысціна Расэці (анг. Christina Rossetti, нар. 5 снежня 1830), ангельская паэтка, сястра мастака і паэта Дантэ Габрыэля Расэці. У пачатку і сярэдзіне ХХ стагоддзя яе творчасць была забытая — яе адкрылі наноў у 1970-х гадах, і з таго часу Крысціна Расэці лічыцца значным паэтам віктарыянскай эпохі.

  • 1924

    Памёр Карл-Фрыдрых Георг Шпітэлер (ням. Carl Friedrich Georg Spitteler, псеўд. Карл Фелікс Тандэм; нар. 24 красавіка 1845), швейцарскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1919 году “за непараўнальны эпас “Алімпійская вясна”.

  • 1926

    Памёр Райнэр Марыя Рыльке (ням. Rainer Maria Rilke, нар. 4 снежня 1875), аўстрыйскі паэт, празаік, драматург і перакладчык. Першыя вершы напісаў у 1884 годзе, першы зборнік вершаў “Жыццё і песні” выдаў у 1894 годзе. Апроч паэтычных твораў напісаў раман “Нататкі Мальтэ Лаўрыдса Брыге”, шэраг апавяданняў і працаў па мастацтве. Зборнікі “Кніга гадзінаў” (1905), “Дуіненскія элегіі” (1922), “Санэты да Арфея” (1923), а таксама зборнік выбраных вершаў перакладзеныя на беларускую мову Васілём Сёмухам.

  • 1953

    Нарадзіўся Стэнлі “Тукі” Ўільямс (анг. Stanley Tookie Williams III, памёр 13 снежня 2005), бандыт, адзін з заснавальнікаў банты “The Crips”, аўтар шэрагу кніг для дзяцей. У 1981 годзе быў арыштаваны, прычым не толькі за стварэнне злачыннай групоўкі, але і як меркаваны забойца 4 чалавек. Быў асуджаны на страту, чаканне якой расцягнулася на 24 гады, за якія Ўільямс раскаяўся і пачаў пісаць дзіцячыя кнігі. Галоўная тэма яго твораў — барацьба з вулічным злачынствам. Ўільямс дзевяць разоў рабіўся намінантам на Нобелеўскую прэмію, пяць з якіх — за мір і чатыры — па літаратуры. Апроч гэтага пісьменнік атрымаў прэмію прэзідэнта ЗША. Нобелеўскай прэміі ён так і не атрымаў, але зрабіўся адзіным яе намінантам, асуджаным на страту. Прысуд быў выкананы 13 снежня 2005.

  • 1981

    Памёр Міраслаў Крлежа (харв. Miroslav Krleža, нар. 7 ліпеня 1893), харвацкі паэт, празаік, драматург, эсэіст, адзін з найбуйнейшых харвацкіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя. Адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў мадэрнізму ў балканскіх літаратурах, развіваў традыцыі скандынаўскай драмы мяжы стагоддзяў, пошукі французскіх сімвалістаў, нямецкага і аўстрыйскага экспрэсіянізму. У 1951 ачоліў Харвацкі інстытут лексікаграфіі, які цяпер носіць яго імя. Літаратурная прэмія Югаславіі насіла яго імя з 1986 году.

  • 1982

    Памерла Эдыт Унэрстад (шведск. Edith Unnerstad, нар. 28 ліпеня 1900), фінска-шведская дзіцячая пісьменніца. Найбольшую вядомасць ёй прынеслі дзіцячыя кнігі пра вялікую сям’ю Піп-Ларсанаў. Сярод іх можна назваць кнігі “Рондальнае падарожжа” (Kastrullresan) і “Піп-Ларсаны пад ветразем” (Nu seglar Pip-Larssons), якія былі экранізаваныя. Пасля смерці Унэрстад была выдадзеная яе часткова аўтабіяграфічная кніга “Проста Сара” (Bara Sara).