№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уладзіслаў Сыракомля

Званы старое казкі

Песні польскіх часоў

Пераклад з польскай Васіль Сёмуха

Уладзіслаў Сыракомля

(Władysław Syrokomla)


Каток — скок на платок...

(Wlazł kotek na płotek...)

Музыка Віктара Кажыньскага


“Каток — скок! на платок, міргае...”
Ладная песня, не даўгая.
Мы ж таму хітрушчаму кісу
Падміргнем у хітрушчую пысу,
Не падражнім, не сурочым,
Што ўбачым на голыя вочы,
Міргнем яму гулліва жартам —
Што жартаваць з людзьмі не варта;
А ўвесь сакрэт і заслуга тая:
“Каток — скок! на платок, міргае...”

Эй коцік, ты коцік пракуда!
Што ў вочках тваіх, ці асуда?
Ці любасць гарэзіць салодка?
Ці вабіць свавольніца котка?
Міргаеш ты шчыра, няшчыра,
Я веру табе, мой праныра,
І падміргну табе кошкай,
Што не адгадаеш навошта.
А ўвесь сакрэт, заслуга тая:
“Каток — скок! на платок, міргае...”

А як што каціным звычаем
Падманем і здрадзім наўзаем,
Тут лішнія ўсякія жалі,
Бо мы ўжо абое міргалі.
На хітрыя міргі з украдка
Нікога не знойдзем за сведка,
Нічога не знаю, не бачыў,
Бо мы тут міргаем іначай!
А ўвесь сакрэт, заслуга тая:
“Каток — скок! на платок, міргае...”




Народная песенька з ваколіцаў Вільні

(Piosnka ludowa z okolic Wilna)

Музыка Віктара Кажыньскага


Не папытаўшыся ў роднай маці,
Паехаў Ясь жану выбіраці,
Жонку нагледзеў, жонка прыгожа:
Маці ж да сэрца прыпасць не можа...,
І агарнула старую скруха —
Збыцца нявесткі хоча свякруха.
І каб пазбыцца сынавай жонкі,
Яна гатуе шкодныя зёлкі.
І каб пазбыцца сынавай жонкі,
Яна гатуе шкодныя зёлкі,
Яна гатуе шкодныя зёлкі.

Страчае сына трункам зялёным,
А яго жонку зеллем тручоным.
Не піў віна сын, а з маладою
Выпіў атруты горкай з вадою
“Ой, маці, маці, няшчасным часам
Ты не схацела, каб нам быць разам!
Збыці са свету ўмела бязвінных,
Умей пахаваці дзетак знябытых!
Збыці са свету ўмела бязвінных,
Умей пахаваці дзетак знябытых!
Умей пахаваці дзетак знябытых!

Каля алтару сына магіла,
А за цвінтарам жонка спачыла.
І вырас явар наўзголаў сына,
Вырасла дрэўца над яго мілай,
На явар голле, ах! пахіліла.
Дзівуюць людзі... эй жа, мой пане, —
І на тым свеце жыцьме каханне?
Эй жа, мой пане, эй жа, мой пане,
І на тым свеце жыцьме каханне,
І на тым свеце жыцьме каханне?



Старажаўнерскі спеў

(Śpiew staro-żołnierski)

Музыка Анджэя Лістоўскага


Па-за пагоркам, дзе ляжыць вёска,
Супраць татараў выступіць войска,
Бо, калі верыць доказам шпегаў,
Там арда стане пэўна з начлегам.
Гэй! А як дзёрзка дзіч гайдамацка
З-па-за пагорка шухне знянацку
На абарону стрэхаў вясковых,
Крымскіх бандытаў біць-сеч гатовых,
Так прадугледзеў вайсковым планам,
Вяльможны гетман конным уланам.
Так прадугледзеў вайсковым планам,
Вяльможны гетман конным уланам.
Вяльможны гетман конным уланам.
Вяльможны гетман конным уланам.

А калі рыцар зброю трымае,
Ён і прад Богам страху не мае —
Шляхта ў кальчугах, жалезных латах
Пагаспадарыць у сельскіх хатах:
І ўжо рабуе, плюндрыць і пляжыць,
Быдла на закусь рэжа і смажыць,
Дзеў зневажае ў ятры гарачай
І дасць у зубы, як хто заплача,
Нават смяецца, чуецца панам,
Вяльможны гетман сярод уланаў,
Нават смяецца, чуецца панам,
Вяльможны гетман сярод уланаў,
Вяльможны гетман сярод уланаў,
Вяльможны гетман сярод уланаў.

А ў цішы ночы, як спала вёска,
Раптам надбегла татараў войска.
Ах, няма Бога, як алах з неба,
Па-басурманску, плюндраць што трэба.
“Тут мы запозна, тут братва наша, —
Сулейман Мурза спознена кажа, —
Хай жа рабуюць, мы не паспелі,
Потым заскочым, рэшту падзелім.
Лепш спалім замак гетмана пана
Вяльможы пана войска уланаў.
Лепш спалім замак гетмана пана,
Вяльможы пана войска уланаў.
Вяльможы пана войска уланаў.
Вяльможы пана войска уланаў.

А ў вёсцы гетмана бандытаў поўна,
На небе свеціць круглая поўня.
Глянуў на неба гетман вяльможны:
“Хлопцы, па конях! Замак абложаны!”
Перш чым дамчалі ўланаў капыты,
Спалены замак, слугі забіты —
Пагаспадарыў вораг там крута,
Жонка брыдзе ўжо недзе у путах.
Плачацца слёзна воінства пана,
Вяльможны гетман — сярод уланаў
Плачацца слёзна воінства пана,
Вяльможны гетман — сярод уланаў
Вяльможны гетман — сярод уланаў
Вяльможны гетман — сярод уланаў


Юзаф Ігнацы Крашэўскі

(Józef Ignacy Kraszewski)

 

Хаўтурныя песні з музыкі да кампазіцыі “Жальбы па Вітаўту”, ІІІ
Музыка Станіслава Манюшкі


Ці ты у крыўдзе?..

(Czy ci co brakło? Czy ci źle było?)


Ці ты у крыўдзе? Ці чуўся блага?
Што ж ты пакінуў нас, браце?
З намі не міла? Прыкрая пляга?
Ці засмуціў хто у хаце?

Ці не меў пушчаў, не меў палеткаў,
ці не меў дзіды для ловаў?
ці не было у доме засекаў,
ці не меў дзе скласці голаў?

Ці ж мы цябе, брат, не ўдосць любілі?
Ці меў няверную жонку?
Ці твае дзеці цябе забылі,
што збег ты ў цемру-старонку?

Што ж нас пад нягоды адных падставіў,
а сам схаваўся у цішы?
Маці і жонцы сэрца скрывавіў,
сёстраў, братоў засмуціўшы?



Бачым, дух на ўсход злятае…

(Widzim ducha, na wschód leci...)


Бачым, дух на ўсход злятае,
конь пад ім гняды,
зброя срэбраная ззяе,
шолам залаты,
шолам залаты,

Скача, гоніць — духа кліча
гладкі ў небе шлях,
тры трымае зоркі-знічы
дух той у руках,
дух той у руках.

На плячы у духа сокал,
мчыць сабака след услед,
цэлы гурт сяброў навокал,
мчаць ва ўсходні свет,
мчаць ва ўсходні свет.

Цені продкаў цугам рынуць,
бляск на ўвесь абшар,
і лятуць, і ў бляску гінуць
зоркі ў сяйве хмар,
зоркі ў сяйве хмар.



Вось дух ягоны на Анафель пнецца…

(Już się duch jego na Anafiel drapie...)


Вось дух ягоны на Анафель пнецца,
арлінымі кіпцямі лезе ў высі,
па коўзкай дарозе на лапах рысіх,
конь фыркае, ржэ, трасецца.

Дарэмна Віжун віжуе з пячоры,
рыцара сочыць, ашчэрыўшы пашчу,
дзівіцца ўгору, не бачыць пачвары
і уцякае лядашчы.

Вось ужо ўзлез, за ім псы і дрыганты,
і ляціць сокал, і свецяцца зоркі,
і цуг ценяў за імі цягнецца дрогкі, —
пад вечныя мкнуцца шаты,
пад вечныя мкнуцца шаты,
вечныя шаты.


Марыя Канапніцкая

(Maria Konopnicka)


Родны мой краю

(Ziemia rodzinna)


Сэрцам, душою вернай, нявіннай
Я палюбіла край свой айчынны,
Дзе ад калыскі мне ўцехай слала
Доля дарогу, продкавай славай,
Славай нязбытнай роднага краю,
Дзе ўсё люблю я, сэрцам кахаю
Поўныя жыта нівы, палеткі,
Рэкі, што пояць на лузе кветкі,
Ніў каласістых жытнія хвалі,
Чыстае неба, і светлыя далі,
Горы і пушчы. Рэчак вачыма
Свеціш крынічна, мая айчына.
Кроў мая, слёзы, любасны краю,
Толькі ў табе я ратунак маю.

пераклад з польскайВасіль Сёмуха

 

Пераклад з польскай – Васіль Сёмуха © 2011

Чытайце таксама

Умбэрта Саба

Умбэрта Саба

Італьянскі паэт габрэйскага паходжання.

Ціт Макцый Плаўт

Ціт Макцый Плаўт

Значных рымскіх камедыёграфаў, першы рымскі аўтар, ад якога захаваліся цэлыя творы

Райнэр Марыя Рыльке

Райнэр Марыя Рыльке

Славуты аўстрыйскі паэт і перакладчык

Марыя Французская

Марыя Французская

Марыя Французская – паэтка, якая, як мяркуецца, нарадзілася ў Францыі ў канцы ХІІ ст

2973