№19: Нарвежскі вецер

№19: Нарвежскі вецер [18+]

Нумар, які мы прадстаўляем, досыць незвычайны. Па-першае, большасць перакладных тэкстаў у ім — празаічныя творы (ці хутчэй урыўкі з твораў) сучасных аўтараў, па-другое, яны былі спецыяльна абраныя для гэтага нумару нарвежскім выдаўцом і рэдактарам Крысціянам К’ельструпам і перакладзеныя Лідыяй Ёхансэн.

Чытаць далей

Сэсіл Фрэнсіс Александэр

Кароль Ірад і певень

Ангельскія калядкі

Пераклад з ангельскай Антон Францішак Брыль, Ганна Янкута

Кароль Ірад і певень

(King Herod and the Cock)

 

Заззяла зорка над зямлёй,

Давідавай зямлёй,

Ды зазірнула праз акно

У Ірадаў пакой.

 

І кажуць мудрацы, святло

Прыкмеціўшы ўгары,

Што ў свет прыйшло дзіця, з якім

Не зладзяць і цары.

 

І кажа цар: каб я такой

Паверыў навіне,

Мой певень смажаны спярша

Хай заспявае мне.

 

І з Божай ласкі певень тут

Ажыў ды акрыяў

І ва ўсю моц на ўвесь пакой

З талеркі запяяў.

 

пераклад з ангельскайАнтон Францішак Брыль

 

 

 

Сэсіл Фрэнсіс Александэр

(Cecil Frances Alexander)

(1818—1895)

 

Каляды

(Christmas)

 

Дзесьці ў горадзе Давіда

Для жывёл стаяў загон.

Там паклала маці сына,

І ляжаў у яслях Ён.

То Марыя — гэта матка,

То наш Пан — яе дзіцятка.

 

Ён прыйшоў да нас з нябёсаў,

Бог і Ўладца ўсёй зямлі.

Хлеў Ягоным быў прыстанкам,

Яслі зыбкаю былі.

Між гаротных і нябогаў

На зямлі Яго дарога.

 

Мы Яго нарэшце ўбачым:

Нас вядзе Яго любоў,

Бо пяшчотнае дзіцятка —

Уладар з Уладароў.

Ён Сваіх дзяцей збірае,

Каб адкрыць ім браму раю.

 

Толькі не ў жабрачым стойле,

Дзе быкі і козы спяць, —

Праваруч Айца ў нябёсах

Будзе Ён цяпер стаяць,

І, як зоры, дзеці Пана

Будуць Ім спяваць асану.

 

пераклад з ангельскай Ганна Янкута

Пераклад з ангельскай – Антон Францішак Брыль, Ганна Янкута © 2013

Чытайце таксама

Святаслаў Альшэнка-Вільха

Святаслаў Альшэнка-Вільха

Літаратурны псеўданім украінскага паэта і празаіка, лёс якога пасля 1944 году невядомы

(Фрыдрых фон Гардэнберг) Наваліс

(Фрыдрых фон Гардэнберг) Наваліс

Нямецкі пісьменнік, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў нямецкага рамантызму

Павел Брыч

Павел Брыч

Чэшскі пісьменнік.

Мацей Стрыйкоўскі

Мацей Стрыйкоўскі

Адзін з найбольш вядомых і чытаных гісторыкаў Рэчы Паспалітай другой паловы XVI ст

242