№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дан Андэрсан

Калядная песня з Фінскага краю

Верш і песня

Пераклад са шведскай Алеся Башарымава

Гэты верш лепш не чытаць, а спяваць. Пад які напой — аўтар параіў сам. Арыгінал у выкананні Т. Бергмана падаем ніжэй.

Калядная песня з Фінскага краю

(Julvisa i Finnmarken)

Спяваць за сталом пад цёмнае піва.


За зіму і за сіверу свіст, мой браце,
Зоркі яснай на золку сівым святло,
За наш дом, за наш край, за бяссонную маці,
За шум гарадоў і прамерзлыя гаці,
За новыя дні і каханне мы вып’ем —
І за шчасце, якое было.

Калі лёд азёрам прыціснуў каркі,
А на пустках і пожнях шалеюць вятры,
Мы п’ем за ручай гаманлівы і шпаркі,
І згадваем, Тэрвалак, захад твой яркі,
Падворкаў агні скрозь палын і лілеі
І ценяў у лесе віры.

За шарон і за вецер пранізлівы самы,
І за тых, чые жыцці — бяды кругаверць,
Хто б’ецца за хлеб і за іхныя шрамы,
За стол наш святочны, за сані ля брамы,
Балючыя раны й гаючую смерць.

Мы з мірам у сэрцах устанем сяння,
Забыўшы, што ў свеце — нянавісці яд,
Устанем пад небам, дзе зорнае ззянне —
Святая ноч гэтая — душам адхланне.
За іх, за нябёсы з зямлёй і за нас
Мы падымем куфлі, мой брат.


Thorstein Bergman — Julvisa i Finnmarken

Фінскі край (Finnmarken) — рэгіёны ў Швецыі, у тым ліку ў Даларне, заселеныя фінамі ў пачатку XVII стагоддзя. Тады гэтыя землі ўяўлялі сабой суцэльную цаліну, зарослую гушчарамі. Асноўным заняткам фінаў спачатку было ляднае земляробства, а потым яны секлі лес і выраблялі вугаль для горнай прамысловасці.

пераклад са шведскайАлеся Башарымава

Пераклад са шведскай – Алеся Башарымава © 2010

Чытайце таксама

Даніэла Капітанява

Даніэла Капітанява

Славацкая пісьменніца, кінасцэнарыст, майстарка дэтэктыўнага жанру

Курт Вoнэгут

Курт Вoнэгут

Амерыканскі пісьменнік, сатырык, мастак, пісаў і ў рэчышчы навуковай фантастыкі

Рыгор Барадулін

Рыгор Барадулін

Беларускі паэт, эсэіст, перакладчык, намінант на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры

Аксана Забужка

Аксана Забужка

Украінская паэтка, пісьменніца, літаратуразнавец, публіцыст

1492