№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Павел Сцяцко

Павел Сцяцко
Гэтае імя сёння добра ведаюць не толькі на Беларусі, але і далёка за яе межамі. П.У.Сцяцко ўваходзіць у склад Камісіі па словаўтварэнні Міжнароднага камітэту славістаў, у склад Міжнароднага Камітэту беларусістаў; удзельнічаў у працы ІХ Міжнароднага з'езду славістаў (апублікаваны два яго выступы ў “Матэрыялах ІХ МЗС”), І Міжнароднага Кангрэсу беларусістаў, у многіх міжнародных сімпозіюмах і канферэнцыях. Яго працы па беларускай народнай мове, словаўтварэнні і культуры мовы добра ведаюць на славістычных аддзяленнях многіх універсітэтаў свету. Рэцэнзіі на працы прафесара Паўла Сцяцко друкаваліся на старонках знаных славістычных часопісаў у Нямеччыне, Чэхаславаччыне, Польшчы і іншых краінах на нямецкай,чэшскай, польскай, украінскай, рускай і іншых мовах.

Сёння Павел Уладзіміравіч Сцяцко - самы актыўны і аўтарытэтны навуковец, даследнік праблемаў нацыянальнай культуры і мовы. Пра гэта сведчаць больш за сто яго друкаваных працаў па культуры мовы, сярод якіх дзве манаграфіі: “Праблемы нормы, культуры мовы” (Гродна: ГрДУ, 1998. - 294 с.) і“Праблемы лексічнага нармавання беларускай мовы” (Гродна:ГрДУ, 1990. - 292 с.). Па гэтай тэме ён ужо дзесяць гадоў чытае адмысловы курс для студэнтаў філалагічнага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта. А ўсяго на рахунку Паўла Уладзіміравіча Сцяцко больш за 360 апублікаваных працаў, у іх ліку 26 кніг і 6 брашураў (з іх 5 манаграфіяў, 5 слоўнікаў, 18 навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для ВНУ і сярэдніх спецыяльных вучэльняў). П.У.Сцяцко - суаўтар акадэмічнай “Беларускай граматыкі” (Ч.1.1985), дзе яму належыць раздзел “Словаўтварэнне” і частка “Марфалогіі”(380 с.).

Нарадзіўся П.У.Сцяцко 5 сакавіка 1930 года ў працавітай сялянскай сям'і ў вёсцы Грабава Зэльвенскага раёна. З ранняга дзяцінства бацькі прывучалі дзяцей да працы. З пяці гадоў ён стаў вучнем Грабаўскай пачатковай польскай школы. У хлопца была вялікая прага да навукі: акрамя сваіх кніжак, ён перачытваў і падручнікі старэйшых братоў; у першым класе вучыўся толькі адзін месяц і за год скончыў два класы. Затым зэканоміў яшчэ два гады навучання: пасля сканчэння трэцяга класаперайшоў адразу ў пяты, а потым у сёмы клас. Скончыўшы навыдатна Дзярэчынскую сямігодку, паступіў у Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча, якое таксама скончыў на выдатна. Безэкзаменаў быў залічаны ў Гродзенскі педагагічны інстытут нафізічна-матэматычны факультэт. Але хутка пераканаўся ў сваім філалагічным пакліканні і таму праз два месяцы перавёўся на літаратурны факультэт (аддзяленне беларускай мовы і літаратуры). Вучыўся разам з Петрусём Макалём, быў першым рэцэнзентам яго вершаў, а таксама мастацкіх твораў Аляксея Карпюка, выпускніка Гродзенскага педінстытута. Персанальны стыпендыят інстытута Павел Сцяцко ўжо з другога курса актыўна ўдзельнічае ў зборы лінгвістычнага матэрыялу з Гродзеншчыны для “Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы”.На падставе назапашаных звестак ён піша навуковую працу па народнай лексіцы. На рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх даследаванняў праца адзначаецца першай катэгорыяй і грашовай прэміяй. З таго часу народная мова стала вызначальным кірункам навуковай дзейнасці П.У. Сцяцко.

Выпускніка інстытута з дыпломам выдатніка пакідаюць выкладчыкам гэтай ВНУ на кафедры беларускай мовы і літаратуры. Пазней ён выбіраўся старшым выкладчыкам кафедры беларускай і рускай мовы. Чытаў тэарэтычныя курсы “Уводзіны ўмовазнаўства”, “Беларуская мова”, спецкурсы па арфаграфіі і словаўтварэнні ды інш. Экстэрнам здаў кандыдацкія экзамены пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. Старшынём камісіі на экзамене па беларускай мове і агульным мовазнаўстве быў акадэмік К.К.Атраховіч (Кандрат Крапіва), тагачасны дырэктар Інстытута мовазнаўства, а ў складзе камісіі - знаныя беларускія навукоўцы М.В.Бірыла, М.Г.Булахаў, Ю.Ф.Мацкевіч ды іншыя. Камісія ацаніла адказы П.У.Сцяцко на выдатна і запрасіла ў аспірантуру на стацыянар. Так П.У.Сцяцко стаў аспірантам. За паўтара гады Павел Уладзіміравіч напісаў дысертацыю па лексіцы родных гаворак Зэльвеншчыны і 21 снежня1962 года абараніў яе на паседжанні Навуковай Рады пры Інстытуце мовазнаўства і Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР.

Кандыдата навук Паўла Сцяцко pапрасілі працаваць у Інстытуце мовазнаўства АН БССР, але жыллёвая праблема прывяла яго ў Мінскі педагагічны інстытут на кафедру беларускай мовы, якую ўзначальваў Ф.М.Янкоўскі. Тут малады кандыдат навук, але ўжо спрактыкаваны выкладчык ВНУ актыўна ўзяўся за напісанне навучальных дапаможнікаўдля студэнтаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных вучэльняў, добра ўсведамляючы вострую неабходнасць іх у навучальным працэсе. У 1969 годзе ў выдавецтве “Вышэйшая школа” выходзіць навучальны дапаможнік для студэнтаў педагагічных інстытутаў Беларусі “Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы”, напісаны разам з М.С.Яўневічам. Кніга атрымала высокую ацэнку ў студэнтаў і спецыялістаў і потым тройчы перавыдавалася. А праз год П.У.Сцяцко сумесна з М.Ц.Кавалёвай выдалі ў “Вышэйшай школе” навучальны дапаможнік для сярэдніх спецыяльных вучэльняў “Беларуская мова”.

Але П.У.Сцяцко не пакідае па-за ўвагай і навукова-даследчай працы па народнай мове: у 1970 годзе выходзяць з друкудзве яго кнігі: “Народная лексіка” і “Дыялектны слоўнік”, апраз два гады - манаграфія “Народная лексіка і словаўтварэнне”. У 1977 годзе апублікавана “Беларускае народнае словаўтварэнне”. Гэта манаграфія з доктарскай дысертацыі, якую Павел Уладзіміравіч паспяхова абараніў на паседжанні Навуковай Рады пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі.

Доктар філалагічных навук П.У.Сцяцко па прапанове рэктарата Гомельскага ўніверсітэта з 10 ліпеня 1980 года пераходзіць на працу загадчыка кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства гэтай ВНУ. Тут ён атрымлівае навуковае званне прафесара па названай кафедры. Чытае курс “Уводзіны ў мовазнаўства”, спецкурс “Параўнальная граматыка беларускай і рускай моваў”, кіруе навукова-даследчай тэмай кафедры“Усходнеславянская лінгвістычная тэрміналогія”. Пры актыўным удзеле і кіраўніцтве загадчыка кафедры і пад яго рэдакцыяй выходзіць навучальны дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта “Лингвистическая терминология в вузовских курсах” (1984). А ў 1988 годзе выдавецтва “Навука ітэхніка” выдае “Русско-белорусский словарь лингвистических терминов” пад рэдакцыяй М.В.Бірылы і П.У.Сцяцко. Як высокакваліфікаванага спецыяліста па словаўтварэнні, яго запрашаюць для напісання акадэмічнай “Беларускай граматыкі”. Для гэтай“Граматыкі”, якая выйшла ў 1985 годзе, ім былі напісаныя раздзелы “Словаўтварэнне” (у суаўтарстве), “Злучнік” і“Выклічнік”.

Рэктарат Гродзенскага ўніверсітэта запрашае былога выпускніка гэтай ВНУ на пасаду прафесара кафедры польскай філалогіі. Гэтая кафедра з удзелам Паўла Уладзіміравіча і была створаная ў гэтай ВНУ ўпершыню на Беларусі. Але жыллёвыя абставіны не паспрыялі пераезду яго ў Гродна. У наступным годзе рэктарат паўтарыў свае запросіны Паўлу Уладзіміравічу з мэтай стварыць з яго ўдзелам кафедру беларускай культуры. На гэты раз П.У.Сцяцко пераязджае ў Гродна і з ліпеня 1990 года ўзначальвае згаданую кафедру. З яго актыўным удзелам упершыню на Беларусі ствараецца факультэт беларускай філалогіі і культуры. У рамках гэтага падраздзялення ўзнікла і кафедра мовазнаўства, якую ўзначаліў доктар філалагічных навук П.У.Сцяцко. Пазней кафедра набыла больш акрэсленае найменне: кафедра беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства, бо навукоўцы кафедры чытаюць, акрамя гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі, тэарэтычныя лінгвістычныя курсы “Уводзіны ў мовазнаўства”, “Тэарэтычнае мовазнаўства”,“Уводзіны ў славянскую філалогію”, “Уводзіны ў спецыяльнасць”, “Стараславянская мова”, “Лацінская мова”, “Сербскаямова” і шэраг актуальных спецкурсаў: “Праблемы нармавання сучаснага варыянту беларускай літаратурнай мовы”,“Лінгвістычнае краязнаўства” ды іншыя.

Пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры беларускай культуры П.У.Сцяцко ў Гродзенскім універсітэце пачынае распрацоўвацца навуковая тэма “Культура Гродзеншчыны” і выходзіць навуковы альманах “Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры”, рэдактар якога -- прафесар П.У.Сцяцко.

У гэты час Павел Уладзіміравіч дапамагае і маладой ВНУ Польшчы - Беластоцкай філіі Варшаўскага ўніверсітэта - у падрыхтоўцы спецыялістаў па ўсходнеславянскай філалогіі: 4 гады чытае курс беларускай мовы, спецкурс па параўнальнай граматыцы ўсходнеславянскіх і польскай мовах, вядзе спецсемінар па словаўтварэнні ў беларускай, рускай і польскай моваў. Тут з удзелам П.У.Сцяцко ствараецца даведнік - “Słownikterminologii lingwistycznej (białorusko-rosyjsko-polski i polskorosyjsko-białoruski)” (Białystok, 1994).

Павел Уладзіміравіч выступае з дакладамі на шэрагу навуковых канферэнцыяў, што праходзяць у Польшчы, уваходзіцьу рэдкалегію выдання „Białostocki Przegląd Kresowy”. Да гэтага прафесар П.У.Сцяцко падвышаў свае веды па чэшскай і польскай мовах у Карлавым універсітэце ў Празе (1983) і Варшаўскім універсітэце (1988). П.У.Сцяцко сумленна выконваў і выконвае абавязкі супольніка рэдакцыйнай калегіі шэрагу рэспубліканскіх перыядычных выданняў: “Русский язык”, “Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”, часопіса Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Роднае слова”, а таксама “Весніка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта”. Ён уваходзіць усклад Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўзначальвае яе Гарадзенскую філію. Пад рэдакцыяй прафесара Паўла Сцяцко выйшлі з друку 16 кніг - манаграфіі, слоўнікі, навучальныя дапаможнікіпа беларускай і рускай мовах; 17 кніг апублікавана з яго рэцэнзіямі - гэта падручнікі, слоўнікі, манаграфіі.

Прафесар П.У.Сцяцко часта па прапанове рэдакцыяў друкуе праблемныя артыкулы і дыскусійныя матэрыялы ў розных выданнях Рэспублікі Беларусь: “Беларуская лінгвістыка”, “Весці Акадэміі навук Беларусі”, “Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”, “Веснік Гродзенскага ўніверсітэтаімя Янкі Купалы”, “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі”, “Беларуская мова: Энцыклапедыя”, “Беларуская ССР. Кароткая Энцыклапедыя”, міжведамасных зборніках “Русский язык”, “Беларуская мова”, часопісах “Народная асвета”, “Роднае слова”, “Полымя”, “Маладосць”, газетах “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкая газета”, “Наша слова”, “Гродзенская праўда”, “Савецкі настаўнік”, “Гомельскі ўніверсітэт”, “Гродзенскі ўніверсітэт”, зэльвенскай раённай газеце “Праца” ды іншых.

Надта актыўна працуе прафесар П.У.Сцяцко ў навуковадаследчай галіне. Толькі за 1998 і 1999 гады надрукаваныя чатыры яго кнігі -- дзве манаграфіі па нармаванні беларускай мовы і два слоўнікі: “Руска-беларускі фізічны слоўнік” (Гродна: ГрДУ. 1999. - 498 с., разам з А.М.Каладзінскім і Д.М.Карацінскай) і згаданы “Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны”. Штогод выходзіць да 15 навуковых артыкулаў Паўла Уладзіміравіча. У конкурсе навукоўцаў па выніках даследчай працы прафесар П.У.Сцяцко двойчы (1995, 1998) займаў першае месца ва ўніверсітэце.

Апошняя кніга Паўла Сцяцко “Культура мовы” выйшла з 2002 годзе і прысвечана праблемам арталогіі і культуры маўлення.

І сёння Павел Уладзіміравіч такі ж энергічны і заўзяты навуковец і выхавальнік маладой змены. Яго навуковая школа беларусістаў хутка папоўніцца новымі кандыдатамі навук.

kamunikat.org: Прафесар Павел У. Сцяцко

Чытайце таксама

Малгажата Шэйнэрт

Малгажата Шэйнэрт

Польская журналістка

Албэрту Каэйру

Албэрту Каэйру

Непарыўна звязаны з Фэрнанду Пэсоа

Сігб'ёрн Обстфэльдэр

Сігб'ёрн Обстфэльдэр

Нарвежскі празаік, драматург, паэт-мадэрніст.

Вольга Такарчук

Вольга Такарчук

Польская пісьменніца, эсэістка, сцэнарыстка, паэтка

1984