№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і інтэрнэт-часопісам “ПрайдзіСвет” і з’яўляецца 15-м выданнем з серыі часопіса “PostScriptum”. Роберт ван Гулік — нідэрландскі пісьменнік і ўсходазнаўца, найбольш вядомы дзякуючы цыклу твораў пра суддзю Дзі, які разам са сваімі памочнікамі Ма Чжунам, Цяа Таем, радцам Хунам і былым махляром Таа Ганем расследуе загадкавыя злачынствы ў падуладных яму акругах. Цыкл налічвае шэраг напісаных па-ангельску раманаў, а таксама зборнік “Следства вядзе суддзя Дзі” і асобныя апавяданні, напісаныя як па-ангельску, так і па-нідэрландску. Ствараючы гэты цыкл, Роберт ван Гулік выкарыстоўваў прыёмы, распрацаваныя кітайскай дэтэктыўнай літаратурай, у тым ліку паралельнае расследаванне некалькіх злачынстваў адначасова. У зборнік “Следства вядзе суддзя Дзі” ўваходзіць 8 апавяданняў, адно з якіх можна прачытаць…

Чытаць цалкам
Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там Аліса».   Уручэнне прэміі адбылося 25 кастрычніка, у дзень народзінаў патрона ўзнагароды - перакладчыка, праваабаронцы і літаратуразнаўцы Карласа Шэрмана.   Сёлета ў кароткі спіс прэміі ўвайшлі:   Вера Бурлак з перакладам з англійскай мовы кнігі Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса», Галіяфы, Мінск. Аляксей Знаткевіч з перакладам з англійскай мовы кнігі Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі», Янушкевіч, Мінск. Надзея Кандрусевіч з перакладам з шведскай мовы кнігі Свэна Нурдквіста «Калядная каша», «Паляванне на ліса», «Пэтсан сумуе», «Фіндус з’язджае», Кнігазбор, Мінск. Ігар Крэбс з перакладам з нямецкай мовы кнігі Г. А. Бюргера, Р. Э. Распэ «Прыгоды барона Мюнхгаўзэна», Кнігазбор, Мінск. Максім Мудроў з перакладам з албанскай мовы кнігі Ісмаіля Кадарэ «Хроніка ў камені»,…

Чытаць цалкам
Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў. Уручэнне прэміі імя Карласа Шэрмана за найлепшы мастацкі пераклад на беларускую мову адбудзецца 25-га кастрычніка ў музеі Максіма Бадановіча (вул. М.Багдановіча, 7а) а 19:00.  У кароткі спіс прэміі ўвайшлі: Вера Бурлак з перакладам з англійскай мовы. Льюіс Кэрал “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”. “Галіяфы”, Мінск. Аляксей Знаткевіч з перакладам з англійскай мовы. Кен Кізі “Палёт над гняздом зязюлі”. “Янушкевіч”, Мінск. Надзея Кандрусевіч з перакладам з шведскай мовы. Свэн Нурдквіст “Калядная каша”, “Паляванне на ліса”, “Пэтсан сумуе”, “Фіндус з’язджае”. “Кнігазбор”, Мінск. Ігар Крэбс з перакладам з нямецкай мовы. Г. А. Бюргер, Р. Э. Распэ “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна”. “Кнігазбор”, Мінск. Максім Мудроў з перакладам з албанскай мовы. Ісмаіль Кадарэ “Хроніка ў камені”. “Янушкевіч”, Мінск. Васіль Сёмуха з перакладам з латышскай мовы. Аляксандр Чакс “Выбраныя вершы”. “Зміцер Колас”, Мінск.    У склад журы прэміі…

Чытаць цалкам
Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні, раней перакладзены на чатыры мовы, нарэшце выдадзены па-беларуску ў выдавецтве “Логвінаў”. Раман, пісаны ў часы брэжнеўскага "застою", упершыню быў выдадзены ў 1989 годзе, разышоўшыся накладам 50 тыс., стаў бэстсэлерам і хутка быў бясспрэчна прызнаны новай класікай. Другое выданне выйшла ўжо ў 1990 годзе накладам 120 тыс. Летась з’явілася пятае літоўскае выданне. Калі кніга выйшла, савецкія пісьменнікі моцна пазайздросцілі Гавялісу: кожны з іх, маўляў, мог бы напісаць гэткую кнігу. Але кожны баяўся, будучы "пад каўпаком" КГБ. Гавяліс — не сябра саюза пісьменнікаў, былы фізік, не маючы што страчваць, дазволіў сабе свабоду пісаць "у шуфлядку", затое без аглядкі на надзеі выдання, на цэнзуру і самацэнзуру. Калі кніга выйшла другім выданнем, у інтэрв’ю Гавяліс казаў, што такога рамана больш…

Чытаць цалкам
Абвешчаны доўгі спіс прэміі Шэрмана

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Шэрмана

Сябры журы перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана вызначылі 12 кніг, якія ўвайшлі ў доўгі спіс у 2018 годзе. У сёлетні лонг-ліст прэміі Шэрмана ўвайшлі: Антон Францішак Брыль з перакладам з лаціны. Гай Валерый Катул “Выбраныя вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск. Вера Бурлак з перакладам з англійскай мовы. Льюіс Кэрал “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”. “Галіяфы”, Мінск. Уладзіслава Гурыновіч, Павел Донаў, Алесь Кудраўцаў з перакладам з англійскай мовы. Говард Ф. Лаўкрафт “Кліч Ктулху” (апавяданні). “Янушкевіч”, Мінск.  Аляксей Знаткевіч з перакладам з англійскай мовы. Кен Кізі“Палёт над гняздом зязюлі”. “Янушкевіч”, Мінск. Надзея Кандрусевіч з перакладам з шведскай мовы. Свэн Нурдквіст “Калядная каша”, “Паляванне на ліса”, “Пэтсан сумуе”, “Фіндус з’язджае”. “Кнігазбор”, Мінск. Павел Касцюкевіч і Сяргей Шупа з перакладам з іўрыта. Этгар Керэт “Раптам стук у дзверы”. “Логвінаў”, Вільня. Ігар Крэбс з перакладам з нямецкай мовы. Г. А. Бюргер, Р. Э. Распэ “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна”.…

Чытаць цалкам
Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг (нагадаем, у поўным спісе была 21 кніга):Алесь Разанаў. Перавыбранае. Выдавецтва Змітра Коласа, Мінск.Антон Францішак Брыль. Цмачанка. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.Валянціна Аксак. Завінены рай. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.Вольга Гапеева. Граматыка снегу. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.Ігар Кулікоў. Валадар загадак. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.Іна Снарская. Вогнепаклонніца. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.Міхаіл Рубін. Пераклад з Іншага. “Издательские решения” па ліцэнзіі Ridero.Усевалад Сцебурака. Сны дарог. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца 20 верасня а 19:00 у кафэ “Грай” (вул. Iнтэрнацыянальная, 33). Адметна, што на паэтычную прэмію, названую ў гонар зоркі беларускай эмігранцкай паэзіі Наталлі Арсенневай, сёлета прэтэндуюць тры паэт_а/_кі, якія стала жывуць за межамі Беларусі, — Антон Францішак Брыль, Вальжына…

Чытаць цалкам
Сталі вядомыя імёны фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

Сталі вядомыя імёны фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі: Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Мінск.Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Мінск.Адам Глобус. Сям'я. Мастацкая літаратура, Мінск.Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Мінск.Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна.Анка Упала. На заснежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск. Пераможца будзе абвешчаны 11 кастрычніка ў "Новай прасторы Галерэі «Арт-Беларусь» ZAL #2 у Палацы мастацтва” (вул.Казлова 3). Вынікі конкурсу “Угадай Кароткі спіс”: ніхто з удзельнікаў не змог правільна назваць шэсць кніг шортліста. Таму прызавы фонд пераходзіць у наступны конкурс — “Угадай трох пераможцаў”. Мы прапануем угадаць трох фіналістаў Гедройца і выйграць камплект шасці кніг шортліста. Умовы ўдзелу: 1. Змясціць каментаром свой варыянт першых трох месцаў Прэміі Гедройца 2018 да паста на старонцы Прэміі ў Фэйсбуку (у…

Чытаць цалкам

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў. Пра сваё бачанне і разуменне габрэйскай літаратуры і культуры раскажуць    Сяргей Шупа, Юля Цімафеева, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Павал Касцюкевіч, Ігар Крэбс, Віктар Жыбуль, Таня Скарынкіна, Аксана Данільчык, Інэса Ганкіна, Валер Гапееў, Яўген Ліпковіч, Вольф Рубінчык. У госці да “ПрайдзіСвета” завітае віцебскі паэт і музыка Міхаіл Рубін, які выканае ўласныя кампазіцыі на вершы беларускіх габрэйскіх паэтаў. Тыя, каму пашанцуе, змогуць купіць рарытэтныя выданні “Бібліятэкі часопіса “ПрайдзіСвет”: беларускія пераклады зборніка Эдгара По, кніг пра Шэрлака Холмса і іншыя выданні. Вядоўца імпрэзы — Альгерд Бахарэвіч. Адрас кнігарні: Мінск, праспект Незалежнасці, 37а.  Пачатак — 19.00. Уваход вольны.   Пра нумар “Габрэйскі акцэнт”. Такую назву мае новы нумар інтэрнэт-часопіса перакладной…

Чытаць цалкам
Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.Імпрэза адбудзецца з удзелам Уладзіміра Арлова. Адрас кнігарні "Логвінаў": Незалежнасці 37а.Пачатак у 19-00. Уваход вольны. Кніжная серыя "Амерыканка" аб'яднала кнігі культавых пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Раней выйшлі друкам Кен Кізі “Палёт над гняздом зязюлі” Кена Кізі, “Байцоўскі клуб” Чака Паланюка і “Пенелапіяда” Маргрэт Этвуд.

Чытаць цалкам
Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс. У яго ўвайшлі:   Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Мінск. Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Мінск. Валер Гапееў. Мая мілая ведзьма. Мастацкая літаратура, Мінск. Адам Глобус. Сям'я. Мастацкая літаратура, Мінск. Міхась Зізюк. Планктон. Галіяфы, Мінск. Зараслава Камінская. Русалкі клічуць. Кнігазбор, Мінск. Ганна Кандрацюк. Па Прыпяці па Нобель. Кнігазбор, Мінск. Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Мінск. Ганна Севярынец. Дзень Святога Патрыка. Рэгістр, Мінск. Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна. Анка Упала. На заснежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск. Ксенія Шталенкова. Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Кнігазбор, Мінск.   Сёлета ўпершыню каманда прэміі абвяшчае конкурс “Угадай шорт Гедройца”. Хто, на вашую думку, увойдзе ў Кароткі спіс? Конкурс праводзіцца 

Чытаць цалкам