№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

“Халоднае сэрца” адно на дваіх

“Халоднае сэрца” адно на дваіх

Два творы ў адной кнізе: знакамітая казка класіка сусветнай літаратуры Вільгельма Гаўфа ў перакладзе аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў новай генерацыі Альгерда Бахарэвіча з каментарамі і паслямовай – новым раманам Альгерда Бахарэвіча пра прыгоды нікому не вядомага перакладчыка, які падчас працы над казкай сам робіцца персанажам дзіўнай, містычнай гісторыі…“…Калі з казкай Гаўфа ўсё больш-менш зразумела, то замаскаваны пад паслямову твор Бахарэвіча выклікае шматлікія пытанні. Што гэта: злосная пародыя на арт-трылер, спроба перакінуць казачны мост з нямецкай даўніны ў беларускую сучаснасць, літаратурнае апісанне таго бясконцага маршруту, якім мусіць прайсці кожны, хто жадае знайсці сапраўдную мяжу даступнага яму свету?.. Так ці інакш, казачныя героі нікуды не зніклі, яны проста змянілі абліччы… і, здаецца, пераклад тут – проста ўдала скарыстаная нагода для таго, каб выкрыць іх сапраўдныя намеры”.Конрад БрэнэсэльУ імпрэзе бяруць удзел:Альгерд БАХАРЭВІЧВалянцін АКУДОВІЧУладзімір…

Чытаць цалкам
У Барселоне ўручылі галоўную гішпанамоўную літаратурную прэмію

У Барселоне ўручылі галоўную гішпанамоўную літаратурную прэмію

Раман Анхелес Каса “Супраць ветра” (“Contra el viento”) апавядае гісторыю дзяўчыны з Каба-Вэрдэ, якая пасля многіх гадоў нядолі ў роднай краіне, вырашае эміграваць у Еўропу. Спачатку ў Партугалію, а потым у Гішпанію. Нічога, праўда, ўсё роўна не наладжваецца. І ад жыцця, і ад сваіх мужчынаў яна церпіць адно крыўды. “Гэты раман аддае даніну павагі гераіням 21 стагоддзя, у дадзеным выпадку эмігранткам з Каба-Вэрдэ, якія жывуць у нашых дамах і дапамагаюць нам, клапоцяцца пра нас і нашых дзяцей, каб, мы, жанчыны маглі працягваць займацца сваім жыццём”, – так ахарактарызавала свой твор пісьменніца.Сёлета Premio Planeta была ўручаная ўжо ў 58 раз. У розныя гады яе лаўрэатамі рабіліся Хорхэ Сэмпрун, Каміла Хасэ Сэла, Марыё Варгас Льёса.

Чытаць цалкам
Абралі самага рамантычнага героя

Абралі самага рамантычнага героя

Першае месца заняў містэр Рочэстар з рамана Шарлоты Бронтэ “Джэн Эйр” (1847). У кнізе ён апісаны як пануры, часам суровы да жорсткасці персанаж.Паводле сюжэту Рочэстар здзейсніў у маладосці трагічную памылку, пабраўшыся з прыгожай, аднак шалёнай жанчынай. Гэты шлюб прыносіць яму няшчасце, асабліва, калі ён закохваецца ў галоўную гераіню рамана.Рочэстар абышоў па рамантычнасці такіх персанажаў, як містэр Дарсі з “Гонару і прадузятасці” і нават Рэта Батлера са “Знесеных ветрам”. Дарсі здаволіўся трэцім месцам, Батлер -- пятым.Другое месца дасталася Рычарду Шарпу, афіцэру часу напалеонаўскіх войнаў з кніг Бернарда Карнуэла. Ролю Шарпа ў тэлесерыяле па кнігах цыкла выканаў Шон Бін (Sean Bean), вядомы таксама як Барамір з “Валадара пярсцёнкаў”.Апытанне наладзіла выдавецтва "Mills & Boon", якое спецыялізуецца на любоўных раманах. Выдавецтва сфармавала спіс з 10 кандыдатаў, за якіх прапаноўвалася галасаваць публіцы. Колькасць рэспандэнтаў і іх гендарны склад пры гэтым не ўдакладняюцца. 10 самых…

Чытаць цалкам
У Ісландыі скралі пераклад рамана Дэна Браўна

У Ісландыі скралі пераклад рамана Дэна Браўна

“Магчыма, рабаўнік вырашыў не дачытваць да канца арыгінальную, ангельскую, версію даўгога рамана і першым здабыць ісландскі пераклад твора”, – заявіла Гудрун Вільмундардотыр, прадстаўнік выдавецтва “Bjartur”. Рабаўніка ў будынку офіса спужаў фатограф, што якраз прыйшоў на працу.Па словах прадстаўніцы выдавецтва, другая копія перакладу да карэктара ўсё ж трапіла. Выдавецтва таксама не асцерагаецца, што ісландская версія рамана з’явіцца ў інтэрнэце, хаця разам з перакладам рабаўнік прыхапіў з офіса і сканэр.Больш за 2 мільёны асобнікаў раману “Страчаны сімвал” прадалі ў першы ж тыдзень яго выхаду на рынкі ЗША, Вялікабрытаніі і Канады, і гэта не ўлічваючы распасюду арыгінальнай версіі па ўсім свеце.Але пры гэтым у той жа Вялікабрытаніі Дэн Браўн ачольвае спіс пісьменнікаў, чые кнігі часцей за ўсё здаюць у букіністычныя крамы.

Чытаць цалкам
Вялікае Княства паэзіі

Вялікае Княства паэзіі

У фестывалі возьмуць удзел паэты з чатырох краінаў:Уладзімер Арлоў, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Марыя Мартысевіч, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч (Беларусь);Уладас Бразюнас, Вітаўтас Дэкшніс, Антанас А. Ёнінас, Данатас Пятрошус, Альвідас Шляпікас (Літва);Яцак Гутараў, Богдан Задура, Лешак Энгелькінг (Польшча);Дзмітро Лазуткін, Мар’яна Саўка, Астап Слівінскі (Украіна).Музыка – Сяргей Пукст (Беларусь).Вядуць імпрэзу Марыя Мартысевіч і Андрэй Хадановіч.Імпрэза пройдзе ў тэатры-студыі Я. Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (праспект Незалежнасці, 81, 2 паверх) і распачнецца а 19-й гадзіне.З творамі Вітаўтаса Дэкшніса і Лешака Энгелькінга ў перакладах Андрэя Хадановіча можна пазнаёміцца на нашым сайце.

Чытаць цалкам
Новы сайт замежнай і беларускай літаратуры

Новы сайт замежнай і беларускай літаратуры

“Нам захацелася зрабіць сайт, прысвечаны стваранню мастацкіх тэкстаў/перакладаў на беларускай мове і ўсяму іншаму, што гэткаму занятку можа спадарожнічаць, — абмеркаванню пісьменніцкіх/перакладчыцкіх поспехаў і паразаў, як сваіх, так і чужых; тэарэтычным пытанням літаратуры (прыкладам, ці варта звяртаць увагу на графаманаў); практычным пытанням перакладу (прыкладам, як адэкватна перакласці das schwerste Gewicht або ці трэба стылізаваць мову ў перакладах тэкстаў сівой мінуўшчыны); высвятленню, якія бардэлі наведваў Лорэнс Дарэл у Александрыі; абмену інфармацыяй, што вартага ўвагі мы прачыталі апошнім часам; пошуку аорысту ў палескай і харвацкай мовах; прэзентацыі няведамых шырэйшай публіцы літаратураў (прыкладам, угандыйскай на нідэрландскай мове); і кучы іншых, дагэтуль не закранутых у беларускім літаратурным дыскурсе пытанняў”, – зазначае ў раздзеле “Пра нас” Ян Максімюк.Свой праект аўтары называюць “не камерцыйным, а, так бы мовіць, амбіцыйным”. На дадзены момант на сайце можна знайсці…

Чытаць цалкам
Міжнародны кніжны кірмаш адкрыўся ў Франкфурце

Міжнародны кніжны кірмаш адкрыўся ў Франкфурце

Гэта кірмаш ідэяў і бэстсэлераў заўтрашняга дня”, – сказаў напярэдадні падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця выставы яе дырэктар Юрген Бос.На выставе ў Франкфурце выстаўляюцца не толькі кнігі, але і іншыя друкаваныя выданні – мапы, схемы, брашуры, газеты і часопісы, а таксама электронныя носьбіты для іх чытання.Сёлета ганаровым госцем кірмашу выступае Кітай. Гэтую краіну на выставе прадстаўляюць прыкладна 2 тысячы аўтараў і 300 выдавецтваў. “У гэтым годзе на выставе каля 80 кітайскіх кніг на нямецкай мове, пасля выставы іх будзе каля 400”, – адзначыў Бос.Сярод ганаровых гасцей-пісьменнікаў сёлета – лаўрэат Нобелеўскай прэміі нямецкая пісьменніца Герта Мюлер. Другі лаўрэат Нобелеўскай прэміі – Гюнтэр Грас – у пятніцу, на дзень свайго нараджэння, пачытае на кніжным кірмашы ўрыўкі са знакамітага рамана “Бляшаны барабан”.Акрамя кітайскай літаратуры на кірмашы асаблівы акцэнт будзе зроблены на дэманстрацыі электронных кніг і ўсемагчымых носьбітаў для іх чытання.“У Паўднёвай Амерыцы, напрыклад,…

Чытаць цалкам
Галоўную літаратурную прэмію Германіі атрымала Катрын Шміт

Галоўную літаратурную прэмію Германіі атрымала Катрын Шміт

“Раман апавядае гісторыю здабыцця сусвету наноў. Выходзячы з комы пасля крывазліцця ў мозг, гераіня склад за складам, сказ за сказам знаходзіць сваю страчаную мову, страчаную памяць. Часам даволі лаканічна, часам кпліва, часам вусцішна раман апісвае ўнутраны свет хворай жанчыны. Вельмі красамоўна паўстае гісторыя яе сям’і, яе шлюбу і непрадбачанага кахання. Часткаю сусвету, які яна аднаўляе з аскепкаў, ёсць ГДР у гады паміж аб’яднаннем Германіі і пачаткам нашага стагоддзя. Такім чынам, асабістая гісторыя вяртання з-за парогу смерці сціпла і ў той жа час па-мастацку ўпісваецца ў эхакамеру гістарычна-палітычнай эры зменаў”, – гаворыцца ў суправаджальным слове сямі суддзяў.Грашовы эквівалент прэміі, які атрымае пісьменніца Катрын Шміт, складае 25 000 еўра. Астатнія пяць фіналістаў, у тым ліку сёлетняя лаўрэатка літаратурнага Нобеля Герта Мюлер, атрымаюць па 2 500 еўра.Катрын Шміт нарадзілася ў 1958 годзе. Працавала псіхолагам, рэдактарам і сацыёлагам. З’яўляецца ўладальніцай некалькіх нямецкіх…

Чытаць цалкам
Вяроўку Ясеніна прададуць з аўкцыёна

Вяроўку Ясеніна прададуць з аўкцыёна

Як паведамляе газета “Твой дзень” (ад 13 кастрычніка), калекцыю прадае Ларыса Амарава з Тамбова. Да яе мужа рэчы трапілі ад калекцыянера Нікіфарава, якому, у сваю чаргу, вяроўку і іншыя прадметы перадаў сам мастак Левін, колішні сябар паэта. Калекцыя асабістых рэчаў, звязаных з Ясеніным, захоўвалася ў адным з Тамбоўскіх музеяў, аднак з наступленнем крызісу ён збанкрутаваў і быў зачынены, а экспанаты было вырашана прадаць з аўкцыёна.Тэрмін падачы заявак на набыццё калекцыі сканчаецца 14 кастрычніка. 13 кастрычніка па стане на 11:00 па маскоўскім часе за “ясенінскі” камплект прасілі 900 тысяч расійскіх рублёў.

Чытаць цалкам
Падтрымка пасольства Францыі перакладчыкам і выдаўцам

Падтрымка пасольства Францыі перакладчыкам і выдаўцам

Як паведамляе прэс-служба дыпмісіі, да разгляду прымаюцца заяўкі выдаўцоў на праекты перакладу на рускую ці беларускую мову.Заяўка павінна ўключаць кароткі расказ пра выдавецтва і твор, выданы ў Францыі, друкарню, прыкладны разлік кошту друкавання і суму жаданай дапамогі. Выдавец можа падаць некалькі праектаў адначасова, размясціўшы іх у парадку прыярытэтнасці.Праграма прадугледжвае аплату аўтарскіх правоў. У некаторых выпадках перакладчыкам арганізуюцца стажыроўкі ў Францыі, а ў выключных выпадках беларускаму выдаўцу выдзяляецца грант на публікацыю.Заяўкі будуць разгледжаны спецыяльнай камісіяй, якая збіраецца штогод у сакавіку. Апошні тэрмін падачы заявак — 28 лютага 2010 года.Праграма падтрымкі публікацый "Максім Багдановіч" арганізавана Міністэрствам замежных і еўрапейскіх спраў Францыі і пасольствам Францыі ў Беларусі.

Чытаць цалкам