№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Літаратурная прэмія квінслэндскага прэм’ер-міністра

Літаратурная прэмія квінслэндскага прэм’ер-міністра

Раман быў ахарактарызаваны як «раман, што бліскуча абуджае ўспаміны, эмацыйна багаты і непараўнальна сумны адначасова». 2. Дакументалістыка: Хлоя Хупер «Высокі чалавек» (Chloe Hooper, «The Tall Man»). Для Хлоі Хупер гэта ўжо не першая прэмія за раман – да гэтага яна была ўганараваная Віктарыянскай прэміяй і Прэміяй прэм’ер-міністра Новага Паўднёвага Ўэльсу. «Гэтая кніга выдзяляецца сярод іншых інфарматыўнасцю, арганізацыяй аповеду і выкарыстаннем асобы апавядальніка з мэтай правесці нас праз расказаную гісторыю, – адзначылі суддзі. – «Высокі чалавек» расказвае пра праблемы нацыі і сілы, а таксама пра ўзаемаадносіны карэнных і некарэнных аўстралійцаў». 3. Мастацкая прэмія Дэвіда Унайпана за творы мясцовых аўтараў, што не друкаваліся раней: Ніколь Ватсан «Мяжа» (Nicole Watson, «The Boundary»). Памер гэтай прэміі склаў 15 тысяч даляраў; мажліва, твор хуткім часам будзе надрукаваны. Вось меркаванне суддзяў пра «Мяжу»: «Жарсныя і занадта чалавечыя, але складаныя характары гэтай вельмі значнай…

Чытаць цалкам
Абвешчаны “доўгі спіс” прэміі Рэнадо

Абвешчаны “доўгі спіс” прэміі Рэнадо

Намінацыя “раман”: Эльет Абэкасі (Eliette Abécassis) “Сефардка” (Sépharade) Фрэдэрык Бэгбэдэр (Frédéric Beigbeder) “Французскі раман” (Un roman français) Алэн Блацьер (Alain Blottière) “Магіла Томі” (Le tombeau de Tommy) Бруно дэ Сэсоль (Bruno de Cessole ) “Найменш любімы” (Le moins aimé) Давід Фанкінос (David Foenkinos) “Вытанчанасць” (La Délicatesse) Мары-Элен Лафон (Marie-Hélène Lafon) “Абвестка” (L’annonce) Венсан Месаж (Vincent Message) “Начныя вартаўнікі” (Les veilleurs) Жан-П’ер Мілаванаў (Jean-Pierre Milovanoff) “Любоў – сібірская рака” (L'Amour est un fleuve de Sibérie) Вераніка Авальдэ (Véronique Ovaldé) “Што я ведаю пра Веру Кандыду” (Ce que je sais de Vera Candida) Жан-Марк Парызі (Jean-Marc Parisis) “Прыцягненне” (Les Aimants) Патрык Пуавр д’Арвор (Patrick Poivre d'Arvor) “Аскепкі страчанай жанчыны” (Fragments d'une femme perdue) Жэрар Пюсэй (Gérard Pussey) “Нябесныя філіялы” (Les succursales du ciel) Аліўе Сэбан (Olivier Sebban) “Дзень тваіх імянінаў” (Le jour de votre nom)…

Чытаць цалкам
Міжнародны фестываль мастацтваў “ГогальFest” стартуе ў Кіеве

Міжнародны фестываль мастацтваў “ГогальFest” стартуе ў Кіеве

На працягу 17 дзён у Старым Арсенале ў Кіеве на плошчы больш за 500 квадратных метраў будзе прадстаўленая вялікая мультыдысцыплінарная праграма, у тым ліку сучасная акадэмічная і электраакустычная музыка, джаз, рок, сусветная класіка, экспазіцыя сучаснага мастацтва, тэатр, сучасны танец, артхаўс і дакументальнае кіно. Адначасна з канцэртамі, спектаклямі, экспазіцыямі будзе прапанаваная адукацыйная праграма, у прыватнасці прэзентацыі кніг, сустрэчы з пісьменнікамі, чытанні, лекцыі і майстар-класы. Сваю праграму на форуме прадставяць каманды "Джаз Кактэбель", Moloko, Dutch Putch, "Маладосць" і "Адкрытая ноч". У межах фестывалю ўпершыню адбудзецца шоў-кейс украінскага тэатральнага мастацтва для дырэктараў і прадусараў расійскіх і заходніх фестываляў. У “ГогальFest” возьмуць удзел праекты з 16 краінаў, у тым ліку з Францыі, Германіі, Гішпаніі, Бразіліі, Італіі, Швейцарыі, ЗША, Партугаліі, Балгарыі і іншых краінаў. “ГогальFest” не толькі закліканы зрабіць "Мистецький Арсенал" (культурна-мастацкі…

Чытаць цалкам
Абвешчаны кароткі спіс Букераўскай прэміі-2009

Абвешчаны кароткі спіс Букераўскай прэміі-2009

Стаўшы лаўрэатам тройчы, ён паб’е своеасаблівы рэкорд: за 40-гадовую гісторыю прэміі такога яшчэ не здаралася. Яго амаль аўтабіяграфічны раман “Летні час” (Summertime) расказвае гісторыю ангельскага біёграфа, які займаеццца жыццём і творчасцю позняга Джона Максвэла Кутзэе. Яшчэ адным прэтэндэнтам на Букера з’яўляецца ўладальніца гэтай прэміі 1990 году Антонія Бает (A. S. Byatt) са сваёй “Дзіцячай кнігай” (The Children's Book). Таксама ў “кароткі спіс” увайшлі паўфіналісты 2005 году Хілары Мэнтэл (Hilary Mantel) і двойчы фіналістка (2002 і 2006 гады) Сара Ўотэрс (Sarah Waters), а таксама двое дэбютантаў – Адам Фаўлдс (Adam Foulds) і Сайман Моўэр (Simon Mawer). Адзін з сябраў журы Джэймс Ноці (James Naughtie) так выказаўся наконт сёлетняга “кароткага спісу” Букера: “Мы вельмі ўсцешаныя абвесціць такі моцны спіс, захапляльны настолькі, што, абіраючы пераможцу, нам давядзецца добра паламаць галаву. А выбраць будзе даволі цяжка. Гэта яркая проза, насычаная, паэтычная, што пранікае ўглыб чалавечай…

Чытаць цалкам
Навучанне ў Беларускім Калегіюме

Навучанне ў Беларускім Калегіюме

Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцам БК можа быць толькі той, хто пастаянна альбо на час навучання пражывае ў Мінску. Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў. Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплому аб вышэйшай адукацыі. Навучанне ў БК – бясплатнае. Пачатак заняткаў з 5 кастрычніка 2009 г. Запіс на сумоўе па 25 верасня б.г. Абавязковай умовай запрашэння на сумоўе з'яўляецца выкананне уступных патрабаванняў. Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце http://bk.baj.by альбо атрымаць па тэл.: MTC (+375 29) 276-27-15 Velcom (+375 29) 679-26-82 з 15.00 да 19.00 (акрамя суботы і нядзелі) ці праз kalehium@gmail.com

Чытаць цалкам
Пераможцы конкурсу імя Шэрмана ў Дзеяслове

Пераможцы конкурсу імя Шэрмана ў Дзеяслове

Замежная проза прадстаўленая ў часопісе конкурснымі перакладамі апавяданняў Фрэдэрыка Ліндстрома “Апошні дзень лета” Дар’і Вашкевіч (са шведскай), Германа Гесэ “Пераўтварэнні Піктара” Наталлі Давыдоўскай (з нямецкай), Генрыха Бёля “Маўчанне, сабранае доктарам Мурке” Алены Талапіла (з нямецкай) і Руала Дала “Скура” Анкі Упалы (з ангельскай). Былі ўганараваныя журы і асобныя падборкі замежнай паэзіі – пераклады Аляксея Арцёмава (Тула) вершаў “Я спаткаў генія” Чарлза Букоўскі з ангельскай, Фэдэрыка Гарсіі Лоркі “Жнівень. Персік – цукат салодкі...” з гішпанскай, верша “Хто я” Васіля Каменскага, а таксама паэзіі Арвы Метса з рускай мовы; пераклады з французскай мовы вершаў Гіёма Апалінэра, зробленых Уладзем Лянкевічам, пераклад Юліяй Шадзько з гішпанскай мовы падборкі вершаў Хорхе Луіса Борхеса і пераклады з нідэрландскай (Ян Якаб Слаўэрхоф “Канец”, Ар’ен Дэйнкер “Верш для вярблюда”) і ангельскай (Фрэнсіс Брэт Янг “Артур сышоў...”) Ганны Янкута. Асобна можна адзначыць пераклады вершаў Віктара…

Чытаць цалкам
У Расіі абралі найлепшую кнігу году

У Расіі абралі найлепшую кнігу году

Паэтычным зборнікам году стала кніга “500 стихотворений и поэм” Алесі Нікалаевай. У намінацыі “Дэбют” перамагла анталогія віктарыянскай дэтэктыўнай навэлы “Не только Холмс: Детектив времен Конан Дойля”, у намінацыі “Humanitas” – “Дневники” мастака Яўгенія Лансэра. У намінацыі “Стопялёсткавы лотас” (названай такім чынам, бо Індыя сёлета ёсць ганаровым госцем кірмашу) – энцыклапедыя “Индийская философия”. Штогадовы Нацыянальны конкурс “Кніга году” быў заснаваны Федэральным агенцтвам па друку і масавых камунікацыях у 1999 годзе ў мэтах падтрымкі расійскага кнігавыдавецтва, заахвочвання найлепшых узораў кніжнага мастацтва і паліграфіі, а таксама прапаганды чытання ў Расіі.

Чытаць цалкам
Эдынбург, Пекін, Масква: кніжныя сталіцы свету

Эдынбург, Пекін, Масква: кніжныя сталіцы свету

Нягледзячы на сусветны фінансавы спад цікавасць да літаратуры і мастацтва ў свеце не змяншаецца і нават узрастае, упэўненыя арганізатары фестывалю, якія ганарацца сёлетняй рэкорднай колькасцю прададзеных квіткоў. У рамках фестываля ў Эдынбургу праводзяцца кніжны, кіна- і джаз-фестывалі. Сёлета ў кніжным фестывалі ўзялі удзел больш за 800 аўтараў з 45 краінаў свету, сярод якіх – Ніл Гейман, Гарысан Кейлар, Себасцьян Бары, паэт-лаўрэат Кэрал Эн Дафі і інш. У першы восеньскі тыдзень адбываюцца яшчэ дзве буйныя міжнародныя кніжныя падзеі – Пекінскі міжнародны кніжны кірмаш (Beijing International Book Fair) і ХХII Маскоўскі міжнародны кніжны выстава-кірмаш.3 верасня ў сталіцы Кітая распачынае працу Пекінскі міжнародны кніжны кірмаш, які лічыцца чацвертым з найбуйнейшых такіх кірмашоў у свеце пасля Франкфурцкага, Букэкспа Амерыка і Лонданскага. Сёлета ў кірмашы возьмуць удзел 800 замежных выдаўцоў з 56 краін свету і 700 кітайскіх. Ганаровай краінай-удзельніцай стане Гішпанія, якой будуць прысвечаныя…

Чытаць цалкам
Пайшоў з жыцця вядомы рускі паэт Сяргей Міхалкоў

Пайшоў з жыцця вядомы рускі паэт Сяргей Міхалкоў

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1928 годзе – у часопісе "На подъеме" (Растоў-на-Доне), дзе выйшаў яго верш “Дарога”. Самая знакамітая паэма Сяргея Міхалкова “Дзядзька Сцёпа” была надрукаваная ў 1935 годзе.Акрамя таго Сяргей Міхалкоў быў аўтарам сцэнараў да папулярных кінафільмаў і мультфільмаў (“Вялікае касмічнае падарожжа”, “Тры плюс два”, “Новыя прыгоды Ката ў Ботах” і інш.). У 1962 годзе арганізаваў і ачоліў ўсесаюзны сатырычны кіначасопіс "Фитиль".Тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат Ленінскай прэміі, цягам дваццаці гадоў ён ачольваў Саюз пісьменнікаў РСФСР, быў дэпутатам Вярхоўнага Савету РСФСР і СССР. У 2005 годзе займаў пасаду старшыні выканкаму Міжнароднага згуртавання пісьменніцкіх саюзаў.У 2008 годзе Міхалкоў быў узнагароджны ордэнам Святога апостала Андрэя Першазваннага – найвышэйшай узнагароды Расіі.

Чытаць цалкам
З’явіўся онлайн-перакладчык на беларускую

З’явіўся онлайн-перакладчык на беларускую

Вось што піша ў сваім блогу на гэты конт інжынер-праграміст кампаніі Google Ігар Маханёк: “Google Translate – гэта сістэма статыстычнага перакладу, што працуе на базе статыстычных мадэляў, якія будуюцца на базе дакументаў, перакладзеных прафесіяналамі. Чым больш такіх перакладзеных дакументаў выкарыстоўваецца для мадэлі, тым лепшым атрымліваецца пераклад; і адносна малая колькасць дакументаў, перакладзеных на беларускую і з беларускай, ёсць прычынай таго, што беларуская мова была дададзеная пазней за іншыя, і якасць перакладу можа быць яшчэ не заўсёды здавальняючая. Але цяпер якасць будзе толькі паляпшацца”.Ігар Маханёк таксама заклікае паведамляць яму пра памылкі, звязаныя з недакладным перакладам праграмай імёнаў, назваў і краінаў. Кантакты Ігара можна знайсці ў яго блогу.

Чытаць цалкам