№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Знайшлі раннія п’есы Пэлема Вудхаўса

Знайшлі раннія п’есы Пэлема Вудхаўса

Першае чытанне знойдзеных твораў выбітнага гумарыста адбылося 25 ліпеня 2009 году ў лонданскай кнігарні Calders з удзелам шматлікіх аматараў творчасці Вудхаўса з усёй Еўропы, а таксама гісторыка літаратуры Пола Спайрынга, які і адкрыў наноў творы пісьменніка для шырокай публікі.Паведамляецца, што чатыры невялікія п’есы, якія датуюцца 1904–1907 гг., былі напісаныя Вудхаўсам у суаўтарстве з яго сябрам Бэртранам Флэтчэрам Робінсанам (“Боблсам”) і друкаваліся ў газетах Daily Express і штотыднёвіку Vanity Fair. Пазней творы былі папросту забытыя.У маленькіх п’есах аўтар, якому ў той час было крыху больш за 20, парадыюе палітычныя дэбаты пачатку стагоддзя: рэформу тарыфаў на замежныя тавары і рэформу падаткаабкладання. Дыскусія пра падаткі прывяла ў 1906 годзе да паразы кансерватараў і пераканаўчай перамогі лібералаў на выбарах. Сам Вудхаўс, сын каланіяльнага чыноўніка, быў прыхільнікам пратэкцыянісцкай тарыфнай рэформы і, адпаведна, партыі знакамітага палітыка мяжы стагоддзяў Джозэфа Чэмберлена.

Чытаць цалкам
Шукшынскую літаратурную прэмію атрымаў Іван Яўсеенка

Шукшынскую літаратурную прэмію атрымаў Іван Яўсеенка

Прэмію памерам у 150 тысячаў рублёў Яўсеенка атрымаў за зборнікі аповесцяў і апавяданняў “Пакуль сумуюць званы” ("Пока печалятся колокола") і “Сарабанда” (“Сарабанда”), зборнік апавяданняў “Узнясенне” і аповесць “Пустэльнік” ("Отшельник").Упершыню Шукшынская прэмія, што прысуджаецца раз на два гады, была ўручаная ў 2007 годзе пісьменніку з Кургану Віктару Патаніну за яго збор твораў у пяці тамах. Сёлета на атрыманне прэміі прэтэндавалі больш чым 30 аўтараў з Расіі і Украіны.

Чытаць цалкам
Электроннае выданне новых твораў К. Вонэгута апярэдзіць папяровае

Электроннае выданне новых твораў К. Вонэгута апярэдзіць папяровае

Першае апавяданне майстра сучаснай амерыканскай прозы “Hello Red” выйдзе 25 верасня, другое – “The Petrified Ants” – 29 верасня, астатнія з’явяцца 20 кастрычніка адначасова з папяровым выданнем. Прадмову да папяровага зборніка напісаў Сідні Офіт, пісьменнік і шматгадовы сябар Вонэгута. Таксама зборнік будзе аздоблены ілюстрацыямі самога Вонэгута: пра гэта заяўлена на сайце выдавецтва Random House. Курт Вонэгут памёр у красавіку 2007 году. З 2008 году пачалося выданне твораў, раней не друкаваных пры яго жыцці. Першым пабачыў свет зборнік “Армагедон у рэтраспекцыі” (“Armageddon in Retrospect”), які складаецца з апавяданняў Вонэгута, прысвечаных тэме вайны і міру. Таксама ў кнігу ўключаны ліст пісьменніка да родных пра сваё знаходжанне ў нямецкім палоне падчас Другой сусветнай вайны.

Чытаць цалкам
У Беластоку адкрыты цэнтр вынаходніка эсперанта

У Беластоку адкрыты цэнтр вынаходніка эсперанта

Дзейнасць Цэнтру пачалася з выставы, якая найперш апавядае ўсім пра горад, у якім нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства стваральнік эсперанта – Людвік Замэнгоф. Яе прэзентавала дырэктар Цэнтру Гражына Дваракоўская:– Гэта для нас вельмі важна. Паўстаў Цэнтр, звязаны з чалавекам, які не проста нарадзіўся ў Беластоку, але таксама стварыў новую мову эсперанта. Мову паразумення, новую форму камунікацыі. І хаця форма гэтая штучная, ёй дагэтуль карыстаюцца. Гэты Цэнтр будзе шматкультурным, таксама як Беласток ёсць шматкультурным горадам.Віцэ-мэр Беластоку Аляксандр Сасна гаворыць пра важнасць адкрыцця такога цэнтру:– Беласток чакаў гэтага Цэнтру 30 гадоў. У Беластоку жылі розныя меншасці – беларусы, украінцы, рускія, габрэі і іншыя. У Беластоку пачалася мова эсперанта, і мы ўсе мусім быць разам. Яна дае надзею, як само слова "эсперанта".Цэнтр будзе дзейнічаць як аддзяленне гарадскога Асяродку культуры. І ўжо ў суботу будзе прымаць у сваіх сценах дэлегатаў 94-га Сусветнага кангрэсу эсперантыстаў.

Чытаць цалкам
Названыя 12 лаўрэатаў літаратурнай прэміі Еўразвязу

Названыя 12 лаўрэатаў літаратурнай прэміі Еўразвязу

Акрамя грашовай часткі прэміі, якая складае 5 тыс. еўра, пераможцы атрымаюць падтрымку Еўразвязу ў перакладзе іх твораў на замежныя мовы. Сярод сёлетніх пераможцаў: Аўстрыя - Паўлус Хохгатэрэр (Paulus Hochgatterer) Венгрыя - Сэчы Наэмі (Szecsi Noemi) Ірландыя - Карэн Джыліс (Karen Gillece) Італія - Даніэль дэль Джудычэ (Daniele Del Giudice) Літва - Лаура Сінтыя Чэрняускайтэ (Laura Sintija Cerniauskaite) Нарвегія - Карл Фродэ Тылер (Carl Frode Tiller) Партугалія - Дульсэ Марыя Кардуш (Dulce Maria Cardos) Польшча - Яцэк Дукай (Jacek Dukaj) Славакія - Павал Ранкаў (Pavol Rankov) Францыя - Эмануэль Паганў (Mrs. Emmanuelle Pagano) Харватыя - Міла Павічэвіч (Mrs. Mila Pavicevic) Швецыя - Хелена Хеншэн (Helena Henschen). Літаратурная прэмія мае на мэце актуалізацыю і папулярызацыю сучасных літаратурных здабыткаў краінаў Еўразвязу, пашырэнне абмену і павышэнне цікавасці да замежнай літаратуры. Цягам трох гадоў прэмія ахопіць 34 краіны-ўдзельніцы культурнай праграмы ЕЗ.

Чытаць цалкам
У Партугаліі ўручаная Вялікая прэмія за найлепшы раман і аповесць

У Партугаліі ўручаная Вялікая прэмія за найлепшы раман і аповесць

, памер якой складае 15 тыс. еўра. Раман, які вытрымаў канкурэнцыю 100 іншых твораў, прадстаўленых на конкурс, апавядае гісторыю стасункаў трох жанчынаў з адной сям’і. 51-гадовая Жульета Мунжынью, аўтар 7 раманаў, перакладчыца, нарадзілася ў Лісабоне, скончыла юрыдычны факультэт Лісабонскага універсітэта. У 1996 годзе апублікавала свой першы раман “Ідэальны суд”. Прэмія ўручаецца з 1982 году Партугальскай асацыяцыяй пісьменнікаў і Галоўным упраўленнем кніг і бібліятэк. Сярод пераможцаў прэміі – такія прызнаныя партугальскія аўтары, як Жузэ Кардозу Пірэш (José Cardoso Pires), Агушціна Бэса-Луіш (Agustina Bessa Luís), Антонію Лобу Антунэш (António Lobo Antunes), Вэржылію Фэрэйра (Vergílio Ferreira) і інш.

Чытаць цалкам
Прэмія імя Кейна за твор афрыканскага аўтара

Прэмія імя Кейна за твор афрыканскага аўтара

Сёлета яе лаўрэатам стаў нігерыйскі пісьменнік Э. К. Асонду (E. C. Osondu), аўтар “Чакання” – апавядання пра жыццё ў лагеры для ўцекачоў, якое было цалкам апублікаванае ў электронным часопісе Guernicamag.com Сёлета фіналістамі прэміі таксама сталі Мамле Кабу (Mamle Kabu, Гана) “Канец майстэрства” ("The End of Skill"), Парсэлэла Кантай (Parselelo Kantai, Кенія) “Ты парушыш яе” ("You Wreck Her"), Элістэр Морган (Alistair Morgan, ПАР) “Айсбергі” ("Icebergs"), Мукома ва Нгугі (Mukoma wa Ngugi, Кенія) “Як Камаў ва Мвангі ўцёк у выгнанне” (“How Kamau wa Mwangi Escaped into Exile"). Летась пераможцам Прэміі стала паўднёваафрыканская пісьменніца Генрыета Роўз-Інэс (Henrietta Rose-Innes), аўтар апавядання “Атрута” (“Poison”). Прэмія была заснаваная ў 2000 годзе ў гонар Сэра Майкла Кейна – былога старшыні журы Букераўскай прэміі.

Чытаць цалкам
Пабачыў свет беларуска-літоўскі размоўнік

Пабачыў свет беларуска-літоўскі размоўнік

Прадмову да размоўніка напісаў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, які сам вывучае беларускую мову і на афіцыйных мерапрыемстваў выступае па-беларуску.Нягледзячы на тое, што размоўнік найперш прызначаны для беларусаў, што наведваюць Літву, тут таксама пададзеная інфармацыя, якая карысная і жыхарам Літвы, што наведваюць Беларусь. Транскрыпцыя словаў падаецца лацінкай і кірыліцай, кажа ўкладальнік размоўніка Алесь Мікус: – Натуральна, былі свае асаблівасці пры ўкладанні размоўніка. Быў зроблены акцэнт на нашую агульную з Літвой спадчыну. Скажу шчыра, што пры складанні гэтага размоўніка падалося, што Вільня больш, так бы мовіць, багаты горад, пра Вільню ёсць больш чаго сказаць. А пра наш горад — “гэта савецкае, і гэта савецкае…” Словы і выразы ў размоўніку размеркаваныя па тэмах “Моўны этыкет”, “Падарожжа” і “У краіне”. Ёсць тут і пазначэнні часу, лічбаў, геаграфічныя назвы. Размоўнік – гэта пакуль першы крок. Дагэтуль няма беларуска-літоўскага і літоўска-беларускага…

Чытаць цалкам
Э. Хэмінгуэй быў агентам савецкай выведкі ў ЗША

Э. Хэмінгуэй быў агентам савецкай выведкі ў ЗША

Згодна з нататкамі былога афіцэра КДБ Васільева, якія ён рабіў у архівах сталінскай выведкі Масквы ў 1990-я гады, “шпіён-аматар” Хэмінгуэй быў завербаваны агентурай у 1941 годзе перад сваёй вандроўкай у Кітай. Агент “Арго” (менавіта такое кодавае імя атрымаў пісьменнік) “неаднаразова выказваў гатоўнасць і жаданне дапамагчы”, калі сустракаўся з савецкімі агентамі ў Гаване і Лондане ў 1940-я гады. Але, па словах Васільева, яму не ўдалося “забяспечыць нас звесткамі палітычнага характару” і “паказаць свае здольнасці на практыцы”, таму кантакты з агентам Арго былі прыпыненыя пры канцы 1940-х гадоў. Кіравала Хэмінгуэем таемнае жаданне знайсці больш матэрыялу для сваёй творчасці, ці ён напраўду быў шчыры, але няздольны да агентурнай дзейнасці, дакладна не вядома.

Чытаць цалкам
“Playboy” надрукуе ўрывак з апошняга рамана Набокава

“Playboy” надрукуе ўрывак з апошняга рамана Набокава

Летась сын Набокава Дзмітрый, парушаючы просьбу бацькі, вырашыў надрукаваць раман. Ён уяўляе сабой 50 каталогавых картак (такім чынам пісьменнік вёў свае чарнавікі). Уладзімір Набокаў і раней быў звязаны з часопісам: у 1964 годзе ён даваў выданню інтэрв’ю, а ў 1969-м “Playboy” друкаваў урыўкі з "Ады". Правоў на публікацыю фрагменту дамаглася літаратурны рэдактар выдання Эмі Грэйс Лойд (Amy Grace Loyd), што доўгі час даймала літаратурнага агента Набокава Эндру Ўайлі (Andrew Wylie). У чэрвені Ўайлі прыняў угоду, але яе сума не паведамляецца. Эмі Грэйс Лойд запэўнівае, што большых грошай за ўрывак у пяць тысяч словаў часопісу Playboy яшчэ не выпадала плаціць. Нумар часопіса “Playboy” трапіць у продаж з 10 лістапада, а кнігу пачнуць прадаваць ужо 17 лістапада.

Чытаць цалкам