№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Адбылося ўручэнне Вялікай паэтычнай прэміі Партугаліі

Адбылося ўручэнне Вялікай паэтычнай прэміі Партугаліі

– пісьменнік і перакладчык Арманду Сілва Карвалью (Armando Silva Carvalho) за зборнік іранічных вершаў “Японскі каханак” ("O Amante Japonês"). Арманду Сілва Карвалью нарадзіўся у 1938 годзе ў Партугаліі, скончыў юрыдычны факультэт Лісабонскага універсітэту, працаваў адвакатам, школьным настаўнікам, журналістам. Аўтар некалькіх раманаў, 8 вершаваных зборнікаў. Перакладчык на партугальскую твораў Сэмюэла Бэкета, Маргерыт Дзюрас, Райнэра Марыі Рыльке, Барыса Пастэрнака, Андрэя Вазнясенскага, Жана Жэнэ, Эдварда Камінгса, Стэфана Малармэ.Першы паэтычны зборнік "Lírica consumível" выйшаў у 1965 годзе і быў адзначаны Прэміяй “Адкрыццё” Асацыяцыі партугальскіх пісьменнікаў.

Чытаць цалкам
Міжнародны паэтычны фестываль-2009

Міжнародны паэтычны фестываль-2009

У мінулым годзе фінансаванне фестывалю праходзіла незвычайным чынам: пасля ўсіх паэтычных перформансаў і выступленняў публіцы было прапанавана заплаціць якую заўгодна суму грошай – столькі, колькі наведвальнікі палічаць неабходным. У гэтым годзе арганізатары фестывалю зноў звярнуліся да такога ж спосабу збірання сродкаў – магчыма, гэта стане традыцыяй фестывалю. Відэа- і аўдыёзапісы ўсіх паэтычных выступленяў амаль адразу пасля іх правядзення рабіліся даступнымі для прагляду і праслухоўвання он-лайн. Іх можна паглядзець на сайце international.poetryinternationalweb.org, а таксама тут. У спісе ўдзельнікаў фестывалю прысутнічае ўжо даўно знаёмае ўсім беларускім аматарам паэзіі імя Вальжыны Морт (Беларусь–ЗША), а таксама імя нідэрландца Ар’ена Дэйнкера, падборка вершаў якога змешчаная ў першым нумары часопіса “ПрайдзіСвет” (прачытаць можна тут).…

Чытаць цалкам

"Доўгі спіс" "Рускага Букера"

У гэтым годзе на прэмію намінаваныя 82 творы, да ўдзелу ў конкурсе дапушчаныя 24 творы. У працэсе намінавання ўзялі ўдзел 44 выдавецтвы, 8 часопісаў, 2 універсітэты і 12 бібліятэкаў. У журы ўвайшлі празаік і крытык Павел Басінскі, празаік і гісторык літаратуры Аляксей Варламаў, празаік і крытык Мая Кучэрская, актор і літаратар Уладзімір Рэцэптэр. У гэтым годзе найстарэйшая ў Расіі незалежная літаратурная прэмія будзе ўручацца ў 18-ы раз. Пераможца атрымае 500 тысяч расійскіх рублёў, фіналісты – па 50 тыс. “Кароткі спіс” з шасці фіналістаў журы абвесціць 7 кастрычніка, а імя пераможцы стане вядомае 3 снежня. Прэмія “Рускі Букер” уручаецца з 1992 году з ініцыятывы Брытанскай Рады ў Расіі як прэмія, аналагічная брытанскай Букераўскай прэміі. Лаўрэаты “Рускага Букера” апошніх гадоў – Міхаіл Елізараў (2008), Аляксандр Ілічэўскі (2007), Вольга Слаўнікава (2006).

Чытаць цалкам
Прэмію BBC за дакументальную прозу атрымала кніга пра кітоў

Прэмію BBC за дакументальную прозу атрымала кніга пра кітоў

Філіп Хор жыве ў Саўсэмптане. Тэмамі яго папярэдніх кнігаў былі біяграфіі Оскара Ўайлда, Ноэла Коўварда, Стывена Тэнанта. Сваю прыхільнасць да кітоў ён тлумачыць захапленнем “Мобі Дыкам” і сваёй першай сустрэчай з кітом-забойцам у сафары-парку.Урывак з кнігі “Левіяфан, або Кіт” змяшчае на сваёй старонцы газета “Guardian”.

Чытаць цалкам
“Кореспондент” назваў найлепшыя ўкраінскія кнігі 2009 году

“Кореспондент” назваў найлепшыя ўкраінскія кнігі 2009 году

У намінацыі "Белетрыстыка" перамаглі: Ларыса Дзенісенка «Сарабанда банди Сари» (1-е месца), Галіна Удавічэнка «Пів’яблука» (2-е месца), Ірэна Карпа «Добло і зло» (3-е месца). Усеўкраінскі конкурс літаратурных твораў, выдадзеных ва Украіне і напісаных украінскімі аўтарамі, распачаўся 21 студзеня 2009 году і завяршыўся галасаваннем экспертаў 11 чэрвеня 2009 году. У цяперашнім конкурсе бралі ўдзел кнігі, якія пабачылі свет у 2008 годзе.

Чытаць цалкам
У Вялікабрытаніі абралі найлепшую дзіцячую кнігу

У Вялікабрытаніі абралі найлепшую дзіцячую кнігу

Галоўны герой аповесці Шыван Даўд – 16-гадовы падлетак на імя Фэргус. Ён знаходзіць у балоце труп дзяўчынкі, і думае, што яна – ахвяра Ірландскай рэспубліканскай арміі, хаця насамрэч гэтаму пахаванню ўжо 2000 гадоў. У аповесці пераплятаюцца лініі дзяўчынкі на імя Міў і Фэргуса, які жыве ў Паўночнай Ірландыі пачатку 1980-х, з яе тэрактамі, галадоўкамі пратэсту і кантрабандай. У 2009 годзе медаль Карнэгі прысуджалі пісьменнікам 72-м разам. Сярод яго ранейшых лаўрэатаў – Тэры Пратчэт, Філіп Пулман, Клайв Стэйплс Льюіс.

Чытаць цалкам
Абвешчаныя лаўрэаты прэміі «Кніга году Ўэльса» (Wales Book of the Year)

Абвешчаныя лаўрэаты прэміі «Кніга году Ўэльса» (Wales Book of the Year)

Дэбара Кей Дэвіс (Deborah Kay Davies), аўтар англамоўнага дэбютнага зборніка апавяданняў, аб’яднаных тэмай дзяцінства дзвюх сясцёр, “Грэйс, Тамар і Ласла Прыгожы” (Grace, Tamar and Laszlo the Beautiful) і Ўільям Оўэн Робертс (Wiliam Owen Roberts), аўтар валійскамоўнага рамана “Петраград” (Petrograd), дзеянне якога адбываецца ў часы бальшавіцкай рэвалюцыі ў Расіі, сталі сёлетнімі пераможцамі літаратурнай прэміі Валійскага нацыянальнага агенцтва па развіцці літаратуры і таварыства аўтараў Academi (Welsh National Literature Promotion Agency and Society for Authors).Дэбара Кей Дэвіс з паўднёвага Ўэльса, паэт, тройчы пераможца паэтычнага конкурсу Rhys Davies, аўтар паспяховага зборніка вершаў “Тое, чаго, як вы думаеце, я не ведаю” (Things You Think I Don't Know). Выкладае курс па творчым пісьме ў Кардыфскім і Гламорганскім універсітэтах. Містэр Робертс вырас у паўночным Ўэльсе, цяпер жыве ў Кардыфе. Яго першы раман “Бінга!” (Bingo! 1985) быў прызнаны…

Чытаць цалкам
Дж. Роўлінг вінавацяць у плагіяце

Дж. Роўлінг вінавацяць у плагіяце

Супраць пісьменніцы Джоан Роўлінг, аўтаркі знакамітай серыі кніг пра Гары Потэра, а таксама выдавецтва Bloomsbury Publishing, дзе серыя была надрукаваная, высунутыя абвінавачванні ў плагіяце.Заяўнікамі пазову выступаюць спадкаемцы амерыканскага пісьменніка Эдрыяна Джэйкабса. Яны сцвярджаюць, што ў сваёй кнізе “Гары Потэр і Кубак Агню” Роўлінг выкарыстала сюжэтныя лініі з "Прыгодаў чараўніка Ўілі" ("The Adventures of Willy the Wizard – No 1 Livid Land") – кнігі, напісанай Джэйкабсам яшчэ ў 1987 годзе. Абвінаваўцы таксама зазначаюць: апроч таго, што ў кнігах сустракаюцца сюжэтныя супадзенні, паслугамі цяперашняга літаратурнага агента дзіцячай пісьменніцы Крыстафера Літла некалі карыстаўся і Эдрыян Джэйкабс, які, па словах спадкаемцаў, у 1997 годзе памёр “у галечы” ў Лонданскім хоспісе.Ужо стала вядома, што Bloomsbury Publishing адмаўляе абвіначванні, называючы іх “беспадстаўнымі, неабгрунтаванымі і непраўдзівымі”. Прадстаўнікі выдавецтва настойваюць, што Джоан Роўлінг ніколі не чула пра Эдрыяна…

Чытаць цалкам
Алесь Бадак: «Всемирная литература» знікне як самастойнае выданне

Алесь Бадак: «Всемирная литература» знікне як самастойнае выданне

Алесь Бадак, які нядаўна ўзначаліў часопіс «Нёман», распавёў, чым найперш зоймецца на новай пасадзе, а таксама падзяліўся навінамі пра лёс часопіса «Всемирная литература».«Самае новае, што нас чакае ў найбліжэйшы час — гэта з’яўленне двух часопісаў у адным. «Всемирная литература» знікне, як самастойнае выданне, але будзе выходзіць у якасці раздзела ў часопісе «Нёман» — патлумачыў А. Бадак. Прычынай такіх пераменаў галоўны рэдактар назваў малы наклад «ВЛ». Па яго словах, апошнім часам у выдання ўзніклі праблемы з падпіскай: «Існавала пэўная насцярога ў падпісчыкаў да часопісу. Найперш гэта датычыць індывідуальнай падпіскі». Іншая рэч — «Нёман», які яшчэ ў 80-я гады выходзіў амаль стотысячным накладам і заваяваў папулярнасць чытачоў па-за межамі Беларусі. Цяпер творы замежных аўтараў будуць друкавацца ў «Нёмане» ў выглядзе асобнага раздзелу, які і будзе называцца «Сусветная літаратура». «Гэта будзе і проза, і паэзія, і эсэістыка. І крытыка» — зазначыў сп. Бадак. Галоўнай праблемай, звязанай…

Чытаць цалкам
Буэнас-Айрэс стане Сусветнай сталіцай кнігі ў 2011 годзе

Буэнас-Айрэс стане Сусветнай сталіцай кнігі ў 2011 годзе

Буэнас-Айрэс стаў адзінаццатым горадам, абвешчаным ЮНЭСКА Сусветнай сталіцай кнігі. Сёлета гэты ганаровы тытул носіць горад Бейрут, у 2010 годзе ён пяройдзе да Любляны. Акрамя аргентынскай сталіцы ў гэтым годзе свае кандыдатуры выставілі Гавана (Куба), Каракас (Венесуэла), Лагас (Нігерыя), Порта Нова (Бенін), Тэгеран (Іран), Шар’я (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты). Спецыяльны камітэт, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі трох найбуйнейшых прафесійных асацыяцый кніжнага свету – Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA-UIE), Міжнародная федэрацыя бібліятэчных асацыяцый і інстытутаў (IFLA) і Міжнародная федэрацыя кніжнага гандлю (IBF), – прысудзіў гэты сімвалічны тытул сталіцы Аргентыны ў знак прызнання якасці і высокага ўзроўню гарадскіх праграмаў па развіцці кніжнага выдавецтва і заахвочванні да чытання і любові да кніг.

Чытаць цалкам