№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Нідэрландская літаратурная прэмія-2009

Нідэрландская літаратурная прэмія-2009

Лаўрэатам Нідэрландскай літаратурнай прэміі (Prijs der Nederlandse Letteren) сёлета зрабіўся Сэйс Натэбом (Cees Nooteboom, нар. 1933, сапраўднае імя – Карнэліс Ёханэс Якабус Марыя Натэбом) – нідэрландскі пісьменнік, перакладчык, журналіст, ганаровы доктар Каталіцкага універсітэту ў Брусэлі, аўтар шэрагу раманаў, многія з якіх перакладзеныя на розныя мовы свету, у тым ліку на рускую (раманы «Наступная гісторыя», «Рытуалы», «Дзень памінання», «Філіп і іншыя»). Лаўрэат шэрагу прэстыжных літаратурных прэміяў (прэмія Канстантайна Хёйгенса, Хуга Баля, Гётэ і інш.), намінаваўся на Нобелеўскую прэмію.Нідэрландская літаратурная прэмія з 1956 г. ўручаецца кожныя тры гады аўтарам з Нідэрландаў і Бельгіі (з 2005 г. – яшчэ і з Сурынаму) і лічыцца самай прэстыжнай прэміяй за творы нідэрландскамоўнай літаратуры. У склад журы ўваходзяць тры нідэрландцы, тры бельгійцы і адзін сурынамец. У 1959 г. прэмію атрымаў адзін з найбуйнейшых нідэрландскіх паэтаў ХХ ст. Адрыян Роланд Холст. У гэтым годзе сума прэміі,…

Чытаць цалкам
Абвешчаны лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі ІМПАК Дублін

Абвешчаны лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі ІМПАК Дублін

11 чэрвеня быў абвешчаны лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі ІМПАК Дублін (Ірландыя).Амерыканскі пісьменнік Майкл Томас (Michael Thomas) заваяваў найбуйнейшую міжнародную літаратурную прэмію ІМПАК-Дублін (International Dublin/IMPAC Literary Award), вядомую самымі шчодрымі прэміяльнымі ў свеце – 100 тыс. еўра – і вельмі жорсткай канкурэнцыяй: правам на вылучэнне кандыдатаў карыстаюцца больш за 150 бібліятэчных сістэмаў найбуйнейшых гарадоў свету.Поспех 41-гадоваму выкладчыку з Бостана прынёс яго дэбютны раман “Заняпалы чалавек” (Man Gone Down), гісторыя найлепшых і найгоршых намераў добраўпарадкаванага, на першы погляд, грамадства Амерыкі, гісторыя перакрыўленай амерыканскай мары, гісторыя адчайных спробаў пазбегнуць пройгрышу, на які, здаецца, жыццё запраграмавана.Рэцэнзія NY Times тутПрэмія International Dublin/IMPAC Literary Award заснаваная ў 1996 годзе мэрыяй Дубліна і міжнароднай кансалтынгавай кампаніяй…

Чытаць цалкам
4-ы Міжнародны адкрыты кніжны фестываль у Маскве

4-ы Міжнародны адкрыты кніжны фестываль у Маскве

11 чэрвеня ў Маскве адбылося адкрыццё 4-га Міжнароднага адкрытага кніжнага фестывалю.Праграмай фестывалю, які будзе доўжыцца да 14 чэрвеня, перадугледжаныя шматлікія праекты – першы празаічны слэм, фестываль відэапаэзіі “Пятая нага”, акцыя «EuroReadings», якая прадставіць літаратуры амаль з усіх краін Еўрапейскага Саюзу. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на літаратурных тэндэнцыях Усходняй Еўропы і маладых еўрапейскіх пісьменніках.Акрамя таго, адбудуцца прэзентацыі кніг, публічныя лекцыі і дыспуты, майстар-класы, круглыя сталы па праблемах развіцця літаратуры, музыкі, кіно, сустрэчы з вядучымі крытыкамі, пісьменнікамі, перакладчыкамі, выставы, канцэрты.

Чытаць цалкам
Міжнародная прэмія імя Ромула Гальегаса за найлепшы раман

Міжнародная прэмія імя Ромула Гальегаса за найлепшы раман

4 чэрвеня 2009 году адна з найвышэйшых літаратурных узнагародаў гішпанамоўнага свету была прысуджаная 55-гадоваму калумбійскаму пісьменніку Ўільяму Аспіна (William Ospina) за раман “Краіна карыцы” ("El país de la canela"). На конкурс была прадстаўленая рэкордная колькасць твораў – 274 творы аўтараў з 16 краінаў Лацінскай Амерыкі, а таксама ЗША, Гішпаніі, Італіі, Малдовы, Францыі.Сеньёр Аспіна – вядомы публіцыст, паэт і эсэіст, адзін з найбольш уплывовых лацінаамерыканскіх інтэлектуалаў свайго пакалення. Яго першы раман “Урсуа” ("Ursúa"), прысвечаны жыццю гішпанскага канкістадора Пэдра дэ Урсуа, выйшаў у 2005 годзе. Аўтар 5 паэтычных зборнікаў, шматлікіх літаратурных эсэ. У 1995 годзе Ўільям Аспіна стаў лаўрэатам Нацыянальнай паэтычнай прэміі Калумбійскага інстытуту культуры.Прэмія, памер якой складае 100 тыс. еўра, будзе ўрачыста ўручаная сёлетняму лаўрэату 2 жніўня, у дзень народзінаў венесуэльскага пісьменніка і палітыка Ромула Гальегаса. Прэмія была заснаваная ўрадам Венесуэлы ў 1964…

Чытаць цалкам
Прэмія імя Камоэнса (Партугалія/Бразілія)

Прэмія імя Камоэнса (Партугалія/Бразілія)

2 чэрвеня 2009 году стала вядомае імя пераможцы Прэміі імя Камоэнса (Prémio Camões), галоўнай літаратурнай прэміі ў партугаламоўным свеце. Упершыню за ўсю гісторыю існавання Прэміі яе атрымаў прадстаўнік Рэспублікі Каба-Вэрдэ, 68-гадовы пісьменнік і журналіст Арменіу Адруалду Віэйра э Сілва (Arménio Adroaldo Vieira e Silva). Сеньёр Арменіу Віэйра нарадзіўся ў 1941 годзе ў горадзе Прая, Каба-Вэрдэ. Журналіст, былы рэдактар газеты Voz di Povo. Аўтар 5 кніг: “Вершы” (Poemas). Лісабон, 1981 “Выбранец Сонца” (O Eleito do Sol). Прая, 1990 “Вершы” (Poemas). 2-е выданне. Міндэлу, 1998 “У пекле” (No Inferno). Прая і Міндэлу, 1999 “МІТАграфіі” (MITOgrafias). Міндэлу, 2006 Прэмія імя Камоэнса (Prémio Camões) створаная ўрадамі Партугаліі і Бразіліі ў 1988 годзе, уручаецца штогод. За 21 год існавання прэміі яе лаўрэатамі сталі 9 аўтараў з Партугаліі, 8 з Бразіліі, 2 з Анголы і па 1 з Мазамбіку і Каба-Вэрдэ. Сярод пераможцаў прэміі – такія прызнаныя аўтары, як бразільцы Жоржы Амаду, 1994 (Jorge Amado),…

Чытаць цалкам
Прэзентацыя кнігі “Сучаснае шведскае апавяданне” - 9 чэрвеня

Прэзентацыя кнігі “Сучаснае шведскае апавяданне” - 9 чэрвеня

Кнігу “Сучаснае шведскае апавяданне” прэзентуюць 9 чэрвеня з 18.00 да 20.00 у Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3).Наведвальнiкаў чакае незабыўная сустрэча з Паслом Швецыі Стэфанам Эрыксанам, а таксам Валянцiнам Акудовiчам, фiлосафам i лiтаратуразнаўцам. Музыкай i песнямi гасцей парадуюць Улад Бубен, Зміцер Вайцюшкевіч i Вiктар Шалкевіч. Перакладчыкi Яўгенія Гарунова, Вольга Цвірка, Наста Лабада, Ганна Марчанка, Марына Фоніна, Дар’я Вашкевіч, Настасся Савік, Люба Варашуха прачытаюць урыўкi апавяданняў з кнiгi. А таксама выступяць Мортэн Франкбю (дырэктар Цэнтра шведскiх даследаванняў), Вольга Рызмакова (куратар праекта ад Цэнтра шведскіх даследаванняў), Міхась Башура (куратар праекта ад выдавецтва “Галіяфы”). Прагучаць вершы Змітра Вішнёва на шведскай i беларускай мовах. Вядучы прэзентацыi – бард, паэт i акцёр Віктар ШАЛКЕВІЧ.Уваход вольны.

Чытаць цалкам
Паэзія Ўладзімера Арлова па-польску

Паэзія Ўладзімера Арлова па-польску

У Польшчы выйшла кніга вершаў Уладзімера Арлова «Паром праз Ла-Манш». Яе пераклаў вядомы польскі перакладчык, віцэ-прэзідэнт Польскага ПЭН-цэнтру Адам Паморскі. З гэтай кнігай Уладзімер Арлоў буде прадстаўляць нашую краіну на агульнаеўрапейскім конкурсе «Еўрапейскі паэт свабоды». Прэмія заснаваная муніцыпалітэтам гораду Гданьск.На першым этапе конкурсу, які прайшоў у сакавіку 2008 г., з 46 еўрапейскіх краінаў былі выбраныя сем – Беларусь, Кіпр, Славакія, Славенія, Сербія, Францыя і Швецыя. Перакладчыкі-эксперты, якіх запрасілі арганізатары, вылучылі па адным паэце ад кожнай краіны і ўзяліся перакладаць іх кнігі на польскую мову. Па адным зборніку кожнага фіналіста выйдзе ў спецыяльнай серыі «Еўрапейскі паэт свабоды – намінацыі».

Чытаць цалкам
Радыё Свабода абвясціла конкурс на беларускі пераклад “Казкі” Аляксандра Рыбака

Радыё Свабода абвясціла конкурс на беларускі пераклад “Казкі” Аляксандра Рыбака

Грамадскі рэдактар тыдня на “Радыё Свабода” Сяржук Вітушка прапанаваў перакласці “Казку” Аляксандра Рыбака, каб хлопец, прыехаўшы на Радзіму, змог заспяваць яе па-беларуску. Ініцыятыву падхапілі на прасторах беларускага сеціва. Ужо існуе больш за 10 варыянтаў, сярод якіх пераклады Максіма Шчура, Сержука Сокалава-Воюша, Кастуся Знарачана і інш.

Чытаць цалкам
Выйшла граматыка ангельскай мовы па-беларуску

Выйшла граматыка ангельскай мовы па-беларуску

М.П.Васючэнка. Кароткая граматыка англійскай мовы. Даведачнае выданне (Серыя “Беларускія еўраграматыкі”). Мінск: “Радыёла-плюс”, 2009. – 101 ст., 1000 ас.Серыя “Беларускія еўраграматыкі” выдавецтва "Радыёла-плюс" распачалася з ангельскай мовы. На старонках кампактнага падручніка аўтарка Марыля Васючэнка патлумачыць беларускаму навучэнцу, як вымаўляць гукі ангельскай мовы, распавядзе якім чынам паставіць назоўнік у множны лік, на прыкладах прадэманструе, дзе ставяцца азначальны і неазначальны артыклі, і здыме гала(о)ўны боль тым, хто асягае суплёты мовы Шэкспіра: пакажа як мяняць дзеяслоў паводле шматлікіх ангельскіх часоў. Граматыка аснашчаная кароткім слоўнікам устоўлівых ангельскіх выразаў: вітанняў, зычэнняў, фразеалагічных абаротаў, а таксама пашыраных надпісаў на шыльдах.

Чытаць цалкам
У працяг тэмы

У працяг тэмы "Лёс перакладчыкаў у Швецыі"

Гутарка Юрася Бушлякова з Дзмітром Плаксам на Радыё Свабода. Бушлякоў: У Швэцыі быць перакладчыкам мастацкай літаратуры – ганаровая рэч? Плакс: Зусім не. Увогуле ў Швэцыі перакладчык доўгія гады лічыўся такім тэхнічным супрацоўнікам, кшталту вярстальніка, хаця, вядома, былі і ёсьць зоркі перакладу, як, напрыклад, Андэрс Будэгорд, перакладчык з польскай мовы, які перастварае Чэслава Мілаша, Віславу Шымборску, Рышарда Капусьцінскага, што, па агульнапрынятым меркаваньні, ёсьць прычынай таго, што і Мілаш, і Шымборска атрымалі Нобэлеўскую прэмію. Бо ён зрабіў вельмі добрыя пераклады. Але збольшага перакладчык – гэта такая ня вельмі прэстыжная прафэсія ў Швэцыі, але апошнім часам гэта пачыне трохі зьмяняцца, асабліва што тычыцца мастацкай літаратуры. Ёсьць ужо даволі шмат перакладчыкаў, якія маюць імя.

Чытаць цалкам