№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Лекцыя Марціна Путны пра літаратурную крытыку Сярэдняй Еўропы

Лекцыя Марціна Путны пра літаратурную крытыку Сярэдняй Еўропы

Прафесар Карлавага ўніверсітэта ў Празе, вядомы чэшскі культуролаг і даследчык літаратуры Марцін Путна 2 траўня выступіць у Мінску з лекцыяй “Літаратурная крытыка ў Сярэдняй Еўропе: навука, мастацтва, ідэалогія, аўтатэрапія?”. Сустрэчу ладзіць літаратурны сайт bookster.by. З лекцыі прафесара Путны слухачы даведаюцца, якія функцыі выконвала літаратурная крытыка апошнія дзвесце гадоў — падчас нацыянальнага адраджэння ў Сярэдняй Еўропе XIX стагоддзя, у эпоху секулярызацыі (“каталіцкая крытыка”), а таксама ва ўмовах таталітарных рэжымаў XX стагоддзя і пасля іх падзення.  Ці можна лічыць крытыку дысцыплінай аб’ектыўнай, навуковай альбо яна па вызначэнні суб’ектыўная, творчая, на мяжы з мастацтвам? І калі разглядаць псіхалагічны партрэт крытыка, то да якой ступені рэцэнзаванне кніг ёсць для яго аўтатэрапіяй? Спадар Путна таксама закране праблему негатывізму, раскажа пра такую з’яву, як “крытыка крытыкі” і разгледзіць “крытыку дзеля самога мастацтва”…

Чытаць цалкам
Сірожка Пістончык з
Святлана Алексіевіч увайшла ў лонг-ліст

Святлана Алексіевіч увайшла ў лонг-ліст "Вялікай кнігі"

У Маскве абвясцілі доўгі спіс намінантаў на расійскую нацыянальную літаратурную прэмію "Вялікая кніга" ("Большая книга").У лік прэтэндэнтаў на ўзнагароду дзявятага сезону ўвайшлі 29 твораў пачаткоўцаў аўтараў і вядомых пісьменнікаў.Кнігі, якія ўвайшлі ў лік прэтэндэнтаў на прэмію:"Час сэканд-хэнд" Святланы Алексіевіч"Прыстанак" ("Обитель") Захара Прылепіна"Яд і мёд" Юрыя Буйды"Тэлурыя" Уладзіміра Сарокіна"Сутыкненне з матыльком" Юрыя Арабава"Ключ. Апошняя Масква" Наталлі Громавай"Дысідэнты" Аляксандра Падрабінека"Воля Вольная" Віктара Рэмізава"Пансіянат" Яны Дубінянскай"Парадокс пра еўрапейца" Мікалая Клімантовіча"Харбінскія матылькі" Андрэя Іванова"Цвінгер" Алены КасцюковічАкрамя таго, на суісканне прэміі вылучылі шэраг рукапісаў, імёны іх аўтараў пакуль не называюцца. Сярод такіх рукапісаў - "Аповесць і жыціе Данілы Цярэнцьевіча Зайцава".Сёлета на атрыманне прэміі паступіла больш за 350 работ практычна з усіх рэгіёнаў Расіі і замежжа.Намінантаў вызначала рада экспертаў прэміі на чале…

Чытаць цалкам
Памёр Тадэвуш Ружэвіч

Памёр Тадэвуш Ружэвіч

Памёр выбітны польскі паэт, драматург, празаік і эсэіст Тадэвуш Ружэвіч (нар. 9 кастрычніка 1921), лаўрэат шэрагу прэміяў, ганаровы доктар некалькіх універсітэтаў Польшчы, член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў Германіі. У польскай крытыцы існавала меркаванне, што Ружэвічу не пашанцавала жыць і тварыць адначасова з Чэславам Мілашам і Віславай Шымборскай. Інакш ён быў бы адным з асноўных прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры ад Польшчы. “Мне здаецца, што ён вельмі самотны”, — сказаў пра яго рэжысёр Анджэй Сапія. “Гэта самота вялікага творцы,” — дадаў прафесар Мечыслаў Парэмбскі, мастацкі крытык і сябар Ружэвіча. На беларускую мову перакладзены шэраг твораў Тадэвуша Ружэвіча. У 2012 годзе ў выдавецтве Змітра Коласа выйшаў зборнік яго вершаў “Без” у перакладзе Марыны Казлоўскай.

Чытаць цалкам
У Брытаніі і і Ірландыі прайшла Сусветная ноч кнігі

У Брытаніі і і Ірландыі прайшла Сусветная ноч кнігі

23 красавіка ў Вялікабрытаніі і Ірландыі адбылася Сусветная ноч кнігі (World Book Night).Акцыя "Сусветная ноч кнігі" - гэта штогадовае свята чытання, у рамках якога валанцёры дораць сотні тысяч кніг, дзелячыся сваёй любоўю да чытання з людзьмі, якія з якіх-небудзь прычын не чытаюць рэгулярна або маюць патрэбу ў кнігах.Валанцёрам можа стаць кожны, і для гэтага трэба толькі запоўніць заяву на ўдзел на сайце мерапрыемства. Тым, хто гэта зрабіў да 23 студзеня, арганізатары даюць бясплатна літаратуру, якая будзе гучаць у рамках Сусветнай ночы кнігі. Гэтыя выданні выбіраюцца рэдакцыйнай камісіяй, якую ўзначальвае The Reading Agency - дабрачынная арганізацыя, якая праводзіць гэтую акцыю і імкнецца даць усім роўныя шанцы стаць чытачом. Адбіраюцца тыя кнігі, якія, на думку арганізатараў, могуць прымусіць людзей закахацца ў чытанне.Аднак сёлета з мэтай прыцягнення як мага большай колькасці ўдзельнікаў прапануецца адсвяткаваць Сусветную ноч кнігі ўсім ахвочым, падарыўшы 23 красавіка кнігу таму, хто…

Чытаць цалкам
Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права

Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права

23 красавіка штогод праводзіцца Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права (World Book and Copyright Day).Першапачатковая ідэя правядзення свята належала Міжнароднай асацыяцыі кнігавыдаўцоў і затым была прапанаваная на разгляд ЮНЭСКА.Генеральная Канферэнцыя ЮНЭСКА на 28 сесіі (25 кастрычніка - 16 лістапада 1995) адзінагалосна ўхваліла Рэзалюцыю, якая абвясціла 23 красавіка Сусветным днём кнігі і аўтарскага права. Першы раз Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права адзначаўся ў 1996 годзе.Кожны год 23 красавіка генеральны дырэктар ЮНЭСКА адрасуе сваё пасланне з нагоды святкавання гэтай даты.Дата 23 красавіка выбраная не выпадкова - у гэты дзень нарадзіліся такія вядомыя пісьменнікі як Уладзімір Набокаў і Марыс Друон (Maurice Druon), Хальдаўр Лакснэс (Halldór Laxness) і Мануэль Мехія Вальеха (Manuel Mejia Vallejo). У гэты дзень у 1616 годзе памерлі Мігель дэ Сервантэс (Miguel de Cervantes), Уільям Шэкспір (William Shakespeare) і Інка Гарсіласа дэ ла Вега (Inca Garcilaso de la Vega).Традыцыя святкавання…

Чытаць цалкам
Алесь Разанаў у Вільні. Беларуска-літоўская вечарына

Алесь Разанаў у Вільні. Беларуска-літоўская вечарына

28 красавіка (панядзелак) у Клубе пісьменнікаў Літвы адбудзецца літаратурны вечар, прысвечаны выхаду зборніка Алеся Разанава ў літоўскіх перакладах Альмы Лапінскене, а таксама п’есы “Клеменс” літоўскага драматурга Казіса Саі ў перастварэнні на беларускую. З удзелам аўтараў і перакладчыкаў.  Вільня, Клуб пісьменнікаў Літвы, К.Sirvydo 6 gatve (ля праспекта Гедыміна).  Пачатак а 18-й.  Уваход вольны. Пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Літвы і Літаратурнага дома “Логвінаў”.

Чытаць цалкам
Пятніцы з Гедройцам: кнігі Мудрова, Оаро і Ахроменкі

Пятніцы з Гедройцам: кнігі Мудрова, Оаро і Ахроменкі

У пятніцу, 25 красавіка, Уладзімір Арлоў прадставіць кнігу Вінцэся Мудрова “Багун”, Максім Клімковіч прадставіць кнігу Уладзіслава Ахроменкі “Музы і свінні” і ад імені Кацярыны Оаро і “Сарочага радыё” выступіць Зміцер Дзядзенка.Вядоўца — Андрэй Хадановіч.Месца правядзення: кнігарня "логвінаЎ", пр-т. Незалежнасці, 37А.Пачатак а 19-й гадзіне.  Плануецца, што такім чынам будуць прадстаўленыя кнігі ўсіх 12 фіналістаў прэміі. Сёлета ў доўгі спіс увайшлі наступныя аўтары і творы:1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.9. Вінцэсь…

Чытаць цалкам
Прэзентацыя кнігі Кастуся Чарняца “Щежерь”

Прэзентацыя кнігі Кастуся Чарняца “Щежерь”

24 красавіка ў 19:00 у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя кнігі Канстанціна Чарухіна aka Кастусь Чарнец “Щежерь”. У прэзентацыі возьмуць удзел культуролаг і літаратар Юлія Чарняўская, паэт Сабіна Брыло, а таксама літаратурны крытык Ганна Кісліцына. Мадэратар — Лідзія Міхеева.  Пра кнігу: “Щежерь” — зборнік апавяданняў, які выйшаў у 2013 годзе ў выдавецтве “Новое культурное пространство” (Санкт-Пецярбург) і быў уключаны ў шорт-ліст расійскай прэміі “НОС”.  

Чытаць цалкам
Вызначаныя пераможцы конкурсу Бабарэкі

Вызначаныя пераможцы конкурсу Бабарэкі

Журы конкурсу крытыкаў імя Адама Бабарэкі выставіла адзнакі ўдзельнікам.Маем гонар пазнаёміць вас са спісам пераможцаў конкурсу:Міхал БараноўскіМарына ВесялухаЛілія Верхавенская і Аляксей КарамазаўМаргарыта ДзяхцярМарыя ДуброўскаяАндрэй ДудкоАляксандра ЛапіцкаяЯна ЛіўшыцКацярына РускевічАляксей ЧубатСклад  журы: Таццяна Заміроўская, Ганна Кісліцына, Марыя Мартысевіч, Аляксандр Фядута іГанна Янкута.Арганізатары конкурсу (Беларускі ПЭН-цэнтр і сайт bookster, пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў) прынялі рашэнне не вызначаць пераможцаў у асобных намінацыях. Пераможцы запрошаныя на семінар, прысвечаны пытанням літаратурнай крытыкі. Майстар-класы семінара будуць праходзіць на пачатку траўня ў Мінску, у праграму ўключаныя сустрэчы з крытыкамі з Беларусі (Віктар Жыбуль, Ганна Кісліцына, Марыя Мартысевіч, Ціхан Чарнякевіч і інш.), Расіі (Даніла Давыдаў), Украіны (Юры Валадарскі), Чэхіі (Марцін Путна) і Швецыі (Інга-Ліна Ліндквіст), знаёмства з маладымі літаратарамі, паездка на радзіму Адама…

Чытаць цалкам