№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Лекцыя Анке Хеніг пра ідэнтычнасць у постнацыянальнай супольнасці ў беларускай літаратуры

Лекцыя Анке Хеніг пра ідэнтычнасць у постнацыянальнай супольнасці ў беларускай літаратуры

28 красавіка ў 17.00 у мінскім Loft Cafе (вул. П. Броўкі, 22) адбудзецца публічная лекцыя Анке Хеніг "Ідэнтычнасць і постнацыянальная супольнасць. Паэтыка цяперашняга часу ў альтэрмадэрнісцкім рамане".Эксперыментальны раман з канца ХІХ стагоддзя да сённяшняга дня стварае асаблівую форму асінхроннай сучаснасці. Яго аўтары — Вірджынія Вулф і Сэмюел Бэкет у Англіі, Томас Пінчан у Амерыцы, Ален Роб-Грые і Клод Сімон у Францыі, Роберт Вальзер, Вольфганг Хільдэсхаймер і Кевін Венэман у Германіі, Іван Бунін, Сяргей Траццякоў і Уладзімір Сарокін у Расіі і многія іншыя — ажыццяўляюць крытыку гісторыі, дэфармаванай апаратамі ўлады.Вынікам гэтай крытыкі робіцца задача сінхранізацыі мноства глабальных пунктаў гледжання на сучаснасць і мінулае. Яе найважнейшы прадукт — новыя формы суб'ектыўнасці і супольнасці, якія ствараюцца мастацтвам, сілкуюцца неаліберальным капіталам і засведчаныя інтэрнэтам (Пітэр Осбарн). На месца суб'ектыўнасці чытача рэалістычнага рамана прыходзіць альтэрмадэрнісцкі суб'ект…

Чытаць цалкам
Памёр Габрыэль Гарсія Маркес

Памёр Габрыэль Гарсія Маркес

Знакаміты калумбійскі пісьменнік, уладальнік Нобелеўскай прэміі па літаратуры Габрыэль Гарсія Маркес памёр у Мехіка ва ўзросце 87 гадоў.Пра гэта паведамляе Associated Press. Пісьменнік памёр у атачэнні родных і блізкіх у сябе дома днём у чацвер, 17 красавіка. Тыдзень таму яго выпісалі з клінікі ў Мехіка, куды ён паступіў 31 сакавіка з лёгачнай інфекцыяй і інфекцыяй мачавыводных шляхоў. Прадстаўнік клінікі тады паведаміла, што Маркес працягне лячэнне дома. Габрыэль Гарсія Маркес — адна з ключавых фігур лацінаамерыканскага “літаратурнага феномена” 1960-х гадоў. Найбольш вядомай працай калумбійскага пісьменніка лічыцца раман “Сто гадоў адзіноты”. На беларускую мову раман Маркеса “Каханне падчас халеры” пераклаў Карлас Шэрман.

Чытаць цалкам
Пятніцы з Гедройцам: Вераціла і Клінаў

Пятніцы з Гедройцам: Вераціла і Клінаў

Чарговая  сустрэча  ў  межах  “Пятніц  з  Гедройцам”  у  кнігарні  “логвінаЎ”  адбудзецца  18 красавіка  з  удзелам  Сяргея  Верацілы  і  Артура  Клінава.  Вядоўца  —  Альгерд  Бахарэвіч.  Пачатак у 19:00. Сустрэчы ладзяць Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і кнігарня “логвінаЎ”. Плануецца, што такім чынам будуць прадстаўленыя кнігі ўсіх 12 фіналістаў прэміі. Сёлета ў доўгі спіс увайшлі наступныя аўтары і творы: 1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013. 2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013. 3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013. 4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013. 5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013. 6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013. 7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013. 8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013. 9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.…

Чытаць цалкам
Пятніцы з Гедройцам працягваюцца

Пятніцы з Гедройцам працягваюцца

Кожную пятніцу ў кнігарні “логвінаЎ” будуць праходзіць сустрэчы з аўтарамі лонг-ліста прэміі імя Ежы Гедройца. Серыю вечарын кнігарня ладзіць сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам. Мэта сустрэч — пазнаёміць чытачоў з выбарам журы, а таксама прапанаваць гасцям шэраг цікавых размоваў на літаратурныя і калялітаратурныя тэмы. Першая сустрэча прайшла 4 красавіка, і яе героямі зрабіліся Людміла Рублеўская і Ігар Бабкоў.   Наступная сустрэча адбудзецца 11 красавіка з удзелам Наталкі Харытанюк і Адама Глобуса.   Плануецца, што такім чынам будуць прадстаўленыя кнігі ўсіх фіналістаў прэміі. Сёлета ў доўгі спіс увайшлі наступныя аўтары і творы:   1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013. 2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013. 3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013. 4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013. 5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013. 6. Сяргей Дубавец.…

Чытаць цалкам
Першая “пятніца з Гедройцам”: Рублеўская і Бабкоў

Першая “пятніца з Гедройцам”: Рублеўская і Бабкоў

Беларускі ПЭН-цэнтр і кнігарня “логвінаЎ” ладзяць серыю сустрэч з аўтарамі лонг-ліста прэміі Гедройца. Мэта сустрэчаў — пазнаёміць чытачоў з выбарам журы, а таксама прапанаваць гасцям шэраг цікавых размоваў на літаратурныя і калялітаратурныя тэмы. Героі першай пятніцы з Гедройцам (4 красавіка) — Людміла Рублеўская і Ігар Бабкоў. Містычна-рамантычныя міфы гарадоў і ваколіцаў з аднаго боку (кніга Людмілы Рублеўскай “Ночы на плябанскіх млынах”) і алхімічныя гісторыі пра магічны тэатр душы (раман Ігара Бабкова “Хвілінка”) — з іншага. І адказы на ўсе пытанні, якія чытачы даўно хацелі задаць.  Мадэратар — Альгерд Бахарэвіч. Пачатак а 19-й.  Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т Незалежнасці, 37А.

Чытаць цалкам
Да Дня дзіцячай кнігі — казка пра хлопчыка, які любіў спяваць

Да Дня дзіцячай кнігі — казка пра хлопчыка, які любіў спяваць

2 красавіка ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Сёння асабліва прыемна прадставіць новую кнігу для дзетак з серыі “Каляровы ровар” Саюза беларускіх пісьменнікаў. Гэта казка “Найлепшы спявак у свеце” шведскага пісьменніка Ульфа Нільсана, ілюстраваная мастачкай Эвай Эрыксан. Аўтары стварылі цэлы шэраг дзіцячых кніг з малюнкамі, якія ўжо сталі класікай. Па-беларуску казка загучала дзякуючы перакладчыцы Алесі Башарымавай, якой мы задалі некалькі пытанняў. — Чым прывабіла цябе як перакладчыка кніга “Найлепшы спявак у свеце”? А як чытача? З якімі складанасцямі ты сутыкнулася ў працэсе перакладу? —Пераклад кніжак у малюнках, або так званых “кніжак-карцінак” —новы для мяне досвед, і калі Саюз беларускіх пісьменнікаў прапанаваў мне перакласці спярша “Снежнага чалавека” Эвы Суса http://lit-bel.org/by/library/4030.html, а потым “Найлепшага спевака...”, то я ўзялася за гэта з цікаўнасці. Абедзве кнігі напісаныя простаю мовай,…

Чытаць цалкам
У кнігарні “Галіяфы” — Альгерд Бахарэвіч з “Халодным сэрцам” Вільгельма Гаўфа

У кнігарні “Галіяфы” — Альгерд Бахарэвіч з “Халодным сэрцам” Вільгельма Гаўфа

3 красавіка Альгерд Бахарэвіч і Вільгельм Гаўф запрашаюць паважаных чытачоў далучыцца да атмасферы містычнай гісторыі. Увазе наведнікаў прапануецца дыскусія вакол казкі Гаўфа “Халоднае сэрца” і постмадэрнісцкага рамана Бахарэвіча.Месца: кнігарня “Галіяфы” (Мінск, вул. Валгаградская, 6).  Пачатак: 19.00.  Уваход вольны.

Чытаць цалкам
Абвешчаны доўгі спіс прэтэндэнтаў на прэмію імя Ежы Гедройца

Абвешчаны доўгі спіс прэтэндэнтаў на прэмію імя Ежы Гедройца

27 сакавіка журы прэміі вызначыла доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройца. У яго ўвайшлі наступныя аўтары і кнігі: 1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013. 2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013. 3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013. 4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013. 5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013. 6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013. 7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013. 8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013. 9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013. 10. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013. 11. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013. 12. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013. Кароткі спіс будзе вызначаны ў сярэдзіне траўня. Да яго абвяшчэння ў кнігарні “логвінаЎ” пройдуць…

Чытаць цалкам
У Мінску прэзентуюць кнігу Тараса Шаўчэнкі

У Мінску прэзентуюць кнігу Тараса Шаўчэнкі "Мастак"

20 сакавіка ў 16.00 у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур (Мінск, вул. Чычэрына, 19) адбудзецца прэзентацыя кнігі твораў Тараса Шаўчэнкі “Мастак” у перакладзе на беларускую мову Валерыя Стралко. Імпрэза прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння класіка ўкраінскай літаратуры. Уваход вольны. Арганізатары — пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.У прэзентацыі возьмуць удзел беларускія і ўкраінскія літаратары, а таксама прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары ў Беларусі. Кніга выдадзеная дзякуючы спрыянню надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіла Ежэля і ганаровага консула Украіны ў Гродне Валянціна Байко. Падтрымала выданне і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. “Па-новаму загучалі ў перакладзе Валерыя Стралко і знакамітыя радкі “Кабзара”. Трэба было мець пэўную смеласць і майстэрства, каб адважыцца пераствараць іх па-беларуску пасля класікаў нашай літаратуры. Па нараджэнні ўкраінцу, улюбёнаму ў беларускую (і родную, вядома ж)…

Чытаць цалкам
Таня Скарынкіна прэзентуе свой дэбютны зборнік 21 сакавіка

Таня Скарынкіна прэзентуе свой дэбютны зборнік 21 сакавіка

У Сусветны дзень паэзіі, 21 сакавіка, Таня Скарынкіна прэзентуе свой паэтычны зборнік “Книга для чтения вне помещений и в помещениях” у кнігарні “логвінаЎ”. Дэбютны зборнік паэткі выйшаў у серыі “Пункт адліку” Кнігарні Саюза беларускіх пісьменнікаў. У прэзентацыі акрамя самой аўтаркі возьмуць удзел мінскі паэт Дзмітрый Строцаў, перакладчыца Юля Цімафеева. Аднак у складзе выступоўцаў магчымыя сюрпрызы.Прэзентацыя кнігі і аўтограф-сесія аўтаркі пачнуцца ў 19.00.Адрас кнігарні “логвінаЎ”: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А.

Чытаць цалкам