№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“. Польскія пераклады “Малой медычнай энцыклапедыі” Альгерда Бахарэвіча і дзвюх кніг Андрэя Адамовіча (“Таўсціла і лешч” і “Дзень паэзіі, смерці дзень”) былі прэзентаваныя на фестывалі “Inne Brzmienia“, які аб’яднаў літаратараў, мастакоў і музыкаў з самых розных краін свету. Люблінскае выдавецтва прадставіла таксама польскія выданні сучасных украінскіх аўтараў Андрыя Бондара і Катэрыны Бабкінай. На фестывалі прайшлі сустрэчы з пісьменнікамі, а таксама была арганізаваная супольная дыскусія. Як узаемадзейнічаюць у наш час украінская і беларуская літаратура, чым падобны і чым адрозніваецца ўкраінскі і беларускі познесавецкі досвед і як ён выяўляецца ў тэкстах сучасных празаікаў і паэтаў — на гэтыя тэмы разважалі пісьменнікі, перакладчыкі і журналісты з Польшчы, Украіны і Беларусі.   Зборнік літаратурна-медычных эсэ Альгерда Бахарэвіча пераклала на польскую мову Міра Лукша. Прозу і паэзію Андрэя…

Чытаць цалкам
Кніжная серыя

Кніжная серыя "Амерыканка" шукае чытачоў праз краўдфандынг: Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд па-беларуску

У чэрвені стартаваў збор сродкаў на новую кніжную серыю “Амерыканка”, якая, па словах стваральнікаў, “аб'яднала кнігі культавых пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць”. Падчас краўдфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай” на платформе ulej.by, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца сабраць 30 тысячаў беларускіх рублёў на выпуск чатырох пілотных кніг серыі. У малым, кішэнным фармаце ў выдавецтве “Логвінаў” выйдуць раманы “Байцоўскі клуб” Чака Паланюка, “Чытво” Чарлза Букоўскага, “Пенелапіяда” Маргарэт Этвуд. У вялікім фармаце выдавецтва “Янушкевіч” выпусціць раман “Палёт над гняздом зязюлі” Кена Кізі. Падчас кампаніі цягам двух летніх месяцаў можна будзе перадзамовіць друкаваныя або электронныя выданні а таксама ахвяраваць на развіццё серыі, якая ў будучыні працягнецца новымі перакладамі. Першыя 150 замоўцаў атрымаюць 4 кнігі са зніжкай ажно ў 30%. – за 40 беларускіх рублёў. Іх таксама запросяць на вялікую імпрэзу для сяброў…

Чытаць цалкам
Новыя кнігі з серыі

Новыя кнігі з серыі "Паэты планеты": Катул, Каханоўскі, Кітс, Гайнэ

19 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе прэзентацыя новых кніг з серыі "Паэты планеты". Класікі - гэта нудна? Ды вы проста не знаёмыя з дасціпным Катулам, іранічным Гайнэ, сатырычным Каханоўскім, выкшталцоным Кітсам! Прыходзьце, будзе весела! У серыі "Паэты планеты" выдаўца Змітра Коласа дагэтуль выйшлі зборнікі выбранай паэзіі Сапфо, Умара Хаяма, Франчэска Петраркі, П’ера дэ Рансара, Ўільяма Шэкспіра, Ёгана Вольфганга Гётэ, Шарля Бадлера, Райнэра Марыя Рыльке, Габрыэлы Містраль.. -- усяго 21 кніга. Падчас прэзентацыі можна будзе набыць і ранейшыя кнігі серыі. Удзельнікі: Антон Брыль, Гай Валерый Катул, Ігар Крэбс, Генрых Гайнэ, Андрэй Хадановіч, Ян Каханоўскі,Кацярына Маціеўская, Ганна Янкута, Джон Кітс.  Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М. Багдановіча,7а). Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

Чытаць цалкам
Выйшаў поўны беларускі пераклад

Выйшаў поўны беларускі пераклад "Прыгод барона Мюнхгаўзэна"

У Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга — “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна” Г. А. Бюргера і Р. Э. Распэ ў перакладзе Ігара Крэбса. Гэта першае беларускае выданне, зробленае паводле поўнай класічнай версіі “Прыгод”, а не рускамоўнай дзіцячай адаптацыі Карнея Чукоўскага. У кнізе выкарыстаныя ілюстрацыі Гюстава Дарэ. Гэта адзінаццатае выданне з серыі “PostScriptum”. Дызайн вокладкі зрабіла Марыя Мухіна. Прыгоды бароны Мюнхгаўзэна (кароткая гісторыя кнігі, выкладзеная на задняй вокладцы беларускага выдання): 1781 і 1783 – у нямецкім часопісе “Вадэмекум для вясёлых людзей” друкуюцца анекдоты, апавядальнікам у якіх выступае нехта “М‑г‑з‑н” 1785 – нямецкі вучоны Рудольф Эрых Распэ (1736 – 1794), якога абвінавацілі ў крадзяжы калекцыйных манет і які збег у Англію, перакладае гэтыя анекдоты на англійскую мову і на іх аснове ананімна выдае кнігу пра Мюнхгаўзэна. Кніга робіцца папулярнай і вытрымлівае шмат перавыданняў…

Чытаць цалкам
Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс

Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Францішка Скарыны

13 студзеня 2017 года ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс "Экслібрыс", які сёлета мае імя Францішка Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і прысвечаны мастацкаму перакладу на беларускую мову. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросце да 35 гадоў, якія перакладаюць паэзію, прозу або эсэістыку з любой мовы на беларускую. Тэматыка твораў — любая. Прымаюцца пераклады, якія нідзе не друкаваліся раней.    Аб’ём: да 1 друкаванага аркуша (40 тыс. знакаў з прабеламі для прозы і эсэістыкі; 700 радкоў для паэзіі). Журы конкурсу: Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Алена Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута. Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 15 ліпеня 2017 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар…

Чытаць цалкам

"Перакладчыцкая майстэрня" аб'яўляе набор

Беларускі Калегіюм і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць набор на новы курс мастацкага перакладу. 13.01.2017 пачынае працу Перакладчыцкая майстэрня Андрэя Хадановіча. “Перакладчыцкая майстэрня” прапануе заняткі, скіраваныя на ● разуменне спецыфікі мастацкага перакладу, яго адрознення ад іншых відаў перакладчыцкай дзейнасці; ● знаёмства з асноўнымі тэндэнцымі і рознымі мастацкімі падыходамі ў сусветным і беларускім перакладзе; ● фармаванне практычных навыкаў перакладання як разумення чужога тэксту і яго адэкватнага перастварэння ў сваёй мове і культуры. На занятках разглядаюцца пераклады розных літаратурных жанраў: верш, апавяданне (кароткі фрагмент большай прозы), эсэ. Найчасцей разбіраюцца беларускамоўныя пераклады з ангельскай, французскай, розных славянскіх моваў. Часам аналізуюцца і пераклады з іншых моваў, пад кіраўніцтвам спецыяльна запрошаных экспертаў па гэтых мовах і культурах. Удалыя з мастацкага гледзішча пераклады потым публікуюцца ў беларускай перыёдыцы, на сайце замежнай…

Чытаць цалкам
Конкурс для маладых перакладчыкаў з чэшскай мовы

Конкурс для маладых перакладчыкаў з чэшскай мовы

Чэшскія цэнтры (ČC) і Літаратурная секцыя Інстытута мастацтваў – Інстытута тэатразнаўства (IDU) абвяшчаюць 4-ы Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Зузаны Рот, знакамітай швейцарскай багемісткі і перакладчыцы (1950 – 1997), якая зрабіла вялікі ўнёсак у папулярызацыю сучаснай чэшскай літаратуры за мяжой.   Узяць удзел у конкурсе могуць перакладчыкі-пачаткоўцы да 40 гадоў. У гэтым годзе для перакладу прапануецца ўрывак з кнігі Б’янкі Бэлавай “Jezero” (выдавецтва Host, 2016). Пераможцу, якога вызначыць кампетэнтнае журы, чакае   УЗНАГАРОДА паездка ў Чэшскую Рэспубліку на некалькі дзён, спалучаная з удзелам у спецыяльным семінары з суправаджальнай праграмай.  УМОВЫ Канкурсанты павінныя даслаць уласны пераклад на беларускую мову тэксту з кнігі Б’янкі Бэлавай “Jezero” (раздзел І, “Zárodek”, с. 9–25), кароткую прафесійную аўтабіяграфію і актуальны фотаздымак найпазней да 31 сакавіка 2017 года ў электронным выглядзе на адрас semenova@czech.czз…

Чытаць цалкам
Названыя шэсць фіналістаў прэміі імя Карласа Шэрмана

Названыя шэсць фіналістаў прэміі імя Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана назвала кароткі спіс намінантаў. На ўзнагароду прэтэндуюць перакладчыкі Павел Касцюкевіч, Франц Корзун, Якуб Лапатка, Алесь Пяткевіч, Сяргей Сматрычэнка, Юлія Сматрычэнка. Першы шорт-ліст прэміі імя Карласа Шэрмана выглядае наступным чынам: 1. Павел Касцюкевіч з перакладам з ангельскай мовы кнігі Дугласа Адамса “Аўтаспынам па галактыцы” ("Логвінаў") 2. Францішак Корзун з перакладам з ангельскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса “Лісты Круцяля” ("Галіяфы") 3. Якуб Лапатка з перакладам з фінскай мовы кнігі “Калевала” (Зміцер Колас) 4. Алесь Пяткевіч з перакладам з польскай мовы кнігі Сяргея Пясецкага “Багам ночы роўныя” (ТАА "Гайсак") 5. Сяргей Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Іржы Кратахвіла “Ляжаць, шэльма!” ("Логвінаў") 6. Юлія Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Патрыка Оўржэдніка “Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя” ("Логвінаў") Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца ў дзень нараджэння Карласа Шэрмана, 25 кастрычніка,…

Чытаць цалкам
Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў паэт і спявак Боб Дылан

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў паэт і спявак Боб Дылан

Боб Дылан — амерыканскі паэт, аўтар і выканаўца песняў, мастак, кінаактор. Нобелеўскі камітэт узнагародзіў яго прэміяй ў галіне літаратуры за “за стварэнне новых паэтычных спосабаў выказвання ў межах вялікай амерыканскай спеўнай традыцыі” ("for having created new poetic expressions within the great American song tradition").Такія яго вядомыя песні, як "Blowin 'in the Wind" і "The Times They Are a-Changin'", зрабіліся гімнамі руху за грамадзянскія правы і антываеннага руху ў ЗША. Яго творчасць паспрыяла сціранню межаў паміж "высокай" і "нізкай" культурамі.Многія крытыкі вельмі высока ацэньвалі ўзровень паэтычнай лірыкі Б. Дылана і нават прапаноўвалі паставіць яго ў адзін шэраг з вялікімі класічнымі паэтамі. Паводле апытання часопіса Rolling Stone, з'яўляецца другой (пасля The Beatles) па значнасці фігурай у гісторыі рок-музыкі. Неаднаразовы лаўрэат самай прэстыжнай музычнай прэміі "Грэмі".

Чытаць цалкам
Прэзентацыя перакладной серыі

Прэзентацыя перакладной серыі "Паэты планеты"

У аўторак, 11 кастрычніка, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (галерэя, 2 паверх) адбудзецца прэзентацыя першых дзевяці кніг серыі “Паэты планеты” з удзелам выдаўца Змітра Коласа і перакладчыкаў — Лявона Баршчэўскага, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкуты і іншых. У серыі дагэтуль выйшлі зборнікі выбранай паэзіі Сапфо, Умара Хаяма, Франчэска Петраркі, П'ера дэ Рансара, Ўільяма Шэкспіра, Ёгана Вольфганга Гётэ, Шарля Бадлера, Райнэра Марыі Рыльке, Габрыэлы Містраль. Падчас імпрэзы можна будзе набыць кніжкі серыі па спецыяльнай, зніжанай цане. Наведнікаў чакаюць сюрпрызы. Адрас:  пр-т Незалежнасці, 116. Час: 16.00.

Чытаць цалкам