№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Журы прэміі Гедройца абвясціла поўны спіс намінантаў

Журы прэміі Гедройца абвясціла поўны спіс намінантаў

У сёлетні спіс намінантаў на прэмію Гедройца ўвайшло 42 кнігі.Агулам журы разгледзела 63 празаічныя выданні. З іх у поўны спіс не трапілі дзіцячыя кнігі, а таксама перавыданні і навуковыя працы. Поўны спіс намінантаў можна паглядзець на афіцыйнай старонцы прэміі gedroyc.by. Неўзабаве на гэтай старонцы з’явіцца таксама інфармацыя пра ўсе намінаваныя кнігі і ўрыўкі з іх.Да 1 красавіка з гэтых 42 кніг журы абярэ доўгі спіс прэміі, які будзе ўлучаць 12 кніг.Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія), другое — пераклад твора на польскую мову альбо творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.Папярэднія пераможцы прэміі:2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;2013…

Чытаць цалкам
Харпер Лі выдасць працяг кнігі

Харпер Лі выдасць працяг кнігі "Забіць перасмешніка"

На 90-м годзе жыцця пісьменніца вырашыла апублікаваць сваю другую кнігу, якая стане працягам рамана “Забіць перасмешніка”. Выданне будзе называцца радком з Бібліі: “Ідзі, пастаў вартаўніка”. Ужо вядома, што новы раман выйдзе 14 ліпеня 2015 году і што ў ім будзе 304 старонкі. “Забіць перасмешніка” быў апублікаваны 11 чэрвеня 1960, і на цяперашні момант гэта адзіная выдадзеная кніга Харпер Лі. У 1961 годзе за гэты раман пісьменніца атрымала прэстыжную Пулітцэраўскую прэмію, а ў 1999 годзе “Забіць перасмешніка” амерыканскі “Бібліятэчны часопіс” прызнаў найлепшым раманам стагоддзя. На яго аснове ў 1962 годзе Роберт Маліган зняў аднайменны фільм з Грэгары Пекам у галоўнай ролі, што таксама спрыяла росту папулярнасці кнігі. “Ідзі, пастаў вартаўніка” — сіквел да “Забіць перасмешніка”, створаны ў 1950-я гады, гэта значыць, да выхаду арыгінальнага рамана. У цэнтры сюжэту — дарослая Скаўт; па словах Харпер Лі, калі яна аддала рукапіс рэдактару, той палічыў кнігу вартай, аднак пераканаў пісьменніцу…

Чытаць цалкам
Прэмію часопіса

Прэмію часопіса "Дзеяслоў" уручаць 9 лютага

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі “Залаты апостраф”, якая традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе “Дзеяслоў” за год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца 9 лютага ў мінскім бары “ДК” (Талбухіна, 4, трэці паверх). Пачатак у 18.30. Уваход вольны.   Шорт-ліст літаратурнай прэміі “Залаты апостраф” за 2014 год    Паэзія Данута Бічэль. Настальгія па дзявочай краіне. №68  Ярына Дашына. Пакой чакання. №72  Людка Сільнова. Тэхніка дэтэктыўнага пісьма. №69    Проза Сяргей Дубавец. Вайна і мір. Справаздача. №71  Сяргей Рублеўскі. Адыходнікі. Апавяданне. №72  Андрэй Стэфановіч. Нататкі пра Эрнэста Саву, вандроўніка і вар’ята. №69    Дэбют Мікіта Найдзёнаў. Гэта не зразумее ніхто апроч. Вершы. №73  Дзмітрый Лавіцкі. Птушыная нара. Вершы. №68  Павал Хадзінскі. Дваццаць тры гадзіны свабодных адносінаў. №72

Чытаць цалкам
Абвешчаны склад журы прэміі

Абвешчаны склад журы прэміі "Дэбют"

Сёлета ў склад журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўвайшлі 7 чалавек:   Уладзімір Арлоў — паэт, празаік, гісторык; Павел Бераговіч — старшыня фонду “Вяртанне”, фундатар прэміі; Алена Гушча — чытачка, каардынатарка працы з чытацкім меркаваннем; Марына Запартыка — загадчыца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча; Кацярына Маціеўская — перакладчыца, лаўрэатка прэміі “Дэбют” у 2013 годзе; Уладзь Лянкевіч — паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі “Дэбют” у 2013 годзе; Алесь Пашкевіч — празаік, доктар філалагічных навук.   Нагадваем, што прыём кніг на конкурс працягваецца да 15 лютага. Падаць кнігу можна праз форму. Нагадваем, што да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца дэбютныя кнігі, аўтарам ці перакладчыкам якіх было не больш за 35 гадоў на момант выдання кнігі. Заяўку можна таксама даслаць на электронную скрыню info@pen-centre.by альбо на паштовы адрас: 220050, Мінск, п/с 218. Поўны спіс намінатаў на прэмію будзе абвешчаны ў другой палове…

Чытаць цалкам
Паэтычны фэст

Паэтычны фэст "Вершы на асфальце" стартуе 12 лютага

12—15 лютага ў Мінску чацверты раз пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце” з удзелам беларускіх паэтаў і замежных гасцей. Арганізатары фестывалю: ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускі ПЭН-цэнтр. Сайт фестывалю: stralcou-fest.by. Мерапрыемствы будуць праходзіць на дзвюх пляцоўках: Галерэя “Ў” і Галерэя TUT.BY. Уваход на ўсе вечарыны вольны. Падрабязную праграму гл. ніжэй. Сёлета партнёрамі фестывалю выступаюць: Шведскі саюз пісьменнікаў, партал TUT.BY, кампанія Prestigio, пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Інстытут імя Гётэ ў Мінску. “Вершы на асфальце” IV Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова    Праграма фествалю12.02, чацвер Месца: Галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасці,…

Чытаць цалкам
Новы раман Альгерда Бахарэвіча прэзентуюць у дзень яго нараджэння

Новы раман Альгерда Бахарэвіча прэзентуюць у дзень яго нараджэння

31 студзеня ў кнігарні "логвінаЎ" пройдзе святкаванне дня нараджэння празаіка, эсэіста і перакладчыка Альгерда Бахарэвіча. У праграме: - адкрыццё персанальнай палічкі аўтара, на якой будзе прадстаўленая поўная бібліяграфія пісьменніка, а таксама рэдкія выданні і артэфакты, звязаныя з яго творчасцю; - прэзентацыя рамана “Дзеці Аліндаркі” – кнігі пра дэманаў беларушчыны, казкі для дарослых пра сучасных беларускамоўных дзяцей, якія заблукалі ў цёмным лесе; - спектакль “Бог не роўна delete“ паводле Францішка Багушэвіча з удзелам Юлі Цімафеевай і Альгерда Бахарэвіча; - выступы і віншаванні Марыі Мартысевіч, Валянціна Акудовіча, Змітра Вішнёва, Адама Глобуса, Андрэя Хадановіча, Паўла Касцюкевіча, Сержа Мінскевіча, Сяргея Календы; - адказы на пытанні.   Пачатак у 18.00.   Уваход вольны.

Чытаць цалкам
Памёр польскі паэт Станіслаў Бараньчак

Памёр польскі паэт Станіслаў Бараньчак

У ноч на 26 снежня ў сваім доме ў Ньютанвіле (Бостан) памёр польскі паэт, эсэіст і перакладчык Станіслаў Бараньчак. Пісьменнік шмат гадоў хварэў. Яму было 68 гадоў. Нарадзіўся 13 лістапада 1946 году ў Познані. У 1965 годзе пасля заканчэння ліцэя паступіў на аддзяленне паланістыкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. Падчас навучання ва ўніверсітэце кіраваў студэнцкім тэатрам Восьмага Дня, быў сябрам літаратурнай суполкі “Спробы” (Próby, 1964 – 1968). Дэбютаваў у 1965 годзе ў штомесячніку “Одра” (Odra). У 1968 годзе стаў навуковым супрацоўнікам кафедры тэорыі літаратуры Інстытута польскай філалогіі. Першая паэтычная кніга Станіслава Бараньчака “Карэкцыя твару” (Korekta twarzy) выйшла ў 1968 годзе і сталася адным з маніфестаў Пакалення’68 – Новай Хвалі (Nowa Fala). Прадстаўнік лінгвістычнага крыла Новай Хвалі, Бараньчак засяроджвае ўвагу на праблеме ісціны ў таталітарным грамадстве, непасрэдна звязанай з механізмам функцыянавання мовы як інструмента маніпулявання калектыўнай свядомасцю.…

Чытаць цалкам
Лаўрэаты прэміі

Лаўрэаты прэміі "ПрайдзіСвета" за 2013 год: Андрэй Хадановіч, Вераніка Бяльковіч і Альгерд Бахарэвіч

22 снежня ў кнігарні “логвінаЎ” рада інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” падчас “Каляднай вечарынкі” ўзнагародзіла найлепшых перакладчыкаў за 2013 год. Цырымонія ўручэння прайшла ў пяты раз.У трох намінацыях лаўрэатамі былі названыя Андрэй Хадановіч (паэзія), Вераніка Бяльковіч (проза) і Альгерд Бахарэвіч (публікацыя ў “ПрайдзіСвеце”). Пераможцы атрымалі лямцавыя статуэткі аўтарства Веранікі Фаміной і дыпломы.Акрамя пераможцаў свае пераклады прачыталі Ірына Герасімовіч і Марыя Мартысевіч.Цалкам спіс прэтэндэнтаў на прэмію выглядаў  наступным чынам:ПрозаАльгерд Бахарэвіч: браты Грымы “Казкі”Вераніка Бяльковіч: Ірэна Доўскава “Моцны Жбуць”Марыя Мартысевіч: Багуміл Грабал “Я абслугоўваў ангельскага караля”Сяргей Сматрычэнка: Міхал Вівэг “Цудоўныя гады сабаку пад хвост”Максім Шчур: Эган Бонды “Запрашэнне на вячэру” ПаэзіяІрына Герасімовіч: Ільма Ракуза “Перакрэсліць усё”Андрэй Гуцаў, Алесь Разанаў: Улдыс Бэрзыньш “Салаўі крычаць па-латышску…”Марыя Мартысевіч: Аляксандр Фрэдра…

Чытаць цалкам
Падарунак на Каляды ад

Падарунак на Каляды ад "ПрайдзіСвета"

У бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”, а таксама бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшаў зборнік святочнага апавядання “Падарунак на Каляды” (выдавецтва “Кнігазбор”). Прэзентацыя зборніка пройдзе 22 снежня падчас “Каляднай вечарынкі з ПрайдзіСветам”. Зборнік улучае знакамітыя калядныя творы — “Калядны харал” Чарлза Дыкенса (пераклала Ганна Янкута), казку “Дзяўчынка з сярнічкамі” Ханса Крысціяна Андэрсэна (пераклала Алеся Башарымава), “Дары мудрацоў” О. Генры (пераклаў Сяржук Мядзведзеў), казкі братоў Грымаў (пераклаў Альгерд Бахарэвіч) і іншыя творы, дзеянне якіх адбываецца на Каляды і Новы год. Укладальнік зборніка — Ганна Янкута, дызайнер вокладкі — Марыя Мухіна, рэдактары — Кацярына Маціеўская і Антон Францішак Брыль. У калядны час здараецца шмат цудаў, і вясёлых, і страшных. Жывых наведваюць прыбышы з іншага свету, несучы ім вестку пра наступныя дні. Дзед Мароз раздае дзецям…

Чытаць цалкам
Каляды з

Каляды з "ПрайдзіСветам" у кнігарні "логвінаЎ"

22 снежня інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” запрашае на “Калядную вечарынку з “ПрайдзіСветам”. У праграме: — уручэнне прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшыя пераклады 2013 году. Са спісам намінантаў на прэмію можна азнаёміцца тут;  — прэзентацыясерыі “PostScriptum”, у тым ліку кніг “Прыгоды Шэрлака Холмса” і “Падарунак на Каляды” (зборнік святочнага апавядання); — прэзентацыя 14-ганумаручасопіса “Лабірынты іншасвету”; — святкаванне 5-годдзя часопіса “ПрайдзіСвет”; — калядныя чытанні, прамовы і віншаванні. У імпрэзе возьмуць удзел: — намінанты на прэмію часопіса “ПрайдзіСвет”: Альгерд Бахарэвіч, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч і інш.; — сябры рады часопіса “ПрайдзіСвет”: Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Уладзь Лянкевіч, Алеся Башарымава і Юля Цімафеева. Вядучы імпрэзы — Альгерд Бахарэвіч. Пачатак у 19.00. Месца правядзення: кнігарня “Логвінаў” (пр-т. Незалежнасці, 37А) Уваход…

Чытаць цалкам