№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны шорт-ліст прэміі "ПрайдзіСвет". Уручэнне 30 верасня

25 верасня 2015

Журы назвала шорт-ліст прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшую перакладную кнігу 2014 года. Пераможцаў прэміі ў трох намінацыях назавуць 30 верасня ў 19:00 у кнігарні “Логвінаў”.



У кароткі спіс прэміі, якая будзе ўручацца ўжо ў шосты раз, увайшлі наступныя перакладчыкі і кнігі:


Проза

Алеся Башарымава: Тувэ Янсан. Небяспечнае лета. — Мінск: Зміцер Колас; Ульф Нільсан. Найлепшы спявак у свеце. — Мінск: “Кнігазбор” (пераклад са шведскай)

Зміцер Колас: Жан Эшноз. 1914. — Мінск: Зміцер Колас (пераклад з французскай)

Сяргей Сматрычэнка, Юлія Сматрычэнка: Вацлаў Гавэл. Жыццё ў праўдзе. — Вільня: “Логвінаў” (пераклад з чэшскай)

Марына Шода: Павел Гюле. Вайзэр Давідзік. — Вільня: “Логвінаў” (пераклад з польскай)


Паэзія

Міхаіл Баярын: пераклады з кнігі “Самабыццё”. — Вільня: “Логвінаў” (пераклад з санскрыту)

Андрэй Хадановіч: Яцак Качмарскі. Муры. — Гародня-Уроцлаў: “Гарадзенская бібліятэка”, Калегіум Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага (пераклад з польскай)

Юля Цімафеева: пераклады з “Кнігі памылак”. — Мінск: “Галіяфы” (пераклад з ангельскай)


Публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет”

Павел Донаў: Говард Філіпс Лаўкрафт. Склеп (пераклад з ангельскай): http://prajdzisvet.org/texts/prose/sklep.html

Уладзіслава Гурыновіч: Говард Філіпс Лаўкрафт. Апавяданні (пераклад з ангельскай): http://prajdzisvet.org/texts/prose/katy-ultara.htmlhttp://prajdzisvet.org/texts/prose/padstupny-xaos.htmlhttp://prajdzisvet.org/texts/prose/ganchak.html,http://prajdzisvet.org/texts/prose/istota-u-svjatle-pouni.html

Франц Корзун: Клайв Стэйплз Льюіс. Лісты Круцяля (пераклад з ангельскай): http://prajdzisvet.org/texts/prose/listy-krutsjalja.html

Ігар Крэбс: Генрых Гайнэ. Вершы (пераклад з нямецкай): http://prajdzisvet.org/texts/kits/ja-sniu,-ty-ljazhysh-u-trune.html




Журы прэміі: Уладзь Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

Аўтар сёлетніх статуэтак — Алесь Шаціла.



Таксама паведамляем, што часопіс “ПрайдзіСвет” распачаў краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на выданне другога зборніка з серыі пра Шэрлака Холмса Артура Конана Дойла. Азнаёміцца з падрабязнасцямі і падтрымаць праект можна па спасылцы:

http://www.talaka.by/projects/936/campaign

Чытайце таксама

19 лютага 2019

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
378