№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны склад журы прэміі "Дэбют"

5 лютага 2015

Абвешчаны склад журы прэміі

Сёлета ў склад журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўвайшлі 7 чалавек:

 

Уладзімір Арлоў — паэт, празаік, гісторык;

Павел Бераговіч — старшыня фонду “Вяртанне”, фундатар прэміі;

Алена Гушча — чытачка, каардынатарка працы з чытацкім меркаваннем;

Марына Запартыка — загадчыца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча;

Кацярына Маціеўская — перакладчыца, лаўрэатка прэміі “Дэбют” у 2013 годзе;

Уладзь Лянкевіч — паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі “Дэбют” у 2013 годзе;

Алесь Пашкевіч — празаік, доктар філалагічных навук.

 

Нагадваем, што прыём кніг на конкурс працягваецца да 15 лютага. Падаць кнігу можна праз форму. Нагадваем, што да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца дэбютныя кнігі, аўтарам ці перакладчыкам якіх было не больш за 35 гадоў на момант выдання кнігі. Заяўку можна таксама даслаць на электронную скрыню info@pen-centre.by альбо на паштовы адрас: 220050, Мінск, п/с 218.

Поўны спіс намінатаў на прэмію будзе абвешчаны ў другой палове лютага.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская і інш.

паводле pen-centre.by

Чытайце таксама

672