№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвяшчэнне шорт-ліста прэміі Гедройца 16 траўня

15 траўня 2014

Абвяшчэнне шорт-ліста прэміі Гедройца 16 траўня

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і кнігарня “логвінаЎ” працягваюць знаёміць чытачоў з кнігамі лонг-ліста прэміі Гедройца. У пятніцу, 16 траўня, нас чакае апошняя пятнічная вечарына з Гедройцам.

А 20-й гадзіне ў кнігарні “логвінаЎ”:


Алена Брава і яе кніга “Дараванне. Прощение. Vergebung”;
Анатоль Івашчанка прадставіць кнігу Сяргея Дубаўца "Errata";
Вячаслаў Ракіцкі прадставіць кнігу Аляксандра Лукашука "Зкімбы-зымбы".

Вядоўца — Альгерд Бахарэвіч.

У канцы вечарыны будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі, куды ўвойдуць шэсць кніг-фіналістаў. Нагадваем, што сёлета ў доўгі спіс увайшлі наступныя аўтары і творы:

1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.

2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.

4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.

5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.

10. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

11. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”, 2013.

12. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца будзе ўручацца сёлета трэці раз. Папярэднімі лаўрэатамі зрабіліся Павел Касцюкевіч (за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”) і Уладзімір Някляеў (за раман “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”).

Галоўны прыз прэміі — чэк на суму 10 000 еўра ад “Ідэя Банк”.

паводле pen-centre.by

Чытайце таксама

Трэці "Холмс" па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”.…

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

У 2017 годзе Скарына выдаваў бы Біблію праз краўдфандынг: 5 фактаў да 500-годдзя ад кніжнай серыі "Амерыканка"

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

іншыя навіны
241