№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

11 чэрвеня 2018

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а.

Падаць заяўку можна да 10 ліпеня

Удзельнічаць у конкурсе могуць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянце ў 2017 годзе.

Правам намінавання на Прэмію валодаюць выдаўцы, творчыя аб’яднанні, аргкамітэт Прэміі, сябры журы і самі перакладчыкі. 

 

Зяўка павінна ўтрымліваць наступную інфармацыю:

а) інфармацыя пра намінатара, што вылучае твор на Прэмію: кантактныя нумары тэлефонаў і адрасы;

б) назву кнігі, выдавецтва, месца і год выдання;

в) імя (імёны) перакладчыка/цы (перакладчыкаў) і па магчымасці іх кантактныя дадзеныя;

г) электронныя pdf-версіі выданняў і, калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, мінімум два папяровыя асобнікі кніг. Папяровыя асобнікі прымаюцца па адрасе Саюза беларускіх пісьменнікаў (220012, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906), электронныя варыянты – на адрас: konkurs.pierakladau@gmail.com.

 

Заяўкі, дасланыя пасля 10 ліпеня да разгляду не прымаюцца. 

 

Сёлета ў склад журы прэміі ўваходзяць:

- Лявон Баршчэўскі, перакладчык, філолаг;

- Ганна Бутырчык, філолаг, загадчыца кафедры “Гісторыя замежнай літаратуры” БДУ;

- Аксана Данільчык; паэтка, перакладчыца; 

- Дзьмітрый Плакс, перакладчык, паэт і празаік;

- Марына Шода, перакладчыца, літаратуразнаўца.

 

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 г. у гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 – 2005) і носіць яго імя. Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Міжнародны дабрачынны фонд “Вяртанне”. Пераможца прэміі атрымлівае ад Дабрачыннага фонду “Вяртанне” чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а.

 

У 2016 г. лаўрэатам прэміі стаў Якуб Лапатка за пераклад з фінскай мовы эпасу «Калевала»; у 2017 - Андрэй Хадановіч за пераклады з французскай мовы вершаў Шарля Бадлера.

 

Сачыць за абнаўленнямі можна на старонцы прэміі ў ФБ.

паводле арганізатараў

Чытайце таксама

843