№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

1 верасня 2018

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Імпрэза адбудзецца з удзелам Уладзіміра Арлова. 

Адрас кнігарні "Логвінаў": Незалежнасці 37а.

Пачатак у 19-00. 

Уваход вольны.

Кніжная серыя "Амерыканка" аб'яднала кнігі культавых пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Раней выйшлі друкам Кен Кізі “Палёт над гняздом зязюлі” Кена Кізі, “Байцоўскі клуб” Чака Паланюка і “Пенелапіяда” Маргрэт Этвуд.

паводле Паводле прэс-рэлізу

Чытайце таксама

1238