№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Фестываль еўрапейскай прозы "Еўрапеана"

20 сакавіка 2015

Фестываль  еўрапейскай прозы

У Мінску збіраюцца празаікі і перакладчыкі з Чэхіі, Швейцарыі, Польшчы, Канады і Беларусі, каб прадставіць літаратуру ўспамінаў і паразважаць пра дзяцінства і юнацтва, якое прайшло на абшарах Еўропы, падзеленай жалезнай заслонай.

Праграма:

21 сакавіка (субота). Адкрыццё фестывалю. Пасля выступу ганаровых гасцей адбудзецца прэзентацыя кнігі Патрыка Оўржэдніка (Чэхія) “Еўрапеана”. З удзелам рэдактара і заснавальніка серыі “Чэшская калекцыя” Сяргея Сматрычэнкі. Вядоўца — Андрэй Хадановіч. Кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А). Пачатак а 19-й.

23 сакавіка (панядзелак). Вечарына “Маё еўрапейскае дзяцінства”. Размова пра штодзённае жыццё ў ЧССР і БССР праз прызму рамана “Моцны Жбуть” і “Полацкіх апавяданняў”. З удзелам пісьменнікаў Ірэны Доўскавай (Чэхія) і Уладзіміра Арлова (Беларусь), а таксама перакладчыкаў Веранікі Бяльковіч і Сяргея Сматрычэнкі. Галерэя “Ў” (Незалежнасці 37А). Пачатак а 18-й. 

24 сакавіка (аўторак). Круглы стол “Краіна мрой”. Удзельнічаюць Ірэна Доўскава (Чэхія), Ірэна Брэжна (Швейцарыя), Уладзімір Арлоў (Беларусь) і інш. Мадэратар — Сяргей Сматрычэнка. Пачатак а 15-й. Канферэнц-зала Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску (Музычны завулак, 1/2). 

24 сакавіка (аўторак). Прэзентацыя рамана швейцарскай пісьменніцы Ірэны Брэжны “Найлепшы з усіх светаў” пра дзяцінства ў Славакіі. З удзелам аўтаркі і рэдактара Сяргея Сматрычэнкі. Інстытут імя Гётэ (Харужай, 25/3). Пачатак а 19-й.  

25 сакавіка (серада). Прэзентацыя рамана швейцарскай пісьменніцы Ірэны Брэжны “Найлепшы з усіх светаў” пра дзяцінства ў Славакіі. З удзелам аўтаркі і рэдактара Сяргея Сматрычэнкі. Кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А). Пачатак а 19-й.

паводле Паводле арганізатараў

Чытайце таксама

582