№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

"Калевалу" па-беларуску прэзентуюць 10 снежня

3 снежня 2015

10 снежня 2015 году ў 16:00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову фінскага нацыянальнага эпасу “Калевала”.

Пераклад “Калевалы” выйшаў у лістападзе 2015 году ў выдавецтве Змітра Коласа ў перакладзе Якуба Лапаткі. У адрозненне ад шэрагу іншых перакладаў “Калевалы” на замежныя мовы, пераклад на беларускую быў зроблены непасрэдна з фінскай.

"Калевала" — нацыянальны эпас Фінляндыі, ў аснове якога ляжаць карэла-фінскія народныя вершы і песні, сабраныя і апрацаваныя фінскім паэтам Эліясам Лёнрутам. Першае выданне "Калевалы" з'явілася ў 1835 годзе, 180 гадоў таму. За гэты час фінскі эпас быў перакладзены на больш чым 60 моваў свету.



У праграме прэзентацыі:

- выступы афіцыйных асобаў: пасла Фінляндыі Хары Мякі-Рэйнікка, прадстаўніка Міністэрства культуры Беларусі, прадстаўніка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;

- прэзентацыя перакладу “Калевалы” перакладчыкам Якубам Лапаткам і выдаўцом Змітром Коласам;

- выступ прадстаўнікоў фінскіх кампаній, спонсараў беларускай “Калевалы”;

- фінская класічная музыка ў выкананні музычнага праекта “Bon voyage”.

Месца правядзення: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, галерэя “Лабірынт”, 3 паверх, пр-т Незалежнасці, 116.

Чытайце таксама

2021