№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Фінскі пісьменнік Чэль Вэсцё атрымаў літаратурную прэмію Паўночных краін

30 кастрычніка 2014

Фінскі пісьменнік Чэль Вэсцё атрымаў літаратурную прэмію Паўночных краін
У ратушы Стакгольма 29 кастрычніка былі ўручаныя прэміі Рады Паўночных краін у галіне культуры. Фінскаму шведскамоўнаму пісьменніку Чэлю Вэсцё была ўручаная прэмія ў галіне літаратуры. Ён атрымаў яе за свой раман “Міраж 38”.

Вэсцё ў 2006 годзе атрымаў самую прэстыжную літаратурную прэмію Фінляндыі Finlandia за раман “Там, дзе мы бывалі”.

Памер літаратурнай прэміі Паўночных краін — 47 000 еўра. З фінскіх пісьменнікаў яе атрымалі Сафі Оксанэн (у 2010 г), Кары Хотакайнен (у 2004 г), Туа Форстром (у 1998), Анты Туўры (у 1985), Бу Карпелан (у 1977), Ханну Салама (у 1975), Вэя Мэры (у 1973) і Вяйнё Ліна (у 1963).

паводле yle.fi

Чытайце таксама

Кніжная серыя "Амерыканка" шукае чытачоў праз краўдфандынг: Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд па-беларуску

Падчас краўдфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай” на платформе ulej.by, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца сабраць 30 тысячаў беларускіх рублёў на выпуск чатырох пілотных кніг серыі. У малым, кішэнным…

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

У 2017 годзе Скарына выдаваў бы Біблію праз краўдфандынг: 5 фактаў да 500-годдзя ад кніжнай серыі "Амерыканка"

іншыя навіны
164