№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Найбуйнейшыя пісьменнікі Украіны па версіі Forbes — Жадан, Андруховіч і Прахаська

23 чэрвеня 2014

Найбуйнейшыя пісьменнікі Украіны па версіі Forbes — Жадан, Андруховіч і Прахаська

Украінскі Forbes вызначыў дзясятку найбуйнейшых пісьменнікаў сваёй краіны. Для большасці рэйтынгаў выданне звычайна выкарыстоўвае колькасныя паказчыкі: цана актываў, лічбы прыбыткаў, частату згадак у медыях і г.д. Але ў выпадку з дзеячамі мастацтва такую методыку прызналі нерэлевантнай.

Дзясятку вызначалі апытаннем экспертаў: Веры Балдынюк, Наталлі Бельчанка, Аляксандра Бойчанкі, Андрэя Бондара, Андрэя Дразды, Марыяны Кіяноўскай, Таццяны Каханоўскай, Алега Коцарава, Ірыны Славінскай, Святланы Пыркала. Адзінаццатым экспертам выступіў Forbes.

Вынікі:

1. Сяргій Жадан — 104 балы

2. Юры Андруховіч — 75

3. Тарас Прахаська — 57

4. Аксана Забужка — 52

5. Андрэй Куркоў — 35

6. Аляксандр Кабанаў — 25

7. Юры Іздрык — 24

8. Барыс Херсонскі — 22

9. Андрэй Бондар — 21

10. Марыяна Кіяноўская – 21

 

Больш падрабязна пра пісьменнікаў тут:  forbes.ua

паводле litakcent.com

Чытайце таксама

476