№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Гюнтэр Грас больш не напіша раман

14 студзеня 2014

Гюнтэр Грас больш не напіша раман

86-гадовы пісьменнік заявіў, што ён наўрад ці напіша яшчэ адзін раман, бо здароўе не дазваляе яму выдаткаваць пяць ці шэсць гадоў на падрыхтоўку матэрыялу для новай кнігі. Паводле словаў Граса, менавіта столькі часу яму звычайна патрабуецца на даследаванні перад напісаннем чарговага твору.

Ён распавёў, што ў апошнія гады ўвесь свой час прысвячае заняткам малюнкам і акварэльным жывапісам. Паводле яго словаў, гэты від творчасці “дапамагае нарадзіцца некаторым тэкстам”. Пра якія менавіта тэксты ідзе гаворка, не ўдакладняецца, але, мяркуючы па ўсім, пісьменнік не пакіне літаратуру.

Апошні раман Гюнтэра Граса — “Словы Грымаў” — выйшаў у 2010 годзе. У ім распавядаецца пра жыццё вядомых казачнікаў братоў Вільгельма і Якаба Грымаў. У 2012 годзе пісьменнік апублікаваў верш, у якім выступіў з жорсткай крытыкай палітыкі Ізраіля ў дачыненні да Ірана. У ім Грас назваў Ізраіль “парушальнікам далікатнага свету” і заклікаў сусветную супольнасць ўзяць пад кантроль атамную праграму гэтай дзяржавы. У адказ на публікацыю ізраільскія ўлады абвінавацілі пісьменніка ў антысемітызме і абвясцілі яго персонай нон грата.

Гюнтэр Грас нарадзіўся ў 1927 годзе ў Данцыгу (з 1945 года — польскі горад Гданьск). У 1944 годзе ва ўзросце 17 гадоў Граса заклікалі служыць у войскі СС. Пра гэты факт біяграфіі пісьменніка стала вядома толькі ў 2006 годзе, калі выйшла яго кніга “Цыбуліна памяці”. Дэбютны раман Граса — “Бляшаны барабан” — быў выдадзены ў 1959 годзе. У 1999 годзе Грас атрымаў Нобелеўскую прэмію з фармулёўкай “Яго гуллівыя і змрочныя прыпавесці асвятляюць забыты вобраз гісторыі”. У цяперашні час ён жыве і працуе ў Любеку на поўначы Германіі.

паводле Lenta.ru

Чытайце таксама

478