№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Конкурс для маладых перакладчыкаў з чэшскай мовы

21 лістапада 2016

Конкурс для маладых перакладчыкаў з чэшскай мовы

Чэшскія цэнтры (ČC) і Літаратурная секцыя Інстытута мастацтваў – Інстытута тэатразнаўства (IDU) абвяшчаюць 4-ы Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Зузаны Рот, знакамітай швейцарскай багемісткі і перакладчыцы (1950 – 1997), якая зрабіла вялікі ўнёсак у папулярызацыю сучаснай чэшскай літаратуры за мяжой.  

Узяць удзел у конкурсе могуць перакладчыкі-пачаткоўцы да 40 гадоў. У гэтым годзе для перакладу прапануецца ўрывак з кнігі Б’янкі Бэлавай “Jezero” (выдавецтва Host, 2016). Пераможцу, якога вызначыць кампетэнтнае журы, чакае  

УЗНАГАРОДА

паездка ў Чэшскую Рэспубліку на некалькі дзён, спалучаная з удзелам у спецыяльным семінары з суправаджальнай праграмай. 

УМОВЫ

Канкурсанты павінныя даслаць уласны пераклад на беларускую мову тэксту з кнігі Б’янкі Бэлавай “Jezero” (раздзел І, “Zárodek”, с. 9–25), кароткую прафесійную аўтабіяграфію і актуальны фотаздымак найпазней да 31 сакавіка 2017 года ў электронным выглядзе на адрас semenova@czech.czз пазнакай “Конкурс маладых перакладчыкаў”. 

ТЭРМІНЫ

• Апошні дзень прыёму перакладаў: 31 сакавіка 2017 

• Публікацыя вынікаў: да 15 траўня 2017 

• Паездка пераможцаў у Чэшскую Рэспубліку: лета/восень 2017 

КАНТАКТНЫЯ АСОБЫ

Тацяна Лангашкава, дырэктарка Аддзела праграм ČC, e-mail: langaskova@czech.cz 

Віктар Дэбнар, дырэктар літаратурнай секцыі IDU, e-mail: viktor.debnar@institutumeni.cz

Падрабязнасці і тэкст для перакладу вы знойдзеце на сайце: http://kyiv.czechcentres.cz/program/event-details/pekladatelsk-sout-susanny-roth-2017/

Чытайце таксама

1114