№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лаўрэатам брытанскай прэміі Пінтэра названы Салман Рушдзі

24 чэрвеня 2014

Лаўрэатам брытанскай прэміі Пінтэра названы Салман Рушдзі
Брытанскі ПЭН-клуб прысудзіў прэмію “Пэн Пінтэр” пісьменніку Салману Рушдзі.

Пісьменнік індыйскага паходжання Салман Рушдзі стаў лаўрэатам “Пэн Пінтэр” — прэміі, якую з 2009 года ўручаюць ў памяць пра нобелеўскага лаўрэата, драматурга Гаральда Пінтэра. Лаўрэатам прэміі мусіць быць чалавек, з “адважнымі і непахіснымі” поглядамі, які “хоча сказаць праўду пра нашае жыццё і нашае грамадства”. Раней лаўрэатамі прэміі былі паэт і драматург Тоні Харысан, пісьменнік, драматург і сцэнарыст Ханіф Курэйшы, драматург Дэвід Хэйр, паэтка і драматург Кэрал Эн Дафі і драматург Том Стопард.

Каментуючы рашэнне ПЭН-клуба, Салман Рушдзі заявіў: “Я крануты прысуджэннем мне прэміі імя майго сябра Гаральда Пінтэра, чый літаратурны геній быў не меншым, чым яго імкненне да сацыяльнай справядлівасці”. Старшыня журы прэміі, амерыканская пісьменніца, перакладчыца твораў Архана Памука Морын Фрылі, назвала прысуджэнне прэміі “магчымасцю выказаць Салману Рушдзі падзяку не толькі за яго кнігі і шматгадовую прыхільнасць свабодзе слова, але і за яго незлічоныя асабістыя акты дабрыні”. “Кожны раз, калі ён даведаецца пра абылганых, якіх пераследуюць, або вымушаных адправіцца ў высылку пісьменнікаў, ён бярэ асабісты ўдзел у іх лёсе”, — дадала Морын Фрылі.

Прэмія, уручэнне якой адбудзецца ў кастрычніку ў будынку Брытанскай бібліятэкі, падзеляць паміж сабой Салман Рушдзі і “пісьменнік, які пацярпеў за свае перакананні”. Такога пісьменніка сумесна выберуць Салман Рушдзі і брытанскі ПЭН-клуб.

У 1989 годзе ісламскія радыкалісты абвінавацілі пісьменніка ў тым, што яго раман “Сатанінскія вершы” (The Satanic Verses) накіраваны “супраць ісламу, Прарока і Карана”, і абвясцілі забойства Рушдзі “богаўгоднай справай”. Аўтар быў вымушаны хавацца па ўсім свеце 10 гадоў, да адмены прысуду. Асабістай гісторыі аўтара прысвечаная адна з яго апошніх кніг “Джозэф Антан” (“Joseph Anton: A Memoir”).




паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

19 лютага 2019

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
198