№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лаўрэаты прэміі "Дэбют"-2014: Кацярына Оаро, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская і Сярж Мядзведзеў

13 сакавіка 2014

Лаўрэаты прэміі
Прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча атрымалі Кацярына Оаро, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская і Сярж Мядзведзеў.

Прэмія “Дэбют” — адна з найважнейшых літаратурных прэміяў Беларусі. Сёлета яна ўручаецца ў чацверты раз за творы, напісаныя аўтарамі ва ўзросце да 35 гадоў. 

Лаўрэаты прэміі за 2014 год:

Проза 

Кацярына Оаро за кнігу “Сарочае радыё” (Мінск: “Кнігазбор”, 2013, серыя “Пункт адліку”)

Паэзія

Уладзь Лянкевіч за кнігу “70% вады” (Мінск: “Кнігазбор”, 2013, серыя “Пункт адліку”)

Пераклад


Кацярына Маціеўская за п’есу Оскара Ўайлда “Саламея” (Мінск: “Кнігазбор”, 2013, серыі “Кнігарня пісьменніка” і “PostScriptum”, пераклад з французскай) і Сярж Мядзведзеў за кнігу Чака Паланюка “Байцоўскі клуб” (Мінск: “Логвінаў”, 2013, пераклад з ангельскай)

Спецпрэмію за дасягненні ў візуальнай камбінаторнай паэзіі атрымаў Дзмітры Дзмітрыеў за кнігу “Ліра спіралі”.

Раней лаўрэатамі прэміі рабіліся Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова і інш.
паводле pen-centre.by

Чытайце таксама

1021