№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лекцыя Марціна Путны пра літаратурную крытыку Сярэдняй Еўропы

29 красавіка 2014

Лекцыя Марціна Путны пра літаратурную крытыку Сярэдняй Еўропы
Прафесар Карлавага ўніверсітэта ў Празе, вядомы чэшскі культуролаг і даследчык літаратуры Марцін Путна 2 траўня выступіць у Мінску з лекцыяй “Літаратурная крытыка ў Сярэдняй Еўропе: навука, мастацтва, ідэалогія, аўтатэрапія?”. Сустрэчу ладзіць літаратурны сайт bookster.by.

З лекцыі прафесара Путны слухачы даведаюцца, якія функцыі выконвала літаратурная крытыка апошнія дзвесце гадоў — падчас нацыянальнага адраджэння ў Сярэдняй Еўропе XIX стагоддзя, у эпоху секулярызацыі (“каталіцкая крытыка”), а таксама ва ўмовах таталітарных рэжымаў XX стагоддзя і пасля іх падзення. 

Ці можна лічыць крытыку дысцыплінай аб’ектыўнай, навуковай альбо яна па вызначэнні суб’ектыўная, творчая, на мяжы з мастацтвам? І калі разглядаць псіхалагічны партрэт крытыка, то да якой ступені рэцэнзаванне кніг ёсць для яго аўтатэрапіяй? Спадар Путна таксама закране праблему негатывізму, раскажа пра такую з’яву, як “крытыка крытыкі” і разгледзіць “крытыку дзеля самога мастацтва” ў традыцыі нямецкай, аўстрыйскай, чэшскай і славацкай літаратураў.

Апроч таго, Марцін Путна раскажа пра найноўшыя тэндэнцыі ў еўрапейскай крытыцы і яе сённяшнія функцыі: крытыка і гендар, крытыка і нечаканае ажыўленне марксізму ў еўрапейскай культуры, а таксама прывядзе прыклады з чэшскага літаратурнага жыцця апошніх месяцаў, калі аргументы крытыкаў ператвараюцца ў аплявухі. 

Пра лектара:

Марцін Путна — чэшскі літаратуразнаўца, крытык і культуролаг, прафесар Карлавага ўніверсітэта ў Празе. Скончыў філалагічны факультэт Карлавага ўніверсітэта і багаслоўскі факультэт у Чэске-Будзеёвіцэ. Працаваў рэдактарам часопіса “Souvislosti” (1990—1997), выкладаў ва ўніверсітэце Рэгенсбурга ў Баварыі (2004—2005), быў дырэктарам Бібліятэкі Вацлава Гавэла (2008—2011). 

Аўтар і вядоўца праграм на чэшскім радыё і тэлебачанні, супрацоўнічае з газетай “Lidové noviny". У сваёй навуковай дзейнасці факусуецца на каталіцкай літаратуры і яе ўплыве на чэшскую культуру. Сярод яго зацікаўленасцяў — таксама познеантычны перыяд, руская літаратура XX стагоддзя ў выгнанні, тэма ўзаемадачыненняў хрысціянства і гомасэксуалізму. 

Аўтар кніг “Чэшская каталіцкая літаратура ў еўрапейскім кантэксце 1848—1918” (1998), “Арыген Александрыйскі: Раздзел з гісторыі ўзаемадачыненняў антычнасці і хрысціянства” (2011), “Грэцкае неба над намі і антычны кошык: даследаванні з другога жыцця антычнасці ў еўрапейскай культуры” (2006), “Чэшская каталіцкая літаратура ў еўрапейскім кантэксце 1818—1945” (2010), “Карціны з гісторыі культуры амерыканскай рэлігійнасці” (2010), “Духоўны партрэт Вацлава Гавэла ў аблямоўцы чэшскай культуры” (2011), “Гомасэксуальнасць у гісторыі чэшскай культуры” (2012) і шэрагу іншых навуковых прац і эсэ, а таксама перакладаў з лацінскай, грэцкай, рускай і нямецкай моваў. 

Лекцыя пачнецца 2 траўня ў 19:30 у офісе Пэн-цэнтра па адрасе: Залатая горка, 2—101 
(знайсці вельмі проста: ад метро Плошча Перамогі ісці міма Палаца мастацтва, на першым скрыжаванні налева і праз колькі крокаў направа ў двор. На дамафоне першага пад’езда набраць 101 і “званочак”).

Мова лекцыі — руская. Уваход вольны.

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

іншыя навіны
272