№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Літаратурную прэмію "Ангелус-2014" атрымаў славак Павал Ранкаў

21 кастрычніка 2014

Літаратурную прэмію
Павал Ранкаў (Pavol Rankov) стаў падвойным лаўрэатам: атрымаў Літаратурную прэмію “Ангелус” і ўзнагароду чытачоў імя Наталлі Гарбанеўскай за аповесць “Гэта сталася першага верасня (або калісьці там)”. Арганізатарам і фундатарам прэміі з’яўляецца горад Вроцлаў.

Павал Ранкаў нарадзіўся ў 1964 годзе, гэта адзін з самых цікавых славацкіх пісьменнікаў, чые творы перакладзеныя на многія еўрапейскія мовы, а таксама на японскую, хіндзі і арабскую. Лаўрэат прэстыжных міжнародных і славацкіх прэмій.

У кнізе-пераможцы гаворка ідзе пра часы Другой сусветнай вайны ў чэхаславацкім мястэчку пры мяжы з Венгрыяй. У мястэчку жывуць і паміраюць чэхі, славакі, немцы, яўрэі, цыганы, балгары і палякі. У залежнасці ад прыходу чарговай улады яны змяняюць біяграфіі, нават нацыянальнасці і імёны, каб выжыць.

Урыўкі з рамана-пераможцы друкаваліся па-беларуску ў славацкім нумары "ARCHE" ў 2010 годзе ў перакладзе  Кацярыны Бабака.


У 2012 годзе прэмію “Ангелус” атрымала Святлана Алексіевіч за кнігу “У вайны не жаночы твар”. У розныя гады ў фінал “Ангелуса” выходзілі таксама Наталка Бабіна і Ігар Бабкоў.


Спіс кніг, намінаваных на Ангелус-2014:

Mieczysław Abramowicz, „Bowiem jak śmierć potężna jest pamięć” /Wydawnictwo OSKAR/
Monika Białkowska, „Sukienka ze spadochronu” /Hajdasz Production/
Edward Bochnak, „Niepokojne morze” /Wydawnictwo AGNI/
Radovan Brenkus, „Powroty piekła” /Wydawnictwo ABILION/
Jelena Czyżowa, „Czas kobiet” /Wydawnictwo Czarne/
Adam Dobrotka, „Słodki żywot. Moja historia” /Wydawnictwo Poligraf/
Olgierd Dziechciarz, „Małopolski” /MAMIKO/
Robert Gong, „Kokainowa miłość” /Firma handlowo-wydawnicza ALFA-ZET 7/
Emil Hakl, „Zasady śmiesznego zachowania” /Wydawnictwo Afera/
Marika Krajniewska, „Okno” /Wydawnictwo Papierowy Motyl/

паводле euroradio.fm

Чытайце таксама

499