№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Месяц польскай літаратуры з кнігарняй "логвінаЎ"

5 лістапада 2014

Месяц польскай літаратуры з кнігарняй

У Мінску трэці раз адбудзецца мульціжанравы фэст “Месяц польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”. Пачынаючы з 12 лістапада некалькі разоў на тыдзень на розных культурных пляцоўках беларускай сталіцы будуць адбывацца літаратурныя, музычныя, гістарычныя, мастацкія і тэатральныя імпрэзы з удзелам літаратараў, гісторыкаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі. Уваход на ўсе імпрэзы вольны.

Акрамя таго, у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) штодня працуе  “Польская шафа” — найвялікшы ў Беларусі аддзел з польскімі кнігамі на польскай і беларускай мовах: сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя, дэтэктывы і фантастыка, паэзія і проза.

Расклад імпрэзаў “Месяца польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”

12 лістапада (серада) 

Пасля ўрачыстага адкрыцця, на якім выступяць ганаровыя госці, адбудзецца канцэрт Андрэя Хадановіча і яго бэнда, прысвечаны творчасці барда часоў “Салідарнасці” Яцка Качмарскага. На адкрыцці шырокай публіцы прадставяць музычны дыск “Муры”, беларускія версіі песняў Качмарскага.

Галерэя “Ў” (Незалежнасці, 37А). Пачатак у 19.00.

18 лістапада (аўторак)

Вечарына “Кірмаш цудаў Віславы Шымборскай”, прысвечаная паэтцы, нобелеўскай лаўрэатцы. Спартоўцы, дыпламаты, грамадскія дзеячы, акторы прачытаюць вершы Шымборскай на сваіх мовах і ў арыгінале.

Галерэя “Ў”. Пачатак у 18.30.

21 лістапада (пятніца)

Адкрыццё выставы “Коткі ў польскім коміксе”. Пра феномен польскага комікса раскажуць польскія і беларускія мастакі.

Галерэя “Ў”. Пачатак у 19.00. Выстава працягнецца ў галерэі да 28 лістапада.

22 лістапада (субота)

“Як намаляваць комікс?” Майстар-клас для дзяцей 6-11 гадоў (12:00—13:00) і для моладзі і дарослых (14:00—16:00).

Галерэя “Ў”.

26 лістапада (серада)

Прэзентацыя кнігі “Мілаш. Аўтабіяграфія” з удзелам аўтара Анджэя Франашка. Гэта прэзентацыя самага грунтоўнага на сёння жыццяпісу лаўрэата Нобелеўскай прэміі, “апошняга грамадзяніна ВКЛ”, паэта Чэслава Мілаша, які перажыў ці не ўсе бурлівыя падзеі ХХ стагоддзя. З удзелам перакладчыкаў — Марыі Казлоўскай, Марыны Шоды, Марыі Пушкінай і Андрэя Хадановіча. 

Кнігарня “логвінаЎ”. Пачатак у 19.00.

2 снежня (аўторак) 

Тэатралізаваная прэзентацыя перакладу камедыйных п’ес драматурга Станіслава Выспяньскага “Вяселле” і “Варшавянка”. Прэзентацыя аўдыёкнігі на падставе п’есы Аляксандра Фрэдры “Дзявочыя зарокі”. На прэзентацыі акторы Купалаўскага тэатра разыграюць некалькі ўрыўкаў з твораў драматурга. З удзелам перакладчыка Лявона Баршчэўскага. 

Рэпетыцыйная сцэна тэатра імя Янкі Купалы (Энгельса, 7). 

Пачатак у 18.00. Уваход вольны, без квіткоў і запрашальнікаў. 

9 снежня (аўторак) 

Сустрэча з адным з найяскравейшых сучасных празаікаў Польшчы Паўлам Гюле і прэзентацыя беларускага перакладу яго рамана “Вайзэр Давідзік”. У сустрэчы возьме ўдзел перакладчыца Марына Шода і акторы Купалаўскага тэатра, якія прадставяць фрагменты з рамана. 

Мадэратар — Андрэй Хадановіч. 

Галерэя “Ў”. Пачатак у 19.00.

паводле lohvinau.by

Чытайце таксама

540