№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Мумітролі ў кнігарні 25 кастрычніка! Ранішнік для дзяцей

24 кастрычніка 2014

Мумітролі ў кнігарні 25 кастрычніка! Ранішнік для дзяцей
У кнігарню «логвінаЎ» едуць сапраўдныя мумітролі з Фінляндыі! З імі можна будзе сфоткацца і паразмаўляць на ганку кнігарні. Потым Мумітроль і маленькая Мю запросяць дзяцей і дарослых на мастацкае чытанне кніжкі пра прыгоды ў мумікраіне.

У ранішніку акрамя саміх мумітроляў возьме ўдзел перакладчыца Алеся Башарымава, а таксама выступяць Вера Бурлак і Віктар Жыбуль ды іншыя госці.

Час: 25 кастрычніка (субота), пачатак у 14.30. 

Месца: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А.

Уваход вольны. 

Ранішнік праводзіцца ў межах святкавання 100-годдзя з дня нараджэння фінскай пісьменніцы Тувэ Янсан.

паводле кнігарня "Логвінваў"

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

іншыя навіны
204