№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя новай кнігі эсэістыкі Альгерда Бахарэвіча — 24 ліпеня

22 ліпеня 2014

Прэзентацыя новай кнігі эсэістыкі Альгерда Бахарэвіча — 24 ліпеня
У выдавецтве “Галіяфы” выйшаў новы зборнік эсэ А. Бахарэвіча “Ніякай літасці Альгерду Б.”. Прэзентацыя адбудзецца 24 ліпеня ў кнігарні “Галіяфы”.

З анатацыі да кнігі:

Улетку 2013 года, вярнуўшыся з Гамбургу, аўтар гэтай кнігі пачаў весці штотыднёвую калонку на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” (budzma.by). У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысвечаных самым розным праявам беларускага жыцця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяванні, асабістае і грамадскае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Еўропы і Еўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанае тут і цяпер.

Аформіла кнігу мастачка Кацярына Дубовік.

Пачатак у 19.00.

Адрас кнігарні "Галіяфы": Мінск, вул. Валгаградская, 4А.

Мерапрыемства ладзіцца сумесна з грамадска-культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”

 

Чытайце таксама

490