№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў француз Патрык Мадыяно

9 кастрычніка 2014

Патрык Мадыяно нарадзіўся ў заможнай сям'і, бацькам хлопчыка быў камерсант з старажытнага габрэйскага роду, які асталяваўся ў Таскане, а затым жыў у Салоніках і Александрыі, маці — фламандская акторка. 



Практычна ўсе творы пісьменніка аўтабіяграфічны
я і (або) звязаныя з тэмай акупацыі Францыі падчас Другой сусветнай вайны. У сваім інтэрв'ю ў кастрычніку 1975 году Мадыяно прызнаецца, што ён “апантаны перадгісторыяй, мінулым”, а “мінулае — гэта ганебная эпоха акупацыі”. “Мой сюжэт — час”, — дадае ён у інтэрв'ю газеце “Монд” (ад 24 мая 1973 года). 

Патрык Мадыяно жанаты, мае дзвюх дачок. Быў сябрам журы Канскага МКФ (2000). Творы Мадыяно не раз экранізаваныя і перакладзеныя на многія мовы свету.

На беларускую мову раман Патрыка Мадыяно «Віла Журба» пераклаў Ян Максімюк. Пачытаць і спампаваць раман можна тут: http://litaratura.org/chytalnya?artid=22.



Чытайце таксама

425