№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

24 ліпеня 2017

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

Польскія пераклады “Малой медычнай энцыклапедыі” Альгерда Бахарэвіча і дзвюх кніг Андрэя Адамовіча (“Таўсціла і лешч” і “Дзень паэзіі, смерці дзень”) былі прэзентаваныя на фестывалі “Inne Brzmienia“, які аб’яднаў літаратараў, мастакоў і музыкаў з самых розных краін свету. Люблінскае выдавецтва прадставіла таксама польскія выданні сучасных украінскіх аўтараў Андрыя Бондара і Катэрыны Бабкінай. На фестывалі прайшлі сустрэчы з пісьменнікамі, а таксама была арганізаваная супольная дыскусія. Як узаемадзейнічаюць у наш час украінская і беларуская літаратура, чым падобны і чым адрозніваецца ўкраінскі і беларускі познесавецкі досвед і як ён выяўляецца ў тэкстах сучасных празаікаў і паэтаў — на гэтыя тэмы разважалі пісьменнікі, перакладчыкі і журналісты з Польшчы, Украіны і Беларусі.

 

Зборнік літаратурна-медычных эсэ Альгерда Бахарэвіча пераклала на польскую мову Міра Лукша. Прозу і паэзію Андрэя Адамовіча перастварылі па-польску вядомы паэт і перакладчык Богдан Задура і ягоны сын Марэк Задура.

паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

1153