У выдавецтве Змітра Коласа нядаўна выйшла вядомая ў свеце “Кніга пра смерць” шведскай пісьменніцы і ілюстратаркі Пэрнілы Стальфэльт. Пераклаў кнігу Казімер Сольц.
Кніга спрабуе разам з маленькімі чытачамі і іх бацькамі пашукаць адказы на пытанні, ці існуюць духі, што такое пахаванне, куды сыходзяць памерлыя, як выглядае Бог…
Ярка ілюстраваная “Кніга пра смерць” у дасціпнай і нефармальнай форме дапамагае бацькам пачаць гаварыць з дзецьмі на такую няпростую нават для дарослых чытачоў тэму.