№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Падарунак на Каляды ад "ПрайдзіСвета"

19 снежня 2014

У бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”, а таксама бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшаў зборнік святочнага апавядання “Падарунак на Каляды” (выдавецтва “Кнігазбор”). Прэзентацыя зборніка пройдзе 22 снежня падчас “Каляднай вечарынкі з ПрайдзіСветам”.

Зборнік улучае знакамітыя калядныя творы — “Калядны харал” Чарлза Дыкенса (пераклала Ганна Янкута), казку “Дзяўчынка з сярнічкамі” Ханса Крысціяна Андэрсэна (пераклала Алеся Башарымава), “Дары мудрацоў” О. Генры (пераклаў Сяржук Мядзведзеў), казкі братоў Грымаў (пераклаў Альгерд Бахарэвіч) і іншыя творы, дзеянне якіх адбываецца на Каляды і Новы год. Укладальнік зборніка — Ганна Янкута, дызайнер вокладкі — Марыя Мухіна, рэдактары — Кацярына Маціеўская і Антон Францішак Брыль.

У калядны час здараецца шмат цудаў, і вясёлых, і страшных. Жывых наведваюць прыбышы з іншага свету, несучы ім вестку пра наступныя дні. Дзед Мароз раздае дзецям і дарослым падарункі, галоўнае — не забыцца адчыніць фортку і павесіць боцік. І ўсё ж Каляды — свята трошачкі сумнае. Бо для таго, каб пачалося нешта новае, нешта старое мусіць скончыцца.



Анатацыя

У кнігу ўвайшлі калядныя творы аўтараў з розных краін — Вялікабрытаніі, Польшчы, Германіі, Швецыі, Даніі, ЗША, Партугаліі, Анголы, Бразіліі. Тут ёсць і класічныя ўзоры жанру, такія як “Калядны харал” Чарлза Дыкенса ці “Дары мудрацоў” О. Генры, і сучасныя апавяданні, дзеянне якіх адбываецца ў калядны і навагодні час. Сярод герояў гэтага зборніка — Дзед Мароз, хлопчык Ісус і Панна Марыя, духі Мінулых, Сёлетніх і Будучых Калядаў.

Змест

 

Чарлз Дыкенс

Калядны харал. Пераклала з ангельскай Ганна Янкута

 

Ханс Крысціян Андэрсэн

Дзяўчынка з сярнічкамі. Пераклала з дацкай Алеся Башарымава

 

Браты Грымы

Дамавікі. Пераклаў з нямецкай Альгерд Бахарэвіч

Дзіця Марыі. Пераклаў з нямецкай Альгерд Бахарэвіч

 

О. Генры

Дары мудрацоў. Пераклаў з ангельскай Сяржук Мядзведзеў

 

Яльмар Сёдэрберг

Футра. Пераклала са шведскай Алеся Башарымава

 

Жоржы ды Сэна

Чаму ў Дзеда Мароза белая барада. Пераклала з партугальскай Наста Гвоздзева

 

Павел Гюле

Франц Карл Вэбер. Пераклала з польскай Марына Шода

 

Жузэ Эдуарду Агуалуза

Ноч, калі схапілі Дзеда Мароза. Пераклала з партугальскай Наталля Козінцава

 

Алешандры Радрыгеш

Падарунак на Каляды. Пераклала з партугальскай Наста Гвоздзева

Чытайце таксама

1989