№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Паэтка Вальжына Морт у журы "Амерыканскага Нобеля"

18 траўня 2015

Беларуска-амерыканская паэтка Вальжына Морт — сярод дзевяці сябраў журы Міжнароднай Нэйштадскай літаратурнай прэміі, якая ўручаецца кожныя два гады за надзвычайныя дасягненні ў літаратуры. 

У лік дзевяці сябраў журы прэміі акрамя Вальжыны Морт увайшлі аўтары з ЗША, Швейцарыі, Ірана, Мексікі, Кеніі, Канады і Кітая.



Галоўным крытэрам для журы, якое складаецца з сусветна знакамітых пісьменнікаў, ёсць мастацкая вартасць твораў, а не іх камерцыйны поспех. Кароткі спіс прэтэндэнтаў будзе агучаны 27 траўня. Пераможца прэміі стане вядомы ў кастрычніку 2015 года падчас Нэйштадскага фестывалю ў Аклахомскім універсітэце. Лаўрэат атрымае 50 000 даляраў, срэбнае пяро і сертыфікат прэміі.  

У розныя гады пераможцамі прэміі былі названыя Габрыэль Гарсія Маркес, Актавіё Пас, Элізабэт Бішап, Чэслаў Мілаш, Адам Загаеўскі і іншыя.

Больш падрабязная інфармацыя пра прэмію на сайце: neustadtprize.org.

паводле neustadtprize.org

Чытайце таксама

588